Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Містэрыі Гервятаў»: у Чырвоным касцёле прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны адной з найпрыгажэйшых святыняў Беларусі

«Містэрыі Гервятаў»: у Чырвоным касцёле прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны адной з найпрыгажэйшых святыняў Беларусі

18 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбылася прэзентацыя фотаальбома «Містэрыі Гервятаў» — плёну высокапрафесійнага супрацоўніцтва майстра фатаграфічнага мастацтва Валерыя Вядрэнкі і майстроў паліграфічнай справы з выдавецтва «Тэхналогія», у якім убачыла свет шыкоўнае выданне.

«Містэрыі Гервятаў»

Аўтар прысвяціў свой фотаальбом памяці шматгадовага пробашча касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах кс. Леаніда Несцюка, які адышоў у вечнасць 24 сакавіка мінулага года.

На пачатку мерапрыемства была паказана стужка Валерыя Вядрэнкі «Пілігрымка ў Стары Свет», у якую ўвайшлі працы, зробленыя фотамастаком у розныя гады ў Беларусі і Еўропе. «Прапаную вам іх для прагляду, каб вы змаглі занурыцца ў той свет, які мне вельмі блізкі», — запрасіў аўтар.

«Містэрыі Гервятаў»

Наступная дэманстрацыя фотафільму «Апосталы Гервятаў» сваёй вобразнасцю яшчэ больш яскрава перадала атмасферу прысутнасці Боскага ў прыгажосці.

Мятэчка Гервяты, што на беларуска-літоўскім памежжы, нездарма называюць «маленькай Швейцарыяй».

Касцёл, пабудаваны ў пачатку ХХ ст., з’яўляецца не толькі выдатным увасабленнем неагатычнага стылю, але і сімвалам духоўнага натхнення. Сваёй узнёслай прыгажосцю ён вабіць шматлікіх вандроўнікаў, мастакоў, пілігрымаў з розных частак Беларусі і з замежжа.

«Колькі б разоў я ні наведваў Гервяты, я нязменна напаўняюся пачуццём гонару за прыгажосць і высакароднасць, за высокі ўзор стылю, за дасканалы вобраз увасобленай веры», — дзеліцца сваім унутраным успрыманнем фотамастак.

Альбом «Містэрыі Гервятаў» падзелены на чатыры часткі і адлюстроўвае не толькі рэканструкцыю касцёла, яго вонкавы выгляд і інтэр’ер, але таксама гісторыю парафіяльнай супольнасці, тых людзей, якія выратавалі гэтую святыню, калі надышоў час яе аднаўлення. Тэкст альбома падрыхтаваны на беларускай, рускай і англійскай мовах.

«Містэрыі Гервятаў»

Прэзентаванае выданне для тых, хто на свае вочы пакуль не бачыў гервяцкага касцёла, а таксама для тых, хто ўжо меў такую магчымасць, пакажа гэты каменны цуд з нечаканага боку: не з такога, з якога многія прызвычаіліся бачыць яго на паштоўках.

Альбом «Містэрыі Гервятаў» — гэта адначасова фоталетапіс і мастацкая галерэя.

Ён будзе цікавым як парафіянам касцёла Найсвяцейшай Тройцы, мясцовым жыхарам, якія добра ведаюць гэтыя мясціны, так і ўсім людзям, якія цікавяцца архітэктурай і мастацтвам роднага краю.

Сярод ганаровых гасцей на прэзентацыі ў Чырвоным касцёле прысутнічалі рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько, фотамастак і літаратар Георгій Ліхтаровіч, паэт і перакладчык Алесь Разанаў, мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. Пробашч парафіі Св. Сымона і св. Алены кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк як гасцінны гаспадар зрабіў аўтару фотаальбома сімвалічны падарунак: выяву касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў промнях сонца.

Тэкст і фота: Віктар Ведзень /
Паводле catholic.by

 

-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC
-04-20-DSC

Меткі: беларуская культура, Мерапрыемствы, кс. Уладыслаў Завальнюк

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"