Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Будслаўская базіліка ў ЮНЕСКА

У гэтым годзе з 26 лістапада па 1 снежня ў далёкім Порт-Луі (рэспубліка Маўрыкій) адбудзецца ХІІІ сесія міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

На працягу шасці дзён дваццаць чатыры дзяржавы, члены Камітэта, выбраныя Генеральнай Асамблеяй Канвенцыі 2003 года, павінны абмеркаваць шэраг пытанняў, якія маюць важнае значэнне для захавання жывой спадчыны ва ўсім свеце.

У сувязі з гэтым (па ўсёй верагоднасці, 27 лістапада) будзе разглядацца пытанне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі «Урачыстасць у гонар іконы Маці Божай Будслаўскай. (Будслаўскі фэст)» ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ініцыятарам распрацоўкі дасье для падачы гэтага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі на разгляд сесіі міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА, быў пробашч нашага касцёла – кандыдат гістарычных навук Уладыслаў Завальнюк, які ў свой час даследаваў Будслаўскую святыню.

Молімся аб паспяховым вырашэнні гэтага важнага пытання для ўсіх беларусаў-католікаў. 

Меткі: Будслаў, Пілігрымкі, кс. Уладыслаў Завальнюк