Правілы міністранта
- Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы выконвае свае абавязкі як мага лепей.
- Міністрант служыць Хрысту праз дапамогу людзям.
- Міністрант вядзе барацьбу са сваімі грахамі і працуе над сваім характарам.
- Міністрант развівае ў сабе Божае жыццё.
- Міністрант пазнае літургію і ёю жыве.
- Міністрант праз свае адносіны да іншых распаўсюджвае паўсюль праўдзівую радасць.
- Міністрант у працы і забаве прыбліжае сваіх сяброў да Бога.
- Міністрант пільны і сумленны ў навуцы і працы.
- Міністрант моліцца за Айчыну і дбае пра прыгажосць сваёй Бацькаўшчыны.
Указанні для літургічнай службы алтара
Міністрант павінен прыходзіць ў касцёл не пазней за 15 хвілін да пачатку літургіі. Гэтая невялікая колькасць часу прызначаецца на малітву, духоўную падрыхтоўку да ўдзелу ў Эўхарыстыі або ў набажэнстве, пераапрананне, падрыхтоўку неабходных рэчаў, дапамогу святару ў апрананні.
Прыходзячы ў касцёл, міністрант найперш накіроўваецца да табэрнакулюма, каб аддаць пашану Хрысту, Гаспадару гэтага дома.
Удзел літургічнай службы ў св. Імшы не можа быць абмежаваны выконваннем даручанай ёй дзейнасці. Паслуга павінна весці іх да найбольш поўнага ўключэння ў святыя абрады і да “свядомага і плённага” ўдзелу ў іх.
Выкананне канкрэтных дзеянняў у літургіі павінна насіць характар паслугі, а не выступлення. Трэба падкрэсліваць змест абраду, а не самога сябе.
Да сакрыстыі можна выходзіць толькі тады, калі гэта неабходна.
Свае абавязкі неабходна выконваць своечасова, без спешкі.
Сваёй паставай і паводзінамі трэба даваць вернікам прыклад правільнага і поўнага ўдзелу ў Эўхарыстыі.
Меткі: Міністрант, Хрысціянства