Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Літургічны каляндар. Табліца літургічных дзён у парадку іхняга першынства (АС, 59)

I

  1. Пасхальны Трыдуум Мукі і Змёртвыхпаўстання Пана.
  2. Нараджэнне Пана, Аб'яўленне Пана, Унебаўшэсце Пана і Спасланне Духа Святога. Нядзелі Адвэнту, Вялікага посту і Велікоднага перыяду. Папяльцовая серада. Будні Вялікага тыдня ад панядзелка да чацвярга ўключна. Дні ў актаве Пасхі.
  3. Урачыстасці Пана, Найсвяцейшай Панны Марыі і святых, якія ўпісаны ў агульны каляндар. Успамін усіх памерлых вернікаў.
  4. Уласныя ўрачыстасці, а менавіта:
    а) урачыстасць галоўнага апекуна мясцовасці, мястэчка альбо горада (1);
    б) урачыстасць пасвячэння і гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла;
    в) урачыстасць тытула ўласнага касцёла;
    г) тытулярная ўрачыстасць, урачыстасць заснавальніка альбо галоўнага апекуна ордэна ці кангрэгацыі.

II

  1. Святы Пана, якія ўпісаны ў агульны каляндар (2).
  2. Нядзелі перыяду Нараджэння Пана і звычайнага перыяду.
  3. Святы Найсвяцейшай Панны Марыі і святых, якія змешчаны ў агульным календары.
  4. Уласныя святы, а менавіта:
    а) свята галоўнага апекуна дыяцэзіі (1,3);
    б) свята гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла (3);
    в) свята галоўнага апекуна краіны, правінцыі, народа альбо вялікай тэрыторыі (1,3);
    г) тытулярнае свята, свята заснавальніка, галоўнага апекуна ордзна ці кангрэгацыі і законнай правінцыі з захаваннем прадпісанняў № 4;
    д) іншыя ўласныя святы пэўнага касцёла;
    е) іншыя святы, якія ўпісаны ў каляндар дыяцэзіі, ордэна ці кангрэгацыі.
  5. Будні Адвэнту з 17 па 24 снежня ўключна. Дні ў актаве Нараджэння Пана. Будні Вялікага посту.

III

  1. Абавязковыя ўспаміны, змешчаныя ў агульным календары.
  2. Уласныя абавязковыя ўспаміны, а менавіта: а) успаміны дадатковага апекуна мясцовасці, дыяцэзіі, краіны альбо законнай правінцыі; б) іншыя абавязковыя ўспаміны, якія ўпісаны ў каляндар дыяцэзіі, ордэна ці кангрэгацыі.
  3. Неабавязковыя ўспаміны, якія таксама можна адзначаць асаблівым чынам, апісаным у Агульных уводзінах да Рымскага Імшала і да Літургіі гадзінаў нават у дні, пералічаныя ў п.9. Такім жа чынам, як неабавязковыя ўспаміны могуць адзначацца ўспаміны абавязковыя, якія прыпадаюць на будні Вялікага посту.
  4. Будні Адвэнту да 16 снежня ўключна. Будні перыяду Нараджзння Пана з 2 студзеня да суботы пасля Аб'яўлення Пана. Будні Велікоднага перыяду ад панядзелка пасля актавы Пасхі да суботы перад Спасланнем Духа Святога. Будні звычайнага перыяду

---------------------------------------------------------

(1) Цэлебраванне таксама для законнікаў.
(2) 3 гэтых цэлебрацыяў толькі адна запісана ў календары як урачыстасць, дзве астатнія трэба адзначаць як свята. Калі Заснавальнік толькі благаслаўлёны, адзначаецца як свята (СР, 12) (з захаваннем адпусту альбо прывілеі).
(3) 3 душпастырскіх прычын можа адбыцца ўрачыстасць (СР, 8 і 9).
(4) Там, дзе заўсёды павінна цэлебравацца ўрачыстасць Аб'яўлення Пана ў другую нядзелю пасля Нараджэння Пана; калі гэтая нядзеля прыпадае на 7 альбо 8 студзеня, свята Хросту Пана цэлебруецца ў наступны панядзелак. У гэтым выпадку перыяд Нараджэння Пана заканчваецца ў той самы панядзелак.


ЗАЎВАГІ

Супадзенне літургічных дзён

  1. Калі ў адзін дзень супадаюць некалькі літургічных цэлебрацыяў, то перавагу мае тая, якая ў табліцы літургічных дзён займае больш важнае месца (АС, 60). Урачыстасці, якія маюць такога тыпу перашкоду, трэба перанесці на бліжэйшы дзень, які не пададзены ў табліцы першынства літургічных дзён 1 - 8; святы і ўспаміны таго года трэба прапусціць.
  2. 3 прычыны сваёй надзвычайнай важнасці нядзеля ўступае сваё цэлебраванне толькі ўрачыстасцям альбо святам Пана; аднак нядзелі Адвэнту, Вялікага посту і Велікоднага перыяду маюць перавагу над усімі святамі Пана і ўсімі ўрачыстасцямі. Урачыстасці, якія прыпадаюць на гэтыя нядзелі, пераносяцца на панядзелак, апроч супадзення ў Пальмовую Нядзелю і ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана (АС, 5). Калі ў панядзелак ёсць перашкоды, урачыстасць пераносяць, паводле агульнай нормы (пар. № 1), на бліжэйшы вольны дзень. Аднак свята Звеставання Пана, калі прыпадае на Вялікі Тыдзень, адзначаецца паводле Велікоднага абраду ў панядзелак пасля другой нядзелі Велікоднага перыяду як ва ўласны дзень, а кожная іншая цэлебрацыя пераносіцца альбо прапускаецца. Святы і ўспаміны Найсвяцейшай Панны Марыі і святых, што прыпадаюць на нядзелі, у гэтым годзе прапускаюцца (АС, 60).
  3. Калі ў той самы дзень супадаюць II Нешпары бягучага дня з Нешпарамі наступнага дня, то першынство маюць Нешпары таго літургічнага свята, якое ў табліцы першынства літургічных дзён займае больш важнае месца. У выпадку, калі абедзве ўрачыстасці маюць аднолькавы статус, бяруцца Нешпары бягучага дня (АС, 61).

Знешняя цэлебрацыя

  1. Для духоўнай карысці вернікаў можна праводзіць у нядзелі тыя цэлебрацыі, якія супадаюць падчас тыдня і былі прыняты дзеля пабожнасці саміх вернікаў, калі толькі ў табліцы першынства літургічных дзён яны маюць перавагу над нядзеляй. 3 гэтых цэлебрацыяў можна служыць усе Імшы, якія цэлебруюцца з удзелам народу (АС,8).

Дні асаблівых малітваў і Квартальныя набажэнствы

  1. Падчас дзён асаблівых малітваў і Квартальных набажэнстваў Касцёл зазвычай просіць Пана ў розных людскіх патрэбах (аб ураджаі, аб благаслаўленні чалавечай працы) і публічна дзякуе Яму. Час і спосаб іх цэлебравання, працягласць (на адзін дзень ці болей), паўтаральнасць на працягу года павінны рэгулявацца нормамі, выдадзенымі адпаведнай уладай з улікам мясцовых патрэбаў.

Фармуляры для гэтых цэлебрацыяў трэба выбіраць з ватыўных Імшаў, якія ў большай ступені прыстасаваныя да малітоўных просьбаў (АС, 45-47).

Паводле выдання "Літургічны каляндар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 2017 год."

Меткі: Літургія, Міністрант, Хрысціянства

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч