Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Афіша тэатра аднаго акцёра “Зніч”

znich

ЛЮТЫ 2020 —  СПАМПАВАЦЬ

Тэатральна-канцэртная імпрэза “МНЕ СВЕТЛА…“.

Да 80-годдзя БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ ў вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 24 лістапада 2017 г. (пр. Незалежнасці, 50) у 19.00 адбудзецца тэатральна-канцэртная імпрэза “МНЕ СВЕТЛА…“. 

І аддзяленне:
Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА”
паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўцаГаліна Дзягілева
Мастак-пастаноўшчыкАндрэй Меранкоў. КампазітарАлег Залётнеў
Аранжыроўка і запіс музыкіВелімір Залётнеў
Памочнік рэжысёраЗміцер Ермаловіч-Дашчынскі.

Падставай для аўтарскага выказвання з’яўляецца п'еса “Маці” сусветна вядомага чэшскага драматурга Карэла Чапэка і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён прысвяціў сваёй Маме…

Падзеі, сюжэт спектакля адбываюцца ўжо ў мінулым, таму так натуральна ўспрымаюцца сны і ўспаміны Маці, яе размовы з сынамі, поўныя пяшчоты… Гераіня выглядае настолькі мудрай і ўнутрана моцнай, што нам складана паверыць у тое, што яна можа быць слабой, сумнявацца або мець патрэбу ў дапамозе.

Спектакль сцвярджае, што насамрэч смерці няма… ёсць толькі бясконцая Любоў.

II аддзяленне:

Святочны канцэрт з удзелам Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”, Заслужанага артыста РБ Алеся Кашперава, Заслужанага артыста РБ Уладзіміра Мішчанчука, Уладальніка медаля Францыска Скарыны Міколы Лявончыка,
Уладальніцы медаля Францыска Скарыны Наталлі Аўдзеевай, Лаўрэата міжнародных конкурсаў Святланы Старадзетка, Хора “Голас душы” Касцёла св. Сымона і св. Алены,
Ансамбля танца “Равеснік” і інш.

Рэжысёр-пастаноўшчык імпрэзы – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – Ніна Осіпава

У фае будзе прадстаўлена літаратурна-дакументальная выстава
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
“Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсці сябе ў жыцці…”
пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч”Галіна Дзягілева 

Даведкі па тэлефонах: +375 (17) 331-75-53, +375 (29) 677-87-16, +375 (33) 601-77-70, +375 (29) 155-08-97

Меткі: Мерапрыемствы, Анонсы, Афіша, Канцэрт, Тэатр Зніч