Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Парафіяльныя аб'явы 05.07.2020 – 11.07.2020

Парафіяльныя аб'явы

    • У нашым касцёле штодзённа пасля св. Імшы ў 19:00 адбываецца пакутная працэсія ў інтэнцыі абароны нашай краіны і ўсяго свету ад каранавіруса. Запрашаем духоўна або фізычна далучыцца да гэтага набажэнства.
    • У сувязі з пандэміяй у нашым касцёле часова не прымаюцца непатрэбныя рэчы для гуманітарнай дапамогі.
    • 6 ліпеня (панядзелак) — успамін св. Марыі Гарэцці, панны і мучаніцы.
    • 9 ліпеня (чацвер) — успамін святых Аўгустына Джао Жонга, святара, і паплечнікаў, мучанікаў з Кітая.
    • 11 ліпеня (субота) — свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
    • У кожную першую пятніцу месяца ў Мінску будзе праводзіцца адарацыя ў абарону жыцця. Ініцыятыва праводзіць усяночныя адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця з’явілася ў сталічнай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Далучыцца да малітвы можна ў касцёле па адрасе: г. Мінск, вул. Матусевіча. Адарацыя распачнецца пасля святой Імшы на 19:00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
    • Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) працу кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі. Паслуга разлічана на патрабуючых грамадзянаў: малазабяспечаных, інвалідаў, пенсіянераў, на членаў няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, на ўсіх тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Запіс на кансультацыю па тэлефоне: +375 44 744-56-44 (тэлефанаваць у працоўныя дні з 10:00 да 16:00). Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.

Совместный проект - Рождественская оратория

Афіша

7 снежня — успамін Амброзія, біскупа і доктара Касцёла

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 3, 8–12
Абвяшчаць язычнікам невычэрпнае багацце Хрыста

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты:

Мне, найменшаму сярод усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць язычнікам Добрую Навіну пра невычэрпнае багацце Хрыста і адкрыць усім, чым ёсць спаўненне таямніцы, спрадвеку схаванай у Богу, Стварыцелю ўсяго; каб цяпер праз Касцёл стала вядомай княствам і ўладам на нябёсах бясконцая мудрасць Божая, паводле спрадвечнага плану, які Бог здзейсніў у Езусе Хрысце, Пану нашым. У Ім мы маем адвагу і доступ да Айца з надзеяй праз веру ў Яго.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Праграма ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай


Праграма ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня, пятніца

13:00-17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам
17:30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса «Дыялог» (заснаваны ў студзені 1994 г.), і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
18:00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства
20:00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20:30 — Марыйныя нешпары
21:30 — рахунак сумлення
22:00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
23:30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0:00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
2:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
2:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
4:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
5:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
6:00 — Фацімскі ружанец
7:30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
8:30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ
9:00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса Ave Maria (заснаваны ў лістападзе 1994 г.) і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
10:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння

Напрыканцы літургіі адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі папы Францішка Christus Vivit, прысвечанай моладзі, і катэхізіса для моладзі YOUCAT.

На працягу ўсіх урачыстасцяў у Будславе можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Паводле catholic.by

Каментарый. Пра пост у Вялікім посце


Каментарый. Пра пост у Вялікім посце

6 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Што кажуць нам пра гэты перыяд дакументы Касцёла?

Гэты час павінен «…настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве» (Канстытуцыя Sacrosanctum concilium п. 109).

Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну.

Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.

Устрыманне ад мяса абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Такое ўстрыманне абавязковае для вернікаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

Абавязак устрымання ад мяса не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў (пар. Апостальская Канстытуцыя Paenitemini, III. — § 1).

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы.

Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары (пар. Paenitemini, III. — § 2). Такі пост з’яўляецца абавязковым для вернікаў з 18 да 60 гадоў.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці зрабіць гэта па аб’ектыўных прычынах. У некаторых мясцовасцях прынята захоўваць пост таксама ў Вялікую суботу.

