Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

2 лістапада — успамін памерлых вернікаў

Многія з тых, хто спіць у пыле зямным, абудзяцца: адны — да вечнага жыцця, другія — на вечную ганьбу. І тыя, хто мудры, будуць ззяць, як свяцілы небасхілу, а тыя, хто навучыць многіх справядлівасці — як зоркі на вечную вечнасць (Дан 12, 2-3).

2 лістапада — Успамін усіх памерлых вернікаў

Першая Імша

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёв 19, 1. 23–27а
Я ведаю: Адкупіцель мой жыве

Чытанне кнігі Ёва.

Ёў сказаў у адказ:

О, каб былі запісаны словы мае! Каб былі змешчаны ў кнізе, каб жалезным разцом з волавам навекі былі выразаныя на камені!

Я ведаю: Адкупіцель мой жыве і ў апошні дзень падымецца над пылам. Нават пасля таго, як скура мая ападзе, я ў целе ўбачу Бога. Убачу Яго сам.

Гэта слова Божае.

Дзяды ці ўспамін усіх памерлых вернікаў?

Набліжаецца 1 лістапада — у Каталіцкім Касцёле дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй на працягу актавы, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. Як рабіць гэта па-хрысціянску, а не па-язычніцку глядзіце ў сюжэце ТРК Ангел ТВ.

Ксёндз Ігар Лашук: праз малітву за памерлых мы скарачаем час прабывання душаў у чыстцы

Смерць — гэта не канец? Ці хоча сатана, каб пра яго ведалі людзі? Які лёс неахрышчаных пасля смерці? Пра гэта і іншае чытайце ў размове Catholic.by з кс. Ігарам Лашуком, дыяцэзіяльным апекуном руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым.

Чаму трэба маліцца за памерлых?

У касцёлах штодня на працягу месяца лістапада зачытваюцца запіскі з імёнамі памерлых. Вернікі з даверам узносяць Богу малітвы за тых, хто ўжо адышоў у вечнасць і мае патрэбу ў духоўнай падтрымцы. Гэтыя душы чакаюць дапамогі ў чыстцы.

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"