Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная

Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ез 34, 11-16
Я буду пасвіць авечак Маіх і cам буду ўкладваць іх на адпачынак

Чытанне кнігі прарока Езэкіі.

Так кажа Пан Бог: Вось Я сам буду шукаць авечак Маіх і перагледжу іх. Як пастух пераглядае статак свой у дзень, калі апынецца сярод сваіх рассеяных авечак, так і Я перагледжу авечак сваіх і вызвалю іх з усіх месцаў, па якіх рассеяліся ў пахмурны і змрочны дзень. Я выведу іх з народаў і збяру іх з краінаў, і прывяду іх у зямлю іхнюю, і буду пасвіць іх на горах Ізраэля, каля крыніцаў і па ўсіх пасяленнях гэтай зямлі. На добрай пашы буду пасвіць іх і на высокіх гарах Ізраэля будзе загон іхні. Там яны будуць адпачываць у добрым загоне і будуць пасвіцца на сытнай пашы, на гарах Ізраэля.

Я буду пасвіць авечак Маіх і cам буду ўкладваць іх на адпачынак, – гаворыць Пан Бог. Згубленую адшукаю, зведзеную прывяду назад, параненую перавяжу і аслаблую ўмацую, а тлустую і моцную буду сцерагчы; буду пасвіць яе ў праўдзе.

Гэта слова Божае.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 14, 18-20
Вынес хлеб і віно

Чытанне кнігі Быцця.

У тыя дні:

Мэльхізэдэк, кароль Салема, вынес хлеб і віно. А паколькі ён быў святаром Найвышэйшага Бога, благаславіў Абрама, кажучы:
Няхай будзе бласлаўлёны Абрам Богам Найвышэйшым,
Стварыцелем неба і зямлі.
Няхай будзе бласлаўлёны Найвышэйшы Бог,
які аддаў у твае рукі ворагаў тваіх.

Абрам даў яму дзесятую частку з усяго.

Гэта слова Божае.

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 8, 22–31
Перад стварэннем зямлі Мудрасць была ўстаноўлена

Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона.

Так кажа Мудрасць Божая:
Пан стварыў мяне на пачатку шляху свайго,
перад дзеямі сваімі, спрадвеку.
Адвеку я была ўстаноўлена,
ад пачатку, перад стварэннем зямлі.
Я нарадзілася, калі не было яшчэ ні бездані,
ні крыніц, поўных вады.
Перш, чым былі пастаўлены горы,
раней за пагоркі я нарадзілася,
калі яшчэ не стварыў Ён ні зямлі, ні палёў,
ні першых пылінак сусвету.
Калі ўмацоўваў нябёсы, я была там.
Калі крэсліў скляпенне над паверхняю бездані,
калі ўсталёўваў уверсе аблокі,
калі мацаваў крыніцы бездані,
калі вызначаў межы мору,
каб воды не выходзілі па-за берагі яго,
калі закладваў асновы зямлі,
тады была пры Ім, як майстар,
была штодня Яго ўпадабаннем,
весялілася перад Яго абліччам увесь час,
весялілася на зямным коле Яго,
і радасць мая была з чалавечымі сынамі.
Гэта слова Божае.

  • 1
  • 2
  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"