Касмічная душа ля вогнішча
Да 125-годдзя з дня нараджзння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі Паэтычны тэатр аднаго акцёра "Зніч" прадставіў літаратурна-музычную праграму пад назвай "Пяюць начлежнікі". У яе ўвайшлі аднайменны монаслектакль у выкананні Галіны Дзягілевай, а таксама выступленне ўдзельнікаў народнага ансамбля народнай музыкі "Гаманіна", Тзатра старадаўняй культуры "Яварына", артыстаў і сяброў тэатра.
Нягледзячы на тое, што творчасць Змітрака Бядулі ўвахоозіць у школьную праграму, менавіта гэты твор з'яўляецца адным з самых "невядомых" сярод напісанага аўтарам. А, між тым, "Пяюць начлежнікі" — першы абразок Бядулі, надрукаваны ў 1910 годзе. I менавіта вобраз такіх начлежнікаў—людзей, якія ходзяць па свеце і не маюць у жыцці анічога, акрамя ўласных мар, якімі і дзеляцца з такімі ж, як самі, першымі стрэчнымі, седзячы ноччу ля вогнішча, — прывабіў актрысу і кіраўніка тэатра “Зніч" Галіну Дзягілеву.
Яе акцёрскае выкананне — не проста тэатральная персаніфікацыя Бядулевых персанажаў, якія адзін за адным распавядаюцьнам свае гісторыі. Перад намі — адна "касмічная душа", што нараджаецца ля вогнішча ды толькі тут і жыве (як туг было не ўзгадаць знакаміты маналог Ніны, напісаны для яе Канстанцінам Трэплевым, з чэхаўскай "Чайкі"). Ды і сама актрыса менш за ўсё нагадвае нам звыклую апавядальніцу. Гледзячы на Дзягілеву ў гэтым монаслектаклі, думаецца, хутчэй, пра язычніцка-шаманасую прыроду яе ўзаемастасункаў з персанажамі і самім тэкстам: вобразы адзін за адным паўстаюць не з абыгрывання гісторый-аповесцяў, складзеных у сцэнічную нізку, а са своеасаблівага акцёрскага "камлання", якое "выклікае" іх з пазаматэрыяльных сусветаў.
Безумоўна, падобная выканальніцкая манера, афарбаваная моцным індывідуальна-асобасным падыходам да аўтарскай спадчыны, з'яўляецца далёка не лёпсім матэрыялам для глядацкага "спажывання". Найперш таму, што не заўсёды адпавядае спакойна-хрэстаматыйным стэрэаты-пам, якія замацаваліся ў свядомасці адносна творчай спадчыны пісьменніка. Аднак, думаецца, акурат гэткае "скалананне" звыклых уяўленняў пра класікаў, магчыма, і справакуе глядацкую свядомасць да таго, каб зірнуць на багатую нацыянальную спадчыну іншым поглядам.
"Беларусь сёння", Таццяна Команава
Фота Юрый ІВАНОЎ
Меткі: Галіна Дэягілева, Тэатр Зніч