Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • "Абрысы касцёлаў, створаныя рукой майстра." адкрыццё выставы творчых праектаў архітэктара Аляксандра Базевіча

Віншуем ксяндза пробашча!

Сардэчна віншуем шаноўнага пробашча касцёла, ксяндза каноніка Уладыслава Завальнюка з узнагародай: юбілейным медалём "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь".

Падрабязней

 Памяці Святой Фаўстыны

7 кастрычніка ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены прайшла ўрачыстасць з нагоды ўспаміну Святой Фаўстыны – заснавальніцы культу Божага Міласердзя ў каталіцкім Касцёле. У Чырвоным касцёле знаходзіцца алтар з партрэтамі заснавальнікаў гэтага руху, а на галоўным алтары захоўваюцца рэліквіі Святой. Благаславёны святар Міхал Сапоцька, наш суайчыннік, які быў духоўным настаўнікам і спаведніком Святой Фаўстыны, з’яўляецца апосталам культу Божага Міласердзя.

Падрабязней

Гораду-герою Мінску ў хвіліну прызнання

Святочная вечарына, прысвечаная роднаму краю і 951 гадавіне з дня заснавання Мінска, адбылася 16 верасня 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла. У ёй узяла ўдзел навуковая і творчая інтэлігенцыя горада, сябры грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі касцёльных рухаў і супольнасцяў, чытачы бібліятэкі. Госці імпрэзы пазнаёміліся з фотавыставай Міхаіла Крыжаноўскага “Такой я бачу Беларусь” і кніжнай выставай пра вялікіх асоб, якія жылі і дзейнічалі ў Мінску. На вечарыне прагучалі жывыя сведчанні з гісторыі горада, сустрэчу аздобілі выдатныя музычныя творы беларускай і сусветнай класікі.

Падрабязней

«Мой родны кут, як ты мне мілы…»

Запрашаем на вечарыну «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прысвечаную дню горада Мінска, якая адбудзецца 16 верасня 2018 г. а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле.

Падрабязней

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.