Пяць прынцыпаў лектара
- Лектар пазнае і разважае Божае Слова і стараецца жыць паводле яго.
- Лектар старанна рыхтуецца да літургіі праз малітву, а таксама праз чытанне літургічных тэкстаў.
- Лектар дбае пра чысціню сваёй душы, рэгулярна прыступаючы да споведзі. Таксама ён дбае пра чысціню сваёй мовы.
- Лектар сведчыць пра Хрыста ў штодзённым жыцці сваімі ўчынкамі, адносінамі да іншых і сумленным выкананнем сваіх абавязкаў.
- Лектар павінен быць прыкладам для іншых, малодшых міністрантаў і кандыдатаў. Сваім жыццём ён заахвочвае ўсіх да наследвання прыкладаў, якія апісаны ў Божым Слове.
Меткі: Міністрант, Хрысціянства