Малітоўнік міністранта
Малітва міністранта перад cвятой Імшой
Божа, благаславі мяне,
каб я з пашанаю прыступіў да святога алтара Твайго
і з годнасцю служыў Табе на святой Імшы.
Езу Хрыстэ, прашу Цябе, дапамажы,
каб думкі мае былі заўсёды пры Табе,
каб вочы мае глядзелі толькі на алтар Твой,
а сэрца было напоўнена любоўю да Цябе.
Амэн.
Малітва міністранта пасля cвятой Імшы
Усемагутны Божа,
у сваёй дабрыні Ты паклікаў мяне, каб я служыў Табе.
Дапамажы, каб я, праз удзел у Тваіх таямніцах,
сёння і ўсё жыццё ішоў да збаўлення.
Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.
Малітва міністранта да св. Дамініка Савіо
Святы Дамінік Савіо, сябра міністрантаў і нябесны заступнік дзяцей і моладзі! Тваё нядоўгае жыццё было напоўнена вернасцю і любоўю да Хрыста. Ужо з сямі гадоў ты прыслугоўваў каля Божага алтара, прагнучы быць як мага бліжэй да эўхарыстычнай Ахвяры нашага Збаўцы, каб праслаўляць і хваліць Яго. У араторыі святога Яна Боско ты зразумеў, што вядзе да сапраўднай святасці, і неадкладна ступіў на гэты шлях. Тваімі прынцыпамі сталі добрае выкананне сваіх абавязкаў, шчырая радасць і добразычлівасць да бліжніх. Стаўшы сябрам Езуса, ты распаўсюджваў Яго волю і нёс усім радасную вестку пра тое, што Бог нас любіць і чакае ў небе. З пакораю звяртаюся да цябе, выпрасі для мяне ў Бога ласку вернасці міністранцкаму пакліканню, якім адарыў мяне ўсемагутны Бог, каб я з пабожнасцю служыў каля алтара Пана і засяроджана перажываў вялікую таямніцу Хрыстовай Ахвяры, якая здзяйсняецца падчас кожнай святой Імшы. Няхай тваё заступніцтва распаліць у маім сэрцы шчырае прагненне стаць святым, каб я з радасцю даваў добры прыклад іншым, нывучы паводле Божых запаведзяў, і абвяшчаў сваім жыццём перамогу ўваскрослага Хрыста над смерцю і грахом.
Амэн.
Паводле sdb.by
Малітва лектара
Пане, вось я стаю перад вялікай таямніцая Твайго Слова, якое павінен абвяшчаць іншым.
Дапамажы мне перад усім быць добрым слухачом і сведкам Твайго Слова.
Ачысці мае вусны ад усялякай нячыствсці, зрабі мяне Тваёй зброяй, каб я мог несці Цябе людзям у сэрцы, у далонях, у вуснах.
Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя.
Амэн.
Паводле vialeyka.blogspot.com.by
Меткі: Міністрант, Хрысціянства