Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Папа даў парады вернікам у пасланні на Вялікі пост

“А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12), – менавіта гэтыя словы з Евангелля св. Мацвея сталі эпіграфам да сёлетняга паслання Папы на Вялікі пост. Яно было апублікавана 6 лютага 2018 г. у Ватыкане. Францішак нагадаў, што гэты фрагмент утрымліваецца ў прамове Езуса, якая тычыцца канца часоў. Ён абяцае сваім вучням вялікія пакуты, з’яўленне шматлікіх ілжэпрарокаў, пагрозу знікнення ў сэрцах любові – сутнасці ўсяго Евангелля.

Папа Францішак

Ілжэпрарокі

Пантыфік параўноўвае ілжэпрарокаў да “заклінальнікаў змей”: яны выкарыстоўваюць чалавечыя эмоцыі, каб зняволіць чалавека. “Колькі мужчын і жанчын жывуць нібыта пад заклёнам ілюзіі грашэй, што на самой справе робіць іх рабамі прыбытку або бязбожных інтарэсаў! Колькі людзей жывуць, думаючы, што яны самадастатковыя, а затым становяцца ахвярамі адзіноты!”, – звярнуў увагу Святы Айцец.

Іншыя ілжывыя прарокі, гэта “шарлатаны”, якія прапануюць лёгкі і хуткі спосаб вызваліцца ад пакутаў: наркотыкі, “аднаразовыя адносіны”, лёгкі, але несправядлівы заробак, павуцінне віртуальнага жыцця. “Гэтыя ашуканцы, якія прапануюць бязвартасныя рэчы, крадуць самае каштоўнае: чалавечую годнасць, свабоду і здольнасць любіць”, – напісаў Пантыфік, і заклікаў навучыцца не спыняцца на ўзроўні непасрэднага і павярхоўнага, шукаючы трывалага Божага шляху.

Халоднае сэрца

Папа прапанаваў падумаць, якім чынам у чалавеку “астывае любоў”. Ён звярнуў увагу, што любоў “гасіць” прагнасць грошай – “корань усіх бед”, а следствам гэтага з’яўляецца адмова ад Бога – мы аддаем перавагу нашай прыгнечанасці, а не Яго Слову і сакрамэнтам. Усё гэта ператвараецца ў насілле, якое накіроўваецца супраць тых, каго мы лічым пагрозай для нашага камфорту: ненароджанага дзіця, хворага старога, іншаземца, суседа, які не адпавядае нашым чаканням.

Францішак звярнуў увагу, што любоў можа астываць таксама ў каталіцкіх супольнасцях. Прыкметамі яе адсутнасці з’яўляюцца: эгаістычная лянота, бясплодны песімізм, спакуса ізалявання сябе і пастаянныя братазабойчыя войны, менталітэт гэтага свету.

Што рабіць?

Пантыфік адзначыў, што менавіта Вялікі пост дае, разам з горкім лекам праўды, сродкі для пераадолення ўсяго вышэйузгаданага – малітву, міласціну і пост. Малітва дапамагае выявіць схаваны самападман і шукаць суцяшэння ў Богу; практыка міласціна вызваляе ад прагнасці і дапамагае зразумець, што іншы чалавек – мой брат; пост адбірае сілу ў нашага насілля, абяззбройвае яго і дае вялікія магчымасці для нашага росту.

“Я хацеў бы, каб мой голас выйшаў за межы Каталіцкага Касцёла і дасягнуў ўсіх вас, мужчыны і жанчыны добрай волі, адкрытыя для Бога. Калі як мы, вы засмучаныя распаўсюджваннем зласлівасці ў свеце, калі вас турбуе заледзяненне, якое паралізуе сэрца і дзеянне, калі вы бачыце, што слабне пачуццё агульнай чалавечнасці, далучыцеся да нас, каб мы разам малілі Бога, пасціліся і разам, наколькі можам, дапамагалі братам!”, – звярнуўся Пантыфік.

Полымя Пасхі

Папа заклікаў каталіцкіх вернікаў горача выйсці на велікапосны шлях, абапіраючыся на міласціну, пост і малітву. Добрай падтрымкай ён назваў агульнакасцёльную ініцыятыву  “24 гадзіны для Пана”, што будзе праходзіць 10 сакавіка, бо яна з’яўляецца стымулам для таго, каб сакрамэнт пакаяння ажыццяўляўся ў кантэксце эўхарыстычнай адарацыі. Ён заклікаў, каб у кожнай дыяцэзіі свету па меншай меры адзін храм заставаўся адчыненым на працягу ўсіх сутак. Францішак пажадаў, каб кожны вернік перажыў досвед вучняў Эмаус, каб сэрца кожнага зноў запалымнела верай, надзеяй і любоўю.

Вялікі пост у Каталіцкім Касцёле пачынаецца сёлета 14 лютага. Вялікдзень прыпадае на 1 красавіка.

Паводле be.radiovaticana.va

Меткі: Вялікі пост, Пантыфік, Святы Айцец

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"