Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана вернікі ва ўсіх парафіях Беларусі могуць далучыцца да “Духоўнага ўсынаўлення” – малітоўнай акцыі па абароне зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Дарэчы, калі ў вас не атрымалася духоўна ўсынавіць дзіця ў гэты дзень, зрабіць гэта можна ў любы іншы час.

Духоўнае ўсынаўленне з’явілася пасля аб’яўленняў у Фаціме і стала адказам на заклік Маці Божай да ружанцовай малітвы, пакаяння і кампенсацыі за грахі, якія найбольш раняць Яе Беззаганнае Сэрца. У Беларусі традыцыя духоўнага ўсынаўлення пачалася ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Дзякуючы веруючым людзям у нашай краіне за апошні час у некалькі разоў паменшылася колькасць абортаў, бо малітва – наймацейшая зброя.

Формула абяцання Духоўнага ўсынаўлення –  СПАМПАВАЦЬ

Далоні

Што такое Духоўнае ўсынаўленне?

Духоўнае ўсынаўленне – гэта малітва ў інтэнцыі дзіцяці, якому пагражае смерць ва ўлонні маці. Малітва працягваецца дзевяць месяцаў і складаецца з чытання адной ружанцовай таямніцы – радаснай, балеснай ці хвалебнай (“Ойча наш” і 10 “Вітай, Марыя”), а таксама спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці і яго бацькоў. Да малітваў можна далучыць індывідуальна выбраныя добрыя ўчынкі.

Дадатковымі ўчынкамі могуць быць: частая споведзь і Святая Камунія, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, чытанне Святога Пісання, пост, змаганне з дрэннымі звычкамі, дапамога бедным, дадатковыя малітвы. Аднак дадатковыя ўчынкі не з’яўляюцца абавязковымі.

Хто можа духоўна ўсынаўляць?

Духоўна ўсынаўляць можа кожны. Свецкія, кансэкраваныя асобы, мужчыны, жанчыны, людзі любога ўзросту. Толькі дзеці распачынаюць Духоўнае ўсынаўленне пад апекай бацькоў.
Асобы, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах, разведзеныя, а таксама тыя, якія не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы, – асобы вельмі пажылога ўзросту, хворыя, з фізічнымі адхіленнямі таксама могуць маліцца за ненароджанае дзіця.

Маці

Якую карысць прыносіць Духоўнае ўсынаўленне?

Духоўнае ўсынаўленне лечыць глыбокія духоўныя раны, нанесеныя грахом аборту. Яно дазваляе ўсім маці аднавіць веру ў Божую Міласэрнасць і прыносіць спакой у іх сэрцы. Усынаўленне як вельмі канкрэтны, бескарысны і асабісты дар (малітвы, ахвяры і посту), дапамагае (асабліва маладым людзям) фарміраваць характар, змагацца з эгаізмам, знаходзіць радасць адказнага бацькоўства, даючы магчымасць бачыць любоў і сэкс вачыма Бога. Навучаючы сістэматычнай малітве, яно паглыбляе кантакт з Богам; дапамагае адкрываць глыбокі сэнс занядбаных аскетычных практыкаў; можа стаць тым элементам, які адродзіць супольную малітву і любоў у сем’ях. Трэба таксама памятаць у сваіх малітвах пра ўсыноўленых дзяцей на працягу ўсяго жыцця – яны сталіся нашымі дзецьмі.

Умовы Духоўнага ўсынаўлення.

У духоўным усынаўленні можна ўдзельнічаць штогод, пры ўмове, што папярэднія абавязацельствы выкананыя. Да такой малітвы трэба ставіцца з адказнасцю і не прапускаць ніводнага дня напрацяга дзевяці месяцаў.
На працягу дзевяці месяцаў можна ўсынавіць толькі адно дзіця.

Ці абяцанні Духоўнага ўсынаўлення павінны быць дадзеныя ва ўрачыстай форме, выключна ў касцёле ў прысутнасці святара?

Рэкамендуецца, каб абяцанні былі дадзены ўрачыста, хоць можна іх даць таксама і прыватна.

Прыватныя абяцанні можна скласці, прачытаўшы формулу абяцання (лепш за ўсё перад крыжам ці абразом). З гэтага моманту на працягу чарговых дзевяці месяцаў трэба маліцца адной індывідуальна выбранай таямніцай ружанца, а таксама малітвай ў інтэнцыі дзіцяці і бацькоў. Каб запомніць, рэкамендуецца запісаць дату распачацця і заканчэння малітвы.

Ці трэба перапыняць Духоўнае ўсынаўленне, калі малітва была занядбаная на працягу доўгага часу?

Перапынак на працягу доўгага часу (месяц, два) спыняе Духоўнае ўсынаўленне. У гэтым выпадку трэба зноў даць абяцанне і імкнуцца яго стрымаць. У выпадку кароткага перапынку трэба працягваць Духоўнае ўсынаўленне, павялічваючы малітву на колькасць прапушчаных дзён.

Калі ў які-небудзь дзень адаптуючы забудзе прачытаць малітву, гэта не будзе грахом. Грахом з’яўляецца свядомае і дабравольнае занядбанне складзенага Богу абяцання.

Паводле: Catholic.by, Ave Maria

Меткі: Духоўнае ўсынаўленне