Літургічны каляндар. Табліца літургічных дзён у парадку іхняга першынства (АС, 59)
I
- Пасхальны Трыдуум Мукі і Змёртвыхпаўстання Пана.
- Нараджэнне Пана, Аб'яўленне Пана, Унебаўшэсце Пана і Спасланне Духа Святога. Нядзелі Адвэнту, Вялікага посту і Велікоднага перыяду. Папяльцовая серада. Будні Вялікага тыдня ад панядзелка да чацвярга ўключна. Дні ў актаве Пасхі.
- Урачыстасці Пана, Найсвяцейшай Панны Марыі і святых, якія ўпісаны ў агульны каляндар. Успамін усіх памерлых вернікаў.
- Уласныя ўрачыстасці, а менавіта:
а) урачыстасць галоўнага апекуна мясцовасці, мястэчка альбо горада (1);
б) урачыстасць пасвячэння і гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла;
в) урачыстасць тытула ўласнага касцёла;
г) тытулярная ўрачыстасць, урачыстасць заснавальніка альбо галоўнага апекуна ордэна ці кангрэгацыі.
II
- Святы Пана, якія ўпісаны ў агульны каляндар (2).
- Нядзелі перыяду Нараджэння Пана і звычайнага перыяду.
- Святы Найсвяцейшай Панны Марыі і святых, якія змешчаны ў агульным календары.
- Уласныя святы, а менавіта:
а) свята галоўнага апекуна дыяцэзіі (1,3);
б) свята гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла (3);
в) свята галоўнага апекуна краіны, правінцыі, народа альбо вялікай тэрыторыі (1,3);
г) тытулярнае свята, свята заснавальніка, галоўнага апекуна ордзна ці кангрэгацыі і законнай правінцыі з захаваннем прадпісанняў № 4;
д) іншыя ўласныя святы пэўнага касцёла;
е) іншыя святы, якія ўпісаны ў каляндар дыяцэзіі, ордэна ці кангрэгацыі. - Будні Адвэнту з 17 па 24 снежня ўключна. Дні ў актаве Нараджэння Пана. Будні Вялікага посту.
III
- Абавязковыя ўспаміны, змешчаныя ў агульным календары.
- Уласныя абавязковыя ўспаміны, а менавіта: а) успаміны дадатковага апекуна мясцовасці, дыяцэзіі, краіны альбо законнай правінцыі; б) іншыя абавязковыя ўспаміны, якія ўпісаны ў каляндар дыяцэзіі, ордэна ці кангрэгацыі.
- Неабавязковыя ўспаміны, якія таксама можна адзначаць асаблівым чынам, апісаным у Агульных уводзінах да Рымскага Імшала і да Літургіі гадзінаў нават у дні, пералічаныя ў п.9. Такім жа чынам, як неабавязковыя ўспаміны могуць адзначацца ўспаміны абавязковыя, якія прыпадаюць на будні Вялікага посту.
- Будні Адвэнту да 16 снежня ўключна. Будні перыяду Нараджзння Пана з 2 студзеня да суботы пасля Аб'яўлення Пана. Будні Велікоднага перыяду ад панядзелка пасля актавы Пасхі да суботы перад Спасланнем Духа Святога. Будні звычайнага перыяду
---------------------------------------------------------
(1) Цэлебраванне таксама для законнікаў.
(2) 3 гэтых цэлебрацыяў толькі адна запісана ў календары як урачыстасць, дзве астатнія трэба адзначаць як свята. Калі Заснавальнік толькі благаслаўлёны, адзначаецца як свята (СР, 12) (з захаваннем адпусту альбо прывілеі).
(3) 3 душпастырскіх прычын можа адбыцца ўрачыстасць (СР, 8 і 9).
(4) Там, дзе заўсёды павінна цэлебравацца ўрачыстасць Аб'яўлення Пана ў другую нядзелю пасля Нараджэння Пана; калі гэтая нядзеля прыпадае на 7 альбо 8 студзеня, свята Хросту Пана цэлебруецца ў наступны панядзелак. У гэтым выпадку перыяд Нараджэння Пана заканчваецца ў той самы панядзелак.
ЗАЎВАГІ
Супадзенне літургічных дзён
- Калі ў адзін дзень супадаюць некалькі літургічных цэлебрацыяў, то перавагу мае тая, якая ў табліцы літургічных дзён займае больш важнае месца (АС, 60). Урачыстасці, якія маюць такога тыпу перашкоду, трэба перанесці на бліжэйшы дзень, які не пададзены ў табліцы першынства літургічных дзён 1 - 8; святы і ўспаміны таго года трэба прапусціць.
- 3 прычыны сваёй надзвычайнай важнасці нядзеля ўступае сваё цэлебраванне толькі ўрачыстасцям альбо святам Пана; аднак нядзелі Адвэнту, Вялікага посту і Велікоднага перыяду маюць перавагу над усімі святамі Пана і ўсімі ўрачыстасцямі. Урачыстасці, якія прыпадаюць на гэтыя нядзелі, пераносяцца на панядзелак, апроч супадзення ў Пальмовую Нядзелю і ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана (АС, 5). Калі ў панядзелак ёсць перашкоды, урачыстасць пераносяць, паводле агульнай нормы (пар. № 1), на бліжэйшы вольны дзень. Аднак свята Звеставання Пана, калі прыпадае на Вялікі Тыдзень, адзначаецца паводле Велікоднага абраду ў панядзелак пасля другой нядзелі Велікоднага перыяду як ва ўласны дзень, а кожная іншая цэлебрацыя пераносіцца альбо прапускаецца. Святы і ўспаміны Найсвяцейшай Панны Марыі і святых, што прыпадаюць на нядзелі, у гэтым годзе прапускаюцца (АС, 60).
- Калі ў той самы дзень супадаюць II Нешпары бягучага дня з Нешпарамі наступнага дня, то першынство маюць Нешпары таго літургічнага свята, якое ў табліцы першынства літургічных дзён займае больш важнае месца. У выпадку, калі абедзве ўрачыстасці маюць аднолькавы статус, бяруцца Нешпары бягучага дня (АС, 61).
Знешняя цэлебрацыя
- Для духоўнай карысці вернікаў можна праводзіць у нядзелі тыя цэлебрацыі, якія супадаюць падчас тыдня і былі прыняты дзеля пабожнасці саміх вернікаў, калі толькі ў табліцы першынства літургічных дзён яны маюць перавагу над нядзеляй. 3 гэтых цэлебрацыяў можна служыць усе Імшы, якія цэлебруюцца з удзелам народу (АС,8).
Дні асаблівых малітваў і Квартальныя набажэнствы
- Падчас дзён асаблівых малітваў і Квартальных набажэнстваў Касцёл зазвычай просіць Пана ў розных людскіх патрэбах (аб ураджаі, аб благаслаўленні чалавечай працы) і публічна дзякуе Яму. Час і спосаб іх цэлебравання, працягласць (на адзін дзень ці болей), паўтаральнасць на працягу года павінны рэгулявацца нормамі, выдадзенымі адпаведнай уладай з улікам мясцовых патрэбаў.
Фармуляры для гэтых цэлебрацыяў трэба выбіраць з ватыўных Імшаў, якія ў большай ступені прыстасаваныя да малітоўных просьбаў (АС, 45-47).
Паводле выдання "Літургічны каляндар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 2017 год."
Меткі: Літургія, Міністрант, Хрысціянства