14 красавіка, у Вялікі чацвер увечары, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.
10 красавіка, у Пальмовую нядзелю, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстых набажэнстваў у сталічным касцёле святога Сымона і святой Алены, вядомым у народзе як Чырвоны касцёл.
20 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі 500-годдзе з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы».
У нядзелю 16 студзеня вернікі сталічнай парафіі святога Сымона і святой Алены на чале са сваім пробашчам ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком віталі ў Чырвоным касцёле Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Выйшла новая кніга: «І сказаў Хрыстос: “Ідзіце да Мяне… “» – зборнік атыкулаў, прысвечаных дзейнасці ксяндза-каноніка Уладзіслава Завальнюка пад рэдакцыяй прафесара М. Прыгодзіча.