Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

«Калі радасцю дзяліцца, яна прыцягвае»: у Мінску прайшоў баль Усіх Святых

Добрай альтэрнатывай злавесным маскам Хэлоўіна стаў сямейны баль Усіх Святых, арганізаваны мінскай парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

Імпрэза прайшла 18 лістапада ў дольнай зале Чырвонага касцёла пад дэвізам «На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!»

«Мы ладзім такое свята ў трэці раз, – распавёў кс. Уладзімір Марушэўскі TChr. – Сёлета яно носіць місійны характар. Кожны з дзяцей і іх бацькоў мог выбраць святога, які яму падабаецца, прачытаць пра яго жыццё і змайстраваць касцюм, адпаведны часу жыцця святога. Таксама мы прапанавалі дзецям паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў, пераможцы якога атрымалі прызы».

Бал Усіх Святых

Дзяўчаты ўпадабалі вобразы святой Алены, святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, святой Агнешкі, Кацярыны Сіенскай, Брыгіты і іншых, хлопчыкі – св. Марка і св. Андрэя. Бацькі таксама былі ў касцюмах. Напрыклад, Павел і Людміла выбралі вобразы святога Францішка Асізскага і святой Перпетуі.

«Сёстры назарэтанкі, якія другі год нясуць служэнне ў нашай парафіі і дапамагаюць у душпастырстве, прапанавалі паставіць спектакль пра благаслаўлёных мучаніц Беларусі, сясцёр назарэтанак з Навагрудка», – адзначыў пробашч парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ кс. Алег Шпець TChr.

Бал Усіх Святых

Паводле слоў святара, галоўны сэнс балю ў тым, каб кожнае дзіця, абраўшы святога і прачытаўшы яго біяграфію, магло наследаваць яго прыклад у веры.

«Святыя былі звычайнымі людзьмі, жылі і працавалі, захоўваючы Божыя наказы і прысвячаючы жыццё Богу, – дадаў святар. – Анонс балю мы зрабілі яшчэ напачатку навучальнага года, каб не толькі дзеці, але і іх бацькі мелі час падрыхтавацца.

Бал Усіх Святых

Святасць – гэта не толькі смутак, не толькі ўкленчванне ў касцёле, а вернасць Богу ў паўсядзённым жыцці, якое можа быць і вясёлым. Калі дзяліцца сваёй радасцю, яна не будзе пужаць людзей, а будзе прыцягваць!»

Эла Дзвінская
Паводле catholic.by

 

-11-18-bal-
-11-18-bal-
-11-18-bal-
-11-18-bal-
-11-18-bal-
-11-18-horka-
-11-19-IMG

Меткі: Дзеці, Мерапрыемствы, Хрысціянства

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».