Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

 Памяці Святой Фаўстыны

7 кастрычніка ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены прайшла ўрачыстасць з нагоды ўспаміну Святой Фаўстыны – заснавальніцы культу Божага Міласердзя ў каталіцкім Касцёле. У Чырвоным касцёле знаходзіцца алтар з партрэтамі заснавальнікаў гэтага руху, а на галоўным алтары захоўваюцца рэліквіі Святой. Благаславёны святар Міхал Сапоцька, наш суайчыннік, які быў духоўным настаўнікам і спаведніком Святой Фаўстыны, з’яўляецца апосталам культу Божага Міласердзя.

Святая Фаўстына мела надзвычай багатае духоўнае жыццё, якое апісала ў сваім «Дзённіку». Ён перакладзены на многія мовы і карыстаецца вялікай цікавасцю вернікаў і тэолагаў. Сястра Фаўстына раскрыла глыбіню пазнання таямніцы Божай Міласэрнасці і напомніла свету праўду аб міласэрднай любові Бога да кожнага чалавека і аб набажэнстве да Божай Міласэрнасці ў розных формах. Да іх адносяцца: абраз Хрыста з прамянямі – чырвоным і бледным – і подпісам «Езу, давяраю табе», свята Міласэрнасці ў першую нядзелю па Вялікадні, Вяночак да Божай Міласэрнасці і малітва ў гадзіну канання Езуса на крыжы, якая называецца Гадзінаю Міласэрнасці.

Сустрэча з с. Канстанцыяй у Чырвоным касцёле

Перад прыхаджанамі выступіла сястра-манахіня Канстанцыя з г. Паставы, якая шмат гадоў праводзіць духоўныя фармацыі каталіцкага руху Божага Міласердзя ў Беларусі.

Адбылася прэзентацыя фільма аб жыццёвым і духоўным шляху Святой Фаўстыны.

Сустрэча з с. Канстанцыяй у Чырвоным касцёле

На малітоўнай сустрэчы, якая адбылася потым, удзельнікі руху аб’ядналіся ў супольнай малітве аб Божай Міласэрнасці за мір ва ўсім свеце.

Галіна Івуць


Сьвятая Сястра Фаўстына Кавальская (5 жніўня 1905 г., Глаговец каля Лодзі у Польшчы — 5 кастрычніка 1938 г., Кракаў) — святая Сястра Марыя Фаўстына Кавальская, манахіня з Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці, апостал культу Божай Міласэрнасьці.

Нарадзілася 25 жніўня 1905 г. як трэцяе дзіця ў шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў з вёскі Глаговец.

Постаць святой Сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасці. Сам Бог абраў яе як свой інструмэнт для распаўсюджвання Яго шанавання. Зрабіў яе сваім голасам. Гэтай простай, але пакорнай манахіні, Бог даверыў місію Міласэрнасці.

У дзяцінстве была вымушана цяжка працаваць, у школе падставовай навучылася адзінае чытаць, пісаць і трохі лічыць. У шаснаццаць год пачала працаваць у якасці хатняй прыслугі.

На дваццатым годзе жыцця пасля шматлікіх цяжкасцяў уступіла да Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пякарні і на фурце ў некалькіх дамах кангрэгацыі, найдаўжэй у Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досвед моцных спакусаў супраць веры, пачуцце суцэльнай адарванасьці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменне з боку асяродздзя. З яе дзённіка даведваемся, што ў часе прыватнага аб’яўлення ў Плоцку 22 сакавіка 1931 г. атрымала ад Езуса пажаданне, каб пачала пашыраць культ Божай Міласэрнасці, а таксама намалявала абраз Езуса Міласэрнага па ўзору, які бачыла. Прайшоўшы праз выпрабаванні, 5 кастрычніка 1938 г. на трыццаць трэцім годзе жыцця адышла да Бога за вечнай узнагародай. Пахаваная ў Лагеўніках (частка Кракава) 7 кастрычніка 1938 г. — ва ўрачыстасьць Маці Божай Ружанцовай (была гэта таксама першая пятніца месяца). Пры кляштары ў Лагеўніках, дзе знаходзіцца магіла святой, існуе зараз Санктуарый Божай Міласэрнасці.

21 кастрычніка 1965 г. распачаўся фармальны інфармацыйны працэс адносна жыцця сястры Фаўстыны. Беатыфікаваная ў Рыме 18 красавіка 1993 г. Святым Айцом Янам Паўлам ІІ, кананізаваная 30 красавіка 2000 г. Тады ж было ўсталявана літургічнае Сьвята Божай Міласэрнасці.

Паводле wikipedia.org

Меткі: Бібліятэка

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.