Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Літургічныя рэчы

Літургічныя рэчы з'яўляюцца элементамі літургіі, неабходнымі для яе здзяйснення. Першапачаткова для цэлебрацыі Эўхарыстыі выкарыстоўваліся рэчы штодзённага ўжывання. Толькі з цягам часу пачалі вырабляць спецыяльна прызначаны для гэтага посуд і іншыя прадметы. Неабходным патрабаваннем для вырабу літургічных рэчаў з'яўляется выкарыстанне матэрыялаў "высакародных, трывалых і адпаведных для сакральнага ўжывання" (Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала, 326), каб яны былі годныя таямніцы, у якой будуць выкарыстоўвацца. Гэтыя рэчы павінны быць адпаведна благаслаўлены, а таксама выкарыстоўвацца і абслугоўвацца з пашанай (асабліва тыя рэчы, якія неабходны для кансэкрацыі і захоўвання хлеба і віна). Кожная літургічная рэч мае сваё прызначэнне, а многія з іх – глыбокую сімволіку, якую павінен ведаць кожны міністрант (асабліва міністрант алтара).

ПатэнаПатэнаПАТЭ́НА (лац. patena) — гэта начынне, на якое кладуць хлеб, прызначаны для кансэкрацыі. Калі на яго кладуць толью адну гостыю (лац. hostia – ахвяра) – белы пшанічны, звычайна круглай формы, прэсны хлеб, – патэна мае выгляд невялікага дыска, а калі разам з гэтай гостыяй на патэне адбываецца кансэкрацыя камунікантаў – маленькіх гостый, якія спажываюць вернікі, – яна нагадвае невялікае начынне. Патэну, як і келіх, робяць з высакароднага матэрыялу, часта яе багата аздабляюць [2].

ПатэнаУ літургіі таксама выкарыстоўваецца патэна, якая мае збоку ручку і якую міністрант падстаўляе пад падбародак чалавека, што прымае святую Камунію. Пры такой паслузе міністрант павінен знаходзіцца з правага боку святара альбо дыякана. Пасля абраду святой Камуніі патэна павінна быць ачышчана ад крошак дыяканам альбо святаром. Да практыкавання гэтага заахвочвае інструкцыя аб Эўхарыстыі «Redemptionis Sacramentum» («Сакрамэнт Адкуплення», RS): "Трэба прытрымлівацца звычаю выкарыстання патэны пры ўдзяленні камуніі вернікам, каб прадухіліць падзенне гостыі альбо яе часткі на зямлю" (RS 93) [1].


КеліхКЕ́ЛІХ (лац. calix) — першапачаткова быў даволі вялікім начыннем з дзвюма ручкамі па баках, каб вернікам было зручна прымаць святую Камунію ў постаці віна. Пазней келіх набыў той выгляд, які добра вядомы нам сёння: найчасцей ён мае форму цюльпана або перавернутага конуса на ножцы і прыгожа аздоблены. Келіх можа быць зроблены з розных матэрыялаў, аднак яны павінны быць трывалыя і высакародныя.

У Старым Запавеце келіхі напаўнялі крывёю ахвярных жывёл, каб потым выліць яе на алтар і акрапіць народ, што было знакам заключанага запавету. Езус нагадаў менавіта гэтую практыку падчас Апошняй Вячэры, калі сказаў, трымаючы келіх: “Гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў“ (Мц 26, 28). Такім чынам, келіх з'яўляецца знакам мучаніцтва, крывавай ахвяры. Таму ў Аліўным садзе спрадвечны Сын просіць Айца, каб Яго абмінуў “гэты келіх“ [2].


ЦыборыйЦЫБО́РЫЙ (лац. ciborium) — літургічнае начынне для раздавання і захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ужо св. Юстын (II ст.) павучаў вернікаў, каб яны годна захоўвалі Найсвяцейшы Сакрамэнт. 3 цягам часу паўсюдным стаў звычай захоўваць Святыя Дары ў спецыяльных начыннях, якія накрываліся тканінай і падвешваліся над алтаром. Яны называліся цыборыямі і мелі розную форму, напрыклад, вежачкі, галубкі ці скрынкі. Паколькі падвешаны цыборый быў непрактычным, для гэтай мэты пачалі выкарыстоўваць вялікі келіх з накрыўкай, які ўжываецца і сёння. Такія цыборыі хаваюць у табэрнакулюм, які замыкаецца на ключ і які знаходзіцца ў цэнтральнай наве касцёла, на самым бачным месцы, або ў капліцы Найсвяцейшага Сакрамэнту [2].


