Пілігрымка ў Свір да св. Шарбеля
Кожны, хто наведваў касцёл св. Сымона і св. Алены ў горадзе Мінску, заўважыў вобраз св. Шарбеля, які знаходзіцца з левага боку ад галоўнага алтара касцёла (св. Шарбель быў кананізаваны Папам Паўлам VI ў 1977 годзе).
Калі з’явілася інфармацыя, што на Беларусі ёсць толькі адна капліца св. Шарбеля, якая знаходзіцца ў пасёлку Свір каля касцёла св. Мікалая (Мядзельскі дэканат), у нядзелю, 24 чэрвеня, 33 пілігрымы на аўтобусе накіраваліся з Мінска ў Свір.
Пілігрымаў вельмі цёпла сустрэла с. Людвіка. Пасля святой Імшы ўсе сабраліся каля капліцы св. Шарбеля, якую раней ужо наведвалі вернікі з Лівана, Кітая, Расіі і іншых краін. Пад дожджык каля капліцы пасадзілі ружы. Была праведзена малітва: літанія да св. Шарбеля, малітва да Бога аб выздараўленні праз заступніцтва св. Шарбеля. Пасля чаго адбыўся супольны абед.
На заканчэнні ксёндз-пробашч Багуслаў паблагаславіў пілігрымаў на дарогу ў Мінск. У аўтобусе вернікі касцёльных рухаў “Каштоўная перліна” , “Легіён Марыі”, “Маці ў малітве” шчыра дзякавалі Богу за св. Шарбеля, а таксама чыталі духоўныя вершы і дзяліліся сваімі сведчаннямі.
фота Анастасіі-Алены Блусянковай
Меткі: Пілігрымкі, Парафія