Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Гораду-герою Мінску ў хвіліну прызнання

Святочная вечарына, прысвечаная роднаму краю і 951 гадавіне з дня заснавання Мінска, адбылася 16 верасня 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла. У ёй узяла ўдзел навуковая і творчая інтэлігенцыя горада, сябры грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі касцёльных рухаў і супольнасцяў, чытачы бібліятэкі. Госці імпрэзы пазнаёміліся з фотавыставай Міхаіла Крыжаноўскага “Такой я бачу Беларусь” і кніжнай выставай пра вялікіх асоб, якія жылі і дзейнічалі ў Мінску. На вечарыне прагучалі жывыя сведчанні з гісторыі горада, сустрэчу аздобілі выдатныя музычныя творы беларускай і сусветнай класікі.

З уступнай прамовай да гасцей звярнуўся ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк. Ён адзначыў, што цяпер ужо немагчыма ўявіць сабе горад Мінск, сучасны мегаполіс, без Чырвонага касцёла. Будуючы нашу святыню, фундатар касцёла Эдвард Вайніловіч хацеў, каб на франтоне касцёла як знак абароны захоўваўся герб з выявай Маці Божай у атачэнні анёлаў, як удзячнасць продкам, якія аддалі будучыню горада Мінска і яго жыхароў (нас з вамі) у апеку Багародзіцы. Слуга Божы Эдвард Вайніловіч быў між іншым і вялікім захавальнікам гісторыі і архівістам. У яго бібліятэцы і архівах захоўваліся дакументы пра ўвесь род Вайніловічаў за 500 гадоў (усё загінула падчас рэвалюцыі).

Чырвоны касцёл

Сёння нам адкрываюцца новыя, духоўныя далягляды праз асобу Францыска Скарыны. Мы адкрываем новую старонку яго жыцця і дзейнасці, не толькі як першадрукара, перакладчыка, філосафа, доктара медыцыны, але і як верніка-хрысціяніна. Ён прысвяціў Бібліі ўсё сваё жыццё, каб мы, нашчадкі, атрымалі гэтае духоўнае звышнатуральнае святло і здольнасці не толькі для развіцця інтэлекту, але, як ён пераканаўча гаворыць: для служэння Бацькаўшчыне, народу і збаўлення душы.

Дзякуючы прадмовам і пасляслоўям мы адкрываем веліч яго хрысціянскага духу і жывой веры. З бласлаўлення Мітрапаліта Тадэвуша і адабрэння братоў праваслаўных мы атрымалі дазвол на пераклад прадмоваў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на іншыя мовы, у тым ліку, італьянскую. Гэтага патрабуе наша чалавечая справядлівасць і абавязак прыглянуцца уважліва на яго хрысціянскае жыццё, маральнасць і адносіны сярод людзей, каб пераканацца, ці дастойны ён на ўшанаванне ў Божых храмах Беларусі і ва ўсім свеце. Я асабіста, калі ўсё больш пазнаю постаць Францыска, пераконваюся, што ён заслугоўвае на такую духоўную памяць і пашану. “Францыск Скарына – гэта чалавек эпохі Рэнесансу, слуга Святога Пісання” – так ахарактарызаваў Скарыну доктар філалогіі, літаратуразнавец-славіст, гісторык, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве і Венецыі Аляксандр Навумаў. Заклікаю ўсіх вас да малітвы ў гэтай Божай і ўсебеларускай справе ў дачыненні да асобы Францыска Скарыны.

На заканчэнне ксёндз-канонік Уладзіслаў пажадаў ўсім жыхарам Мінска любові Божай і апекі Багародзіцы над сем’ямі сталіцы і над усёй нашай краінай. У цёплы нядзельны вечар лірычную праграму для гасцей падрыхтавалі навучэнцы музычнай школы № 6 на чале з педагогам і кампазітарам Вольгай Воінскай. Песню “Мой родны кут, як ты мне мілы” выканала пад акампанемент В. Воінскай вучаніца музычнай школы мастацтваў Валерыя Слінка. Педагог Віталія Бурцава прадставіла сваіх вучняў: Максіма Лембіеўскага, Валерыю Слінка і Юрыя Няхая, якія выканалі папулярныя класічныя творы.

Чырвоны касцёл

Акцёр тэатра “Зніч”, вядучы майстар сцэны, Мікалай Мікалаевіч Лявончык з імпэтам прадэкламаваў урыўкі з вершаванага рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”, у якіх прагучала тэма прыгажосці роднай зямлі.

Перад гасцямі выступілі лаўрэаты Міжнародных конкурсаў саліст Белдзяржфілармоніі Аляксандр Музыкантаў і салістка Нацыянальнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі Таццяна Глазунова.

Вядучы вечарыны Уладзіслаў Трыпуз нагадаў прысутным, што ў гады ваеннага ліхалецця Чырвоны касцёл дзейнічаў. У страшныя часы людзі маліліся ў святыні аб вызваленні ад фашыстаў і ўдзельнічалі ў падпольных групах. Песню з кінафільма “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, у аснове сюжэта якога ляжала аперацыя ў Мінску па ліквідацыі Вільгельма Кубэ, выканаў магістр музыкалогіі, арганіст касцёла Андрэй Міхневіч.

Выдатнік народнай асветы, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, Валянціна Карлаўна Раманцэвіч выступіла з успамінамі пра ваенныя часы. Старэйшая жыхарка горада распавяла пра вядомых і невядомых герояў абароны і вызвалення Мінска.

“Наш горад у 1944 годзе ляжаў у руінах. Нашы вуліцы носяць імёны знакамітых франтавікоў. Першым уварваўся ў Мінск Фролікаў, камандзір танкавай брыгады, герой Савецкага Саюза. А хто ж быў апошнім, хто пакінуў Мінск у 1941-шым? У кнізе “Вогнены танк” Пампея Беразняка ёсць такі герой Дмітрый Іванавіч Малько. Мне асабіста прыходзілася сустракаць яго з маімі вучнямі і хочацца, каб памяць пра такіх людзей захавалася.”

З чытаннем вершаў, прысвечаных Мінску, выступілі педагог Людміла Сяргей, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Таіса Іванаўна Трафімава і паэтка Ядвіга Рай. Яны склалі трапяткія радкі, каб уславіць любімы горад.

“Найсветлай Божай таямніцай трымаеш нас сваім святлом.
Непераможны, гераічны, ты маладзееш праз гады.
Табой на век мне ганарыцца і ўслаўляць цябе заўжды.”

Чырвоны касцёл

На экране прамільгнулі знаёмыя вуліцы і плошчы, праспекты і каналы, знакавыя забудовы і помнікі. Чытачы і госці бібліятэкі з прыемнасцю прагледзілі відэакліп “Мая сталіца” відэааператара Васіля Кулікова з удзелам фатографа Міхаіла Крыжаноўскага. Вечарану завяршыла песня Аляксандра Віслаўскага на верш Рыгора Барадуліна “ Маленне за Беларусь”.

Супрацоўніцы бібліятэкі Галіна Фёдараўна Івуць і Ванда Браніславаўна Іваноўская запрасілі гасцей да шчодрага стала з пірагамі і гарбатай. За бяседай у коле творчых асобаў гаворка ішла пра музыку, мастацтва і духоўныя здабыткі сучасных літаратараў. Цыкл вечарын у бібліятэцы імя А. Міцкевіча будзе прадоўжаны цягам года.

Наступнае свята ў касцёле будзе прысвечана постаці Францыска Скарыны і яго духоўнай спадчыне.

Эла Дзвінская
Фота Васіля Кулікова

AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK
AVK

Меткі: Бібліятэка

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"