КустодыйКУСТО́ДЫЯ (лац. custodia) — літургічнае начынне, у якім захоўваецца адна вялікая Гостыя, якую час ад часу выстаўляюць для публічнага пакланення. Звычайна кустодыя знаходзіцца ў табэрнакулюме.

Напачатку адарацыі кустодыя вымаецца з табэрнакулюма, і Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца з яе ў манстранцыю. Пры адсутнасці манстранцыі выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту можа праводзіцца ў кустодыі [1].


МанстранцыяМАНСТРА́НЦЫЯ (лац. monstratorium) — літургічны прадмет, які ўжываецца падчас спецыяльных набажэнстваў – адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Манстранцыі з'явіліся ў XIII ст. у выніку развіцця культу Найсвяцейшага Сакрамэнту. Манстранцыю заўсёды лічылі найцудоўнейшым рэліквіярыем, яе багатае аздабленне дапамагае ўсвядоміць, што ў Касцёла няма больш каштоўнага скарбу, чым Эўхарыстыя. На працягу стагоддзяў манстранцыям надавалі розную форму: першапачаткова – форму вежы або касцёльнага фасада, цяпер яна часцей за ўсё нагадвае сонца [2].


МельхізедекМЭЛЬХІЗЭДЭК — гэта спецыяльная рэч, з дапамогаю якой Гостыю можна адпаведна ўмацаваць у манстранцыі ці кустодыі [2].


ПурыфікаторПУРЫФІКА́ТАР (лац. puro – чысціць, purificatio – абмыццё) — гэта невялікіх памераў ручнік, які служыць для выцірання келіха, патэны або цыборыя [2].


ПалькаПА́ЛЛА (лац. раlla) — гэта палатняны чатырохкутнік, у які для цвёрдасці ўшываюць нягнуткі матэрыял. Палла служыць для накрывання келіха падчас святой Імшы [2].


КарпаралКАРПАРА́Л (лац. corporale) — гэта невялікі палатняны абрус, які раскладаюць на алтары напачатку Эўхарыстычнай літургіі. Паколькі Касцёл верыць, што ў кожнай частцы эўхарыстычных постацяў, гэта значыць у кожнай крышынцы хлеба і ў кожнай кроплі віна, утоены Хрыстус, то ён вельмі дбае пра тое, каб гэты Найкаштоўнейшы Дар нават з-за няўважлівасці не быў зняважаны. Таму патэну і келіх ставяць на карпарал [2].


Вэлюм для келіхаВЭЛЮМ (лац. velum), якім накрываецца келіх, можа мець розныя колеры ў залежнасці ад колеру арната. Некаторыя бачаць у вэлюме праяву пашаны да келіха, з якога спажываецца Кроў Хрыста. Іншыя лічаць, што вэлюм указвае на веліч і неспасцігальнасць таямніцы, якою прасякнута Эўхарыстыя [2].


АмпулкіАМПУЛКІ — гэта малыя начынні для віна і вады. Часта абазначаны літарамі А-aqua-вада і V-vinum-віно. Звычайна ампулкі ставяць на невялікі паднос. 

Міністрант падае заўсёды цэлебранту (ці дыякану) найперш ампулку з віном, а потым – з вадою. Ампулка з вадою таксама выкарыстоўваецца пасля святой Камуніі падчас пурыфікацыі келіха або цыборыя [1].


recznikРУЧНІК — гэта невялікі кавалак палатна, якім святар выцірае рукі пасля абмыцця, што адбываецца пасля прыгатавання дароў [2].


ВаскулюмВА́СКУЛЮМ (лац. vasculum – малое начынне) — гэта начынне з металу альбо шкла, напоўненае вадой, якое звычайна стаіць каля табэрнакулюма. Пасля ўдзялення вернікам святой Камуніі святар у ёй выконвае абмыванне пальцаў, гэта значыць ачышчэнне іх ад малых крошак святой Гостыі [1].


ЛавабоЛАВАБА (лац. lavabo – абмыю) — гэта металічны збан з вадой, міска і ручнік, якія служаць для абмыцця  рук цэлебранта пасля прыгатавання дароў на святой Імшы.


крыжКРЫЖ (лац. crux) — прылада збаўчай мукі Хрыста, сімвал хрысціянскай веры, а таксама адзін з самых важных літургічных жэстаў [1].