Пробашч парафіі, па справядлівай прычыне і згодна з прадпісаннямі дыяцэзіяльнага біскупа, у паасобных выпадках можа ўдзяліць дыспенсу (вызваліць ад абавязку) адносна захавання пакаяннага дня або замяніць гэты абавязак на іншыя пабожныя ўчынкі (пар. кан. 1245 Кодэкса Кананічнага Права).

Вернікі могуць дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.

Вялікі пост заканчваецца перад Імшой Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Імшою Вячэры Пана пачынаецца Пасхальны Трыдуум.

кс. Кірыл Бардонаў 
Паводле Catholic.by

Расклад калядных сустрэч з удзелам іерархаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Расклад калядных сустрэч з удзелам іерархаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Калядныя сустрэчы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB будуць праходзіць з 8 снежня 2018 г. да 8 студзеня 2019 г.

4 студзеня (пятніца)

18:30 – святая Імша і сустрэча з удзельнікамі пілігрымкі Магілёў-Бялынічы (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказны – кс. Юзаф Сярпейка)

5 студзеня (субота)

18:00 – Нешпары і сустрэча з Мінскім катэдральным капітулам (бп. Юрый Касабуцкі). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны – кс. кан. Антоні Клімантовіч)
18:00 – святая Імша і сустрэча з моладдзю ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя – а. Ежы Вежхоўскі CMF, а. Віталій Чабатар CMF)

6 студзеня (нядзеля)

10:00 – святая Імша і сустрэча з дзецьмі, моладдзю, удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў Бабруйскага дэканату (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (адказны – кс. кан. Андрэй Яркавец)
11:00 – святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі ўсіх сямейных рухаў архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч)

8 студзеня (аўторак)

18:30 – святая Імша і сустрэча з міністрантамі і іх бацькамі (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя – кс. Віталій Маргуноў, кс. Юзаф Сярпейка)

Паводле catholic.by

Папа Францішак заклікае да ружанцовай малітвы і малітвы за Касцёл праз заступніцтва св. Арханёла Міхала


Папа Францішак заклікае да ружанцовай малітвы і малітвы за Касцёл праз заступніцтва св. Арханёла Міхала

Святы Айцец заклікаў вернікаў ва ўсім свеце ў кастрычніку штодзённа маліцца на ружанцы, каб Багародзіца захоўвала Касцёл пад сваім плашчом і бараніла яго ад нападкаў д’ябла. Папа таксама просіць завяршаць Ружанец малітвай праз заступніцтва св. Арханёла Міхала:

Святы Арханёле Міхале! Беражы нас у змаганні
супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю.
Князю Войска Нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану
і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Амэн.

Будслаў 2018. Праграма ўрачыстасці


Будслаў 2018. Праграма ўрачыстасці

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1-2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».

1 ліпеня

  • 13:00 – 17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 18:00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 20:00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-каталіцкай Царквы)
  • 20:30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
  • 21:30 — Рахунак сумлення
  • 22:30 — З моладдзю ў малітве
  • 23:30 — працэсія са свечкамі і копіяя абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 24:00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)

2 ліпеня

  • 02:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
  • 02:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06:00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
  • 07:00 — Фацімскі Ружанец
  • 08:30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
  • 10:00 — Сужэнскія сустрэчы
  • 10:20 — прэзентацыя Новаго Запавету на беларускай мове
  • 11:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)

На заканчэннне ўрачыстасці — Апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2018

«Неабходна, каб, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, мы сваім сапраўдным хрысціянскім сведчаннем заўсёды выказвалі нашу радасць і веру ва ўваскрасенне, якое вядзе ў шчаслівую будучыню», — адзначае арцыбіскуп.

Падрабязней

Як правільна захоўваць эўхарыстычны пост перад св. Імшою?

Кожны католік, рыхтуючыся прыняць святую Камунію, не павінен забываць пра тое, што акрамя малітоўнай падрыхтоўкі да прыняцця Цела і Крыві Пана, існуе яшчэ адна вельмі важная практыка — пост.

Падрабязней