Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Афіша тэатра аднаго акцёра “Зніч”

znich

ЛЮТЫ 2020 —  СПАМПАВАЦЬ

Тэатральна-канцэртная імпрэза “МНЕ СВЕТЛА…“.

Да 80-годдзя БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ ў вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 24 кастрычніка 2017 г. (пр. Незалежнасці, 50) у 19.00 адбудзецца тэатральна-канцэртная імпрэза “МНЕ СВЕТЛА…“. 

І аддзяленне:
Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА”
паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўцаГаліна Дзягілева
Мастак-пастаноўшчыкАндрэй Меранкоў. КампазітарАлег Залётнеў
Аранжыроўка і запіс музыкіВелімір Залётнеў
Памочнік рэжысёраЗміцер Ермаловіч-Дашчынскі.

Падставай для аўтарскага выказвання з’яўляецца п'еса “Маці” сусветна вядомага чэшскага драматурга Карэла Чапэка і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён прысвяціў сваёй Маме…

Падзеі, сюжэт спектакля адбываюцца ўжо ў мінулым, таму так натуральна ўспрымаюцца сны і ўспаміны Маці, яе размовы з сынамі, поўныя пяшчоты… Гераіня выглядае настолькі мудрай і ўнутрана моцнай, што нам складана паверыць у тое, што яна можа быць слабой, сумнявацца або мець патрэбу ў дапамозе.
Спектакль сцвярджае, што насамрэч смерці няма… ёсць толькі бясконцая Любоў.

II аддзяленне:

Рэтраспектыва спектакляў Тэатра “Зніч”. Канцэртная праграма з удзелам
калектываў Белдзяржфілармоніі, артыстаў, літаратараў, сяброў тэатра.

Рэжысёр-пастаноўшчык імпрэзы – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – Ніна Осіпава
Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч”Галіна Дзягілева 

Даведкі па тэлефонах: +375 (17) 331-75-53, +375 (29) 677-87-16, +375 (33) 601-77-70, +375 (29) 155-08-97

Меткі: Мерапрыемствы, Анонсы, Афіша, Канцэрт, Тэатр Зніч