Хрысціяне ніколі не сумняваліся ў надзвычайнай моцы Хрыстовага крыжа, заўсёды бачылі ў ім прыладу збаўлення (пар. Гал 3, 1; 6, 14; 1 Кар 2; Флп 2, 1-8). Аднак першапачаткова яны карысталіся выключна скрытым сімвалам крыжа, упісаным у іншую выяву (напрыклад, якара, мачты або ветразя). Гэта рабілася перадусім для таго, каб пазбегнуць абурэння, бо ў старажытнасці смерць на крыжы была самым жорсткім пакараннем, на якое звычайна асуджаліся самыя вялікія злачынцы, і лічылася знакам Божага праклёну і ганьбы. Сапраўды, крыж быў глупствам для язычнікаў (пар. 1 Кар 1, 23). Таму рабіць выявы крыжа і выказваць пашану да іх было абурэннем і ўспрымалася як недарэчнасць. Яскравым пацвярджэннем такіх адносін з'яўляецца знойдзены пры раскопках на Палатынскім узгорку ў Рыме малюнак, што прадстаўляе ўкрыжаванага асла, якому пакланяецца хрысціянін. Малюнак быў знойдзены ў той частцы палаца, дзе месцілася школа, і, хутчэй за ўсё, з'яўляецца справай рук якога-небудзь вучня, які хацеў пацвяліць свайго сябра, вызнаўцу Хрыста. Пад малюнкам змешчаны надпіс: “Алексамен пакланяецца свайму Богу“.

Пачынаючы з IV ст., калі ў 326 г. св. Алена знайшла рэліквіі Святога Крыжа, пасля спынення пераследу хрысціянаў, крыж становіцца знакам, які выкарыстоўваецца паўсюдна; у V ст. ужо з'яўляюцца першыя распяцці – крыжы са змешчанымі на іх выявамі ўкрыжаванага Збаўцы. На працягу доўгага часу Хрыстус на іх быў у доўгай белай туніцы, якую пазней замяніла павязка на сцёгнах. Да XII ст. укрыжаванага Хрыста прадстаўлялі з адкрытымі вачыма, выпраставанага, поўнага моцы, што павінна было сведчыць пра Яго боскасць і каралеўскую годнасць. Пазней, для таго каб падкрэсліць чалавечую натуру Збаўцы, а таксама рэальнасць Яго смерці, Хрыста пачалі прадстаўляць на крыжы з закрытымі вачыма і нахіленай галавой.

Ставіць крыж на алтар пачалі толькі ў XII ст., раней яго змяшчалі над алтаром. Крыж павінен быў нагадваць святару, што таямніца, якую ён здзяйсняе, з'яўляецца актуалізацыяй мукі Хрыста, той самай Ахвяры, якую Хрыстус прынёс Айцу на Галгоце. Такую функцыю крыж выконвае да сённяшняга дня – не толькі ў адносінах да цэлебранта, але і да ўсіх, хто ўдзельнічае ў літургіі [2].

Крыж можа мець розныя формы: працэсійны крыж – ёсць у кожным касцёле; папскі, арцыбіскупскі, біскупскі – гэта пектарал; а таксама лацінскі крыж, грэчаскі, Ерузалемскі, крыж святога Андрэя (Х). У каталіцкіх краінах крыж стаіць на вежах і купалах касцёлаў, ёсць таксама прыдарожныя крыжы, надмагільныя, якія непазбежна звязаныя з ландшафтам. Крыж прысутнічае ў кожным хрысціянскім доме, школе, на працоўным месцы. Сімвалічная структура крыжа вельмі падобная да структыры Эўхарыстыі. Вертыкальная балка злучае неба і зямлю, а гарызантальная – сімвалізуе рукі Хрыста, які хоча прыцягнуць усіх да сябе (пар. Ян 12:32); і такім чынам аб'яднаць людзей паміж сабой.

Міністрант, які нясе крыж падчас працэсіі, ніколі не ўкленчвае, але робіць невялікі паклон [1].


ТабернакулюмТАБЭРНАКУЛЮМ (лац. tabernaculum – палатка, святыня) — гэта месца захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле. Гэта рэч не была вядома першым хрысціянам, якія спажывалі Эўхарыстыю падчас літургіі, а астатнюю частку кансэкраванага хлеба акаліты заносілі да хворых і зняволеных.

