Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну

“Вы святую веру захавалі…”: Чырвоны касцёл адзначыў 108-ю гадавіну пасвячэння

25 лістапада 2018 г. у касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная гістарычнай даце – асвячэнню касцёла 108 гадоў таму.

На сустрэчы прысутныя мелі гонар вітаць шаноўнага біскупа Казіміра Велікасельца, які меў прамову і ўдзяліў благаславенства.

Біскуп Казімір Велікаселец у бібліятэцы Чырвонага касцёла

Падчас вечарыны выступілі прадстаўнікі мінскага літаратурна-музычнага аб’яднання “Галактыка”: кіраўнік, паэтэса Кацярына Мяшкова, мастацкі кіраўнік, спявачка і пісьменніца Ірына Цуканава, намеснік кіраўніка, музыка і паэт Афанасій Бацяноўскі; навукоўцы, паэты і пісьменнікі, сябры бібліятэкі імя Адама Міцкевіча, удзельнікі дзіцячай артстудыі “Неспадзянка” і удзельнікі музычнай групы медыцынскай палоніі Мінска і Мінскай вобласці пры нашым касцёле.

Прысутныя прагледзелі фільм пра Чырвоны касцёл, ушанавалі памяць святароў, якія ў розныя часы працавалі ў касцёле, праслухалі вершы і песні пра нашу любімую святыню, прагледзелі слайды пра падзеі, якія адбываюцца зараз: рэканструкцыя касцёла, адліццё званоў (звон Алімпіі, Сымона і Алены; звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Арханёла Міхала) і іх усталяванне на вежах касцёла 9 кастрычніка гэтага года.

Біскуп Казімір Велікаселец у бібліятэцы Чырвонага касцёла

Галіна Івуць
Фота Міхаіла Крыжаноўскага 

IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: Бібліятэка, бп. Казімір Велікаселец OP