Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

"Адамаў шлях пад вечным небам"

16 снежня 2018 г. а 16-й гадзіне ў тэатральнай зале Чырвонага касцёла адбудзецца вечарына, прысвечаная 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча "Адамаў шлях пад вечным небам".

Падрабязней

Чысціня да шлюбу: быць дарам «для кагосьці»

У сучасным свеце кожная маладая асоба прагне знайсці для сябе адказ на пытанне, як захаваць чысціню да шлюбу, каб быць шчаслівым у сужэнстве. Таму на нашу штотыдневую сэстрэчу моладзь, якая збіраецца на сустрэчу ў касцеле Св. Сымона і Св. Алены кожны чацвер а 20 гадзіне, разам з кс. Кірылам вырашыла запрасіць намесніка дырэктара фонда “Адкрытыя сэрцы” Івана Пузанава, чалавека, які на працягу 12 год займаецца псіхалогіяй, абаронай жыцця і сям’і, а таксама дабрачыннасцю.

Падрабязней

“Ідзем з Хрыстом і ты, і я, усе мы Божая сям’я!”: у Чырвоным касцёле адсвяткавалі Андрэйкі

У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 1 снежня, у нашай парафіі Св. Сымона і Св. Алены дзеці, моладзь і дарослыя сабраліся з нагоды святкавання “Андрэек”. Дэвізам сустрэчы былі словы: “ Ідзем з Хрыстом і ты, і я, усе мы Божая сям’я!”

Падрабязней

Афіша тэатра аднаго акцёра “Зніч” Снежань 2018

Снежань
2018

Тэатр Зніч

Таксама шчыра запрашаем на спектакль "Красёнцы жыцця" паводле паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", які адбудзецца 5 снежня а 19 гадзіне ў Малай зале ім.Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці 50). Будзем рады бачыць Вас у нашым тэатры! Дзякуй!

Урачыстасці, прысвечаныя ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай нематэрыяльнй спадчыны ЮНЕСКА

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, у якім знаходзіцца каплічка, прысвечаная Маці Божай Будслаўскай, а на галоўным алтары – Яе Абраз, быў ініцыятарам уключэння Урачыстасцей, прысвечаных ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), у Дзяржаўны спіс гісторыка­-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як нематэрыяльную культурную спадчыну (НКС) Беларусі.

Падрабязней

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.