У тыя часы Эўхарыстыя цэлебравалася толькі адзін раз на тыдзень; у нядзелю. Не з'яўляецца праўдай тое, што першыя хрысціяне бралі з сабой Найсвяцейшы Сакрамэнт ў свае дамы. На самай справе, да дому забіраўся благаслаўлёны хлеб (так называны, eulogie), а не кансэкраваны. Гэты хлеб раздавалі бедным і хворым. Але з цягам часу, пры развіцці хрысціянства і павелічэнні пагрозы прафанацыі, стала неабходным новае рашэнне. Напачатку кансэкраваны хлеб захоўваўся ў сакрыстыі. Аднак потым, пры пашырэнні памераў алтара, было вырашана ўсталяваць на ім шафу для кансэкраванага хлеба. Пасля рэформаў II Ватыканскага Сабору алтар аддзялілі ад табэрнакулюма. Гэта дазволіла лепш выдзяліць астатні, які губляўся ў вялізным і раскошным алтары. Сучасны табэрнакулюм – гэта незгаральны сейф, часта пазалочаны і з надпісам IHS на пярэдняй панэлі, часцей за ўсё размешчаны ў прэзбітэрыі [1].


Вечна лямпаВЕЧНАЯ ЛЯМПА — гэта літургічная рэч, якая паходзіць з глыбокай старажытнасці, калі алейныя лямпы, вырабленыя з гліны альбо з бронзы і напоўненыя тлушчам (у асноўным аліўкавым алеем), служылі для асвятлення дамоў і касцёлаў. У раннім Сярэднявеччы ўкаранілі звычку паліць лямпы ўдзень і ўначы перад месцам, дзе захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамэнт. Адсюль паходзіць назва "вечная". Вечная лямпа часцей за ўсё выконвалася з срэбра, медзі і пазалочанай бронзы, мела форму голуба, рыбы або дэкаратыўнага кошыка. Яе вешалі перад табэрнакулюмам, назіраючы, каб яна ніколі не згасала. У цяперашні час выкарыстоўваюцца электрычныя лямпы, вырабленыя з чырвонага шкла, колеру, які сімвалізуе любоў Бога да людзей [1].


paschalПАСХАЛ — вялікая свечка, якая запальваецца ад агню, які святар благаслаўляе падчас Літургіі святла на пачатку святой Імшы Пасхальнай Вігіліі. На гэтай свечцы змяшчаецца выява крыжа, грэцкія літары альфа і амега (пар. Ап 1, 8), лічбы бягучага года, а таксама пяць зерняў ладану (пяць сімвалічных цвікоў) на ўспамін пяці ранаў Хрыста. Пасхал з’яўляецца сімвалам Хрыста і запальваецца падчас урачыстых цэлебрацый на працягу Велікоднага перыяду. Найчасцей пасхал захоўваецца каля алтара і запальваецца падчас удзялення сакрамэнту хросту, а ад яго запальваюцца свечкі новаахрышчаных [2].


swiecaСВЕЧКА — сімвал святла. У штодзённым жыцці і ў літургіі часта запальваюць свечкі. Мы запальваем іх на дзень нараджэння, гараць яны на алтары, запальваюць іх пры ўдзяленні сакрамэнту Хросту, з запаленай свечкай прыступаюць да Першай Святой Камуніі, з запаленымі свечкамі мы ў Пасхальную Вігілію напярэдні Вялікадня аднаўляем абяцанні, дадзеныя пры хрышчэнні, прымаем удзел у працэсіі на свята Ахвяравання Пана, даем яе паміраючым і запальваем іх на могілках. Сярод свечак вылучаецца пасхальная свечка (пасхал), раратняя, свечкі на адвэнтавым вянку і звычайныя літургічныя свечкі. Літургічныя нормы кажуць, што на алтары павінны гарэць 2, 4 альбо 6 свечак, а таксама падчас святой Імшы, якую цэлебруе біскуп – сем. Кожная запаленая свечка з'яўляецца асаблівым знакам прысутнасці Хрыста, які казаў пра сябе, што ён з'яўляецца "святлом свету" (Ян 08:12). Свечка з'яўляецца знакам радасці, надзеі, малітвы і ахвяры. Адначасова яна нагадвае нам, што трэба быць пільнымі і гатовымі ў чаканні прышэсця Пана. Езус казаў: "Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя" (Лк 12,35) [1].


ПАДСВЕЧНІК — падстаўка пад свечкі на алтары альбо пад пасхал. Таксама некаторыя тыпы падсвечніка выкарыстоўваюцца міністрантамі святла падчас святой Імшы альбо працэсіі [1].

