Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

На юбілей Ігната Дамейкі ў Чырвоным касцёле прайшла святая Імша

Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для кананізацыі Ігната Дамейкі (1802 – 1889), слаўнага сына беларускага народа, даследчыка-геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі. Пра гэту навіну з радасцю даведаўся ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла Уладыслаў Завальнюк падчас прыёму дэлегацыі з Чылі.

Падрабязней

«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

Падрабязней

З дзённіка адной пілігрымкі: ровар, хуткасць і 175 км

Гэта была чатырнаццатая па ліку роварная пілігрымка ў Будслаў. З 35 чалавек, якія вырушылі ў гэтае падарожжа ў Нацыянальны марыйны санктуарый, значная частка раварыстаў пілігрымавала ў Будслаў ужо не першы раз.

Падрабязней

Прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні прайшлі ў мінскай архікатэдры

24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, а выпускінк драгічынскай семінарыі Яўген Вінтаў — дыяканскае. Пасвячэнні ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Падрабязней

Мінгарвыканкам падтрымаў з’яўленне ў Мінску сквера імя Вайніловіча

Члены камісіі Мінгарвыканкама па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска падтрымалі ініцыятыву аб наданні скверу за Чырвоным касцёлам імя Эдварда Вайніловіча, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, мецэната, чалавека, дзякуючы якому і з’явіўся касцёл.

Падрабязней

Дыпломы катэхетаў уручылі выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа

Заканчэнне навучальнага года і ўручэнне дыпломаў выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля адбылося 17 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле. Мерапрыемства распачалося святой Імшой, у якой прынялі ўдзел выкладчыкі, выпускнікі і студэнты каледжа.

Падрабязней

Семінар для абаронцаў жыцця і сям’і прайшоў у Мінску

З 9 па 11 чэрвеня ў Чырвоным касцёле ў Мінску праходзіў семінар для абаронцаў жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, арганізаваны дабрачынным пра-лайф фондам «Адкрытыя сэрцы». Мерапрыемства праходзіла разам з экспазіцыяй перасовачнай пра-лайф выстаўкі "Два шляхі".

Падрабязней

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч