Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Па людзях Касцёла мяркуюць пра ўвесь Касцёл». У Мінску прайшла вялікая сустрэча духавенства

Моладзь Чырвонага касцёла наведала псіханэўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

На працягу Адвэнту ў касцёле святога Сымона і святой Алены праводзілася дабрачынная акцыя “Калядная паштоўка”. Дзякуем усім неабыякавым людзям, якія прынялі ўдзел у гэтым праекце. Выручаныя сродкі былі скіраваныя на патрэбы людзей сталага ўзросту і на падтрымку дабрачыннай арганізацыі Pro-life.

Падрабязней

“Хоць маленькага мы росту, верым мы ў Бога проста“: у Чырвоным касцёле дзеці прадставілі калядную батлейку

У апошні дзень актавы Божага Нараджэння ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алена дзеці, якія займаюцца пры Місіі добрага Самараніна св. Уршулі Ледухоўскай, прадставілі калядную батлейку.

Падрабязней

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле

8 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі Мінска, Маладзечна і Гродна, у якой прымаў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падрабязней

У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча святароў Міншчыны і ўдзельнікаў руху «Маргарытка»

2 студзеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча для святароў Мінска і Мінскага раёна і ўдзельнікаў руху «Маргарытка». Распачалася сустрэча святой Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Падрабязней

Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Святой Сям’і: «Святая Сям'я — прыклад для сучасных сем’яў»

30 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама падчас Імшы прысутныя сем'і аднавілі сужэнскія абяцанні.

Падрабязней

Да Адама Міцкевіча

24 снежня вядзе нас ужо вядомай сцежкай – да Адама Міцкевіча. Сёлета ля помніка паэту ў дзень яго нараджэння зноў сабраліся людзі, неабыякавыя да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны. Адбылося спатканне памяці, святочнае (і вельмі сімвалічнае) дзяленне аплаткам з сябрамі-прысутнымі, а ў духу, нібыта, з самім Адамам Міцкевічам.

Падрабязней

Струменьчыкі веры жывой

18 снежня ў дольнай зале нашага храма адбылося аплатковае спатканне для членаў касцёльных супольнасцей і малітоўных груп. Святую Імшу цэлебраваў Яго Эксцэленцыя біскуп Юрый Касабуцкі, які ў гаміліі прапанаваў вернікам задумацца, як мы чакаем Хрыста, што мы ахвяруем Богу, і якой павінна быць наша любоў.

Падрабязней