 падсвечнік для пасхала  падсвечнік алтара  падсвечнік алтара  падсвечнік
 Падсвечнік для пасхала   Падсвечнікі для свечак алтара

 Падсвечнік для свечкі
(які выкарыстоўваюць міністранты-святла)


ТрыбуляжКАДЗІЛЬНІЦА — літургічная рэч, якая часцей за ўсё выкарыстоўваецца для акаджэння Найсвяцейшага Сакрамэнту падчас розных набажэнстваў альбо адарацыі. Таксама яна можа ўжывацца падчас урачыстай цэлебрацыі святой Імшы. Звычайна акаджваюць: крыж, алтар, ахвярныя дары, цэлебранта, люд, пасхал, рэліквіі святых.

Кадзільніца складаецца з невялікай ёмкасці ў форме міскі, у якую кладуць распаленыя вуглі. Гэтая яе частка трыма альбо чатырма ланцужкамі звязана з крышкай, з дапамогай якой рэгулюецца колькасць пахучага дыму (падняцце крышкі ўверх дае больш густыя клубы дыму). У сваю чаргу, крышка звязана з ручкай, дзякуючы якой кадзільніцу можна трымаць і ёй кіраваць.

Міністрант кадзільніцы трымае яе ў левай руцэ і ідзе справа ад міністранта з лодкай [1].


ЛодкаЛОДКА (лац. navicula) — гэта літургічная рэч з металу ў форме лодкі (адсюль і назва). Служыць для захоўвання зярнят ладану, якія засыпаюцца на распаленыя вуглі ў кадзільніцы. У лодцы таксама ёсць невялікая лыжка, якой святар альбо дыякан насыпае ладан у кадзільніцу.

Міністрант трымае лодку у левай руцэ і ідзе злева ад міністранта кадзільніцы, яго другая далонь павінна ляжаць на грудзях [1].

 


Кацялок з крапідламКРАПІ́ДЛА — гэта літургічная рэч, якая выкарыстоўваецца падчас абраду акраплення. Праз акрапленне святой вадой, якое замяняе акт пакаяння, вернікі, успамінаючы сваё ўласнае хрышчэнне, праходзяць праз духоўнае ачышчэнне. У Бібліі напісана: "Акрапі мяне ісопам, абмый мяне, каб я стаўся за снег бялей" (Пс 51, 9).

Крапідла таксама выкарыстоўваецца пры асвячэнні сакрамэнталіяў: ружанцаў, медалікаў, абразоў і г.д. Яно ўжываецца пры калядным душпастырскім візіце; калі святар акрапляе святой вадой і благаслаўляе нашыя дамы і кватэры. Крапідла можа быць зроблена з металу альбо з чароту.

КАЦЯЛОК звычайна вырабляецца з металу і мае выгляд вядра з ручкай, якое служыць для пераноскі святой вады падчас абраду акраплення [1].


Дзвонек

ЗВАНКІ І ГОНГ

Званкі з ручкай, якія міністранты ўжываюць падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнстваў, выкарыстоўваюцца для закліку вернікаў да змены паставаў цела. Літургічныя дакументы адзначаюць, што міністрант павінен даць знак званком перад кансэкрацыяй, каб вернікі ўкленчылі.

Выкарыстоўваюць званкі паводле мясцовых звычаяў. Але заўсёды ў наступныя моманты:

  • падчас кансэкрацыі дароў (калі няма гонгу),
  • пасля кансэкрацыі,
  • пасля спеву "Баранку Божы...",
  • пасля святой Камуніі.

Трэба клапаціцца, каб званкі рабіліся акуратна, старанна, і перш за ўсё – у патрэбныя моманты.

У некаторых парафіях падчас кансэкрацыі замест званкоў ужываюць гонг.

Гонг ўяўляе сабой металічную чашу, змешчаную на ножцы, у якую міністрант ударае драўляным малаточкам. У літургіі гонг часта выкарыстоўваецца, каб асабліва адзначыць момант кансэкрацыі на святой Імшы. Звычаі па спосабу і колькасці выканання звону або ўдараў ў гонг вельмі розныя [1].

 Гонг

ЛяскоткаЛЯСКОТКА (лац. crepitacula альбо tabulae) — гэта драўляны інструмент, які выдае глухі гук. 

Часцей за ўсё ляскотка выглядае так: гэта драўляная дошчачка, прадзіраўленая ўсярэдзіне, каб знізу можна было прымацаваць ручку, а зверху ў гэтай жа ручцы прыладзіць драўляны малаточак, які, удараючы ў дошчачку, і выдаваў бы стукат.

