Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Сустрэча святароў, якія служаць у Мінску, прайшла ў Чырвоным касцёле

Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў Капыльскім раёне

12 лістапада арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі. Нагодай да наведвання парафіі стала благаслаўленне адноўленага кургана памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча каля в. Савічы Капыльскага раёна, дзе быў пахаваны яго род.

Падрабязней

Мітрапаліт Кандрусевіч на сустрэчы душпастыраў: людзі хочуць бачыць у нас правадыроў у складаных духоўных лабірынтах

10 лістапада ў Мінску прайшла душпастырская сустрэча святароў і законнікаў, якія нясуць служэнне ў Мінскай вобласці. Падчас літургіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прысутныя маліліся за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падрабязней

Божае слова ў фарматах для электронных кніг, планшэтаў і смартфонаў цяпер на Catholic.by

Гэта тыя самыя тэксты, што і раней былі апублікаваны на партале Catholic.by у раздзеле «Літургія — Лекцыянарый», але канвертаваныя для зручнага чытання на сучасных электронных гаджэтах.

За здзейсненую валанцёрскую працу выказваем падзяку Максіму Фамічу.

Падрабязней

«Дзень сям'і» прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле

6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.

Падрабязней

Нябачны Ватыкан: погляд знутры

Ватыкан уяўляе сабой цэлы свет у мініяцюры, у якім менш чым на палове квадратнага кіламетра сабрана ўсё, што неабходна для дзяржавы. Фатограф Крысціян Сінібальдзі атрымаў дазвол паздымаць для The Gardian многае з таго, што звычайна схавана ад вачэй публікі.

У сваім фотарэпартажы фатограф паказаў тых, дзякуючы каму горад жыве і функцыянуе — работнікам у сферы абслугоўвання.

Падрабязней

Вучоныя ўпершыню за 500 гадоў адкрылі магілу Хрыста ў Ерузалеме

Упершыню за апошнія 500 гадоў вучоныя знялі мармуровую пліту з месца пахавання Хрыста ў ерузалемскай святыні Гробу Пана, каб даведацца, як першапачаткова выглядала магіла.

Пра гэта піша часопіс National Geografic.

Святыня Гробу Пана ў Ерузалеме была пабудавана ў IV стагоддзі і неаднаразова перабудоўвалася, а мармуровую пліту на магілу ўсталявалі прыкладна ў 1555 годзе, удакладняе выданне.

«Мармуровая пліта была адсунута, і мы былі здзіўлены, знайшоўшы пад ёю вялікую колькасць камянёў», — цытуе выданне археолага Фрэдрыка Хіберта.

Падрабязней