Міцкевічаўскія чытанні ў бібліятэцы Чырвонага касцёла
Бібліятэка імя Адама Міцкевіча, якая знаходзіцца ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены, пачала Год Міцкевіча – ушанаванне паэта з нагоды 220-га дня нараджэння.
23 лютага ў бібліятэцы прайшлі Міцкевічаўскія чытанні. Чытачы пазнаёміліся з творамі, з якіх пачаўся слаўны творчы шлях сына нашай зямлі, класіка сусветнай літаратуры.
Настаўніца польскай мовы Бярнарда Іванова пазнаёміла прысутных з дзіцячымі і юнацкімі гадамі Вялікага Паэта, калі ён знаходзіўся на зямлі, дзе нарадзіўся. Актыўныя чытачы бібліятэкі прачыталі ў арыгінале балады Адама Міцкевіча.
На фота: моладзь, арганізатары правядзення Міцкевічаўскіх чытанняў
Меткі: Бібліятэка