Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Святая Імша для людзей з парушаным слыхам

З вясны 2008 года па нядзелях у 13.00 у мінскай капліцы Маці Божай Будслаўскай у мікрараёне Кунцаўшчына праводзяцца Святыя Імшы для глуханямых. Напачатку з гэтай катэгорыяй рыма-каталікоў Мінска пачаў працаваць кс. Віталь Дабраловіч з Гродна. Потым яго працу працягнуў пробашч сталічнага прыходу Маці Божай Будслаўскай.

На цяперашні час душпастырствам вернікаў з парушэннямі слыху займаецца кс. Францішак Рудзь. Гаворка ідзе не толькі пра правядзенне набажэнстваў для глуханямых, але і пра паўнавартасную духоўную апеку над імі. Такая праца патрабуе ад святара ведаў не толькі побытавай мовы жэстаў, але і рэлігійнай тэрміналогіі на гэтай мове.

Група верникаў з парушаным слыхам у касцёле св. Сымона і св. Алены.
Група верникаў з парушаным слыхам у касцёле св. Сымона і св. Алены.

У касцёле св. Сымона і св. Алены кс. Францішак Рудзь служыць Святую Імшу для людзей з парушэннем слыху адзін раз на месяц па нядзелях. Групу вернікаў у касцёле арганізуе Тадэвуш Генрыхавіч Бекіш, рэжысёр народнага тэатра пантамімы «Рух», заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Ён нарадзіўся і выхоўваўся ў Гродна ў сям’і з каталіцкімі традыцыямі.

Касцёл праз вывучэнне і даследаванне розных псіхалагічных аспектаў штодзённага жыцця глуханямых імкнецца дапамагчы людзям, якія чытаюць па вуснах і гавораць з дапамогай жэстаў. Як гэта цяжка, лёгка пераканацца, прысутнічаючы на служэнні: святар прамаўляе словы малітвы адначасова з жэстамі, і ўся група вернікаў уважліва паўтарае за ім.

Тадэвуш Бекіш і кс. Францішак Рудзь
Тадэвуш Бекіш і
кс. Францішак Рудзь

“Служба святара – гэта праца з людзьмі, патрэба тлумачыць ім Святое Евангелле”, – кажа кс. Францішак. – “Місія святара – дапамагчы зразумець Божае Слова, якое для нас заўсёды жывое і актуальнае. Пакліканне Царквы – быць адкрытым для кожнага чалавека. Я імкнуся наладзіць дыялог з людзьмі з парушаным слыхам. Падчас казання мне дапамагае з перакладам Тадэвуш Бекіш. У Гродна ў пабрыгіцкім касцёле для тых, хто не чуе, служаць два духаўніка – кс. Валерый і кс. Віталь”.

У Мінску мы збіраемся ў бібліятэцы імя А.Міцкевіча, што знаходзіцца ў Чырвоным касцеле”, – працягвае кс. Францішак. – “Перад сакрамэнтамі Хрышчэння ці Шлюбу я імкнуся вытлумачыць значэнне гэтых таінстваў. Любоў Божая выліваецца для ўсіх, ніхто не можа быць адкінуты ад яе. Я імкнуся звярнуць увагу на жыццё Хрыста, як Ён аказваў дапамогу хворым, паралізаваным, сляпым, глухім. Многія людзі шукалі Хрыста, імкнуліся апынуцца каля Яго, прасілі Яго пра ацаленне. Калі мы збіраемся на Літургіі, мы дзякуем Богу за тое дабро, якое мы атрымліваем, за тых людзей, з якімі мы сустракаемся, просім дабраславення на кожны дзень”.

“Касцёл дапамагае нам захоўваць душэўны спакой, дабрыню ў сям'і. Паказвае прыклад, як любіць адзін аднаго, як добра ставіцца да людзей і да усіх жывых істот. Нядаўна нашу групу вернікаў папоўнілі студэнты, якія прыехалі ў Мінск вучыцца. 13 лістапада 2014 года мы з нашымі вернікамі ездзілі ў Польшчу, наведалі 4 гарады, аглядалі касцёлы, гістарычныя помнікі і музеі. У гэтым годзе таксама збіраемся паехаць у падарожжа ад арганізацыі вернікаў з Гродна”, - падзяліўся думкамі Тадэвуш Генрыхавіч Бекіш.

Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
Эла Дзвінская
+375 29 277-19-35

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.