Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку
Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.
Неабходныя матэрыялы маюцца. Адзінае, што патрэбна, гэта ваша жаданне і добры настрой. З лёгкасцю можам гарантаваць атрыманне асалоды ад творчага працэсу і задавальнення ад вынікаў працы.
Дарэчы, ужо ў гэтую нядзелю можна было палюбавацца паштоўкамі і за ахвараванне набыць іх пасля святой Імшы каля цэнтральнага ўваходу ў касцёл. Сродкі ад іх рэалізацыі пойдуць на падтрымку прытулка для дзяцей.
– Як дапамагчы?
– Стварыць паштоўку
– Калі?
– Кожны будні дзень пасля св. Імшы а 19-й гадзіне.
Вікторыя Смарыга
Меткі: дабрачынная акцыя, Вялікі пост, Моладзь, Моладзевыя спатканні