Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чырвоны касцёл у 1960-я — раней невядомыя фоты

Раблю архітэктарам. Нядаўна мне ў рукі патрапіў альбом «Обмерные чертежи зданий бывшей киностудии научно-популярных фильмов. Том I», 1969 г. (арыгінальная назва). Акрамя стандартных чарцяжоў (планы, фасады, разрэзы, вузлы і г.д.) у альбом уклеены фотаздымкі касцёла: фасады, інтэр'еры, вузлы, архітэктурныя элементы. Хутчэй за ўсё гэтыя фоты былі зробленыя ў 1969 г., калі касцёл знаходзіўся ў поўным занядбанні. Раней ніколі іх не бачыў на прасторах інтэрнэту і вырашыў, што някепска было б іх паказаць шырокай аўдыторыі.

Да ліста далучаю некаторыя фота, каб Вы мелі ўяву, якога яны характару.
Фасад касцёла Від на галерэю касцёлаБакавы ўваходДах касцёлаУнутраны стан касцёлаунутраны стан касцёлаУнутраны стан касцёла

Унутраны стан касцёла

Спадар Зміцер
Паводле: nn.by

Меткі: Гісторыя