Ляскотка адыгрывае вельмі важную ролю ў літургіі Вялікага тыдня. Падчас вячэрняй св. Імшы ў Вялікі чацвер мы ўспамінаем Апошнюю Вячэру, калі Пан Езус устанавіў Эўхарыстыю і сакрамант святарства. Пасля таго, як адспяваецца гімн “Хвала на вышынях Богу” падчас св. Імшы Вячэры Пана моўкнуць званы, званочкі і арган. Тады міністранты стукаюць ляскоткай замест званочкаў. Такім чынам, ляскотка – гэта інструмент, які замяняе званочкі падчас Пасхальнага Трыдууму.

Але чаму мы выкарыстоўваем ляскотку менавіта ў гэтых важных днях? Яе ўжыванне ў літургіі мае ўжо вельмі доўгую традыцыю. Мы выкарыстоўваем ляскотку, таму што яе характэрны стук падкрэслівае настрой жалобы і смутку, які спадарожнічае адзначэнню мукі і смерці Пана Езуса. Больш таго, гук ляскоткі сімвалізуе здраду Іуды, які данёс на свайго Настаўніка. Ён прыгадвае таксама падзенні Хрыста пад цяжарам крыжа падчас Крыжовага шляху. Акрамя гэтага, ужыванне ў літургіі ляскотак замест званочкаў успрымаецца як знак пераймання пакоры Пана Езуса: а) Ён не хацеў сваёй гучнай хвалы і папулярнасці, а “ўдараў” сваім Евангеллем у цвёрдыя людскія сэрцы; б) пакорна нёс крыж на Кальварыю, не робячы ніякага цуду для сябе, каб зрабіць сабе палёгку.

Вось так гэтая простая ляскотка нясе ў сабе столькі велікапоснага зместу. Давайце памятаць пра гэта падчас Пасхальнага Трыдууму!!!


СыгнатуркаСЫГНАТУРКА — гэта званок, у які звоняць перад пачаткам набажэнства. Колькасць званкоў залежыць ад усталяванай традыцыі ў кожнай парафіі.


БурсаБУРСА — гэта квадратны, упрыгожаны кантэйнер у выглядзе мяшка, у якім святар, дыякан ці акаліт заносіць святую Камунію да хворых. Вісіць на шыі і, наколькі гэта магчыма, павінна падтрымлівацца на грудзях. Бурса павінна быць бачная для тых, хто праходзіць побач, каб яны маглі ўшанаваць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Той, хто нясе святую Камунію, не павінен размаўляць у дарозе, але заставацца ў малітоўным маўчанні. Кансэкраваныя Гостыі схаваны ў малы цыборый (pyxis), той, у сваю чаргу, пакладзены ў карпарал і ўсё цалкам змешчана ў бурсу [1].


БалдахімБАЛДАХІН — гэта багата ўпрыгожаны дах, які нясуць над манстранцыяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам падчас эўхарыстычнай працэсіі. Яго паходжанне звязана з дворскім этыкетам; калісьці над некаторымі валадарамі насілі балдахін, каб абараніць іх ад сонца альбо дажджу. Гэта быў знак гонару і важнасці асобы, над якімі слугі насілі балдахін. Гэтая сімволіка захавалася ў літургіі да цяперашняга часу; балдахін, які нясе літургічная служба алтара, сімвалізуе нашу пашану да Хрыста, які прысутнічае ў Эўхарыстыі [1].


РЭЛІКВАРЫЙ — гэта сасуд, які выкарыстоўваецца для захоўвання мошчаў святых. У касцёле св. Сымона і св. Алены выстаўлены на публічнае ўшанаванне рэліквіі св. Фаустыны Кавальскай і св. Яна Паўла II, якія знаходзяцца па баках алтара ў прэзбітэрыі [1].

 Рэліквіарый св.Фаустыны  Рэліквіарый св. Яна Павла ІІ
 Рэлікварый св.Фаустыны  Рэлікварый св. Яна Павла ІІ

[1] Паводле інтэрнэт-старонкі www.ministranci.archidiecezja.katowice.pl
[2] Кубяк Л. Святая Імша: 100 пытанняў і адказаў: пер. з пол. / Лукаш Кубяк. – Мінск: Про Хрысто, 2012. – 256 с.

Меткі: Літургія, Міністрант, Эўхарыстыя