Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У 100-ю гадавіну нараджэння святога Яна Паўла ІІ арцыбіскуп Кандрусевіч маліўся перад яго рэліквіямі ў Чырвоным касцёле

18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

На галоўным алтары гэтай сталічнай святыні з пашанаю захоўваецца рэлікварый, у якім змешчана часцінка крыві Вялікага Папы.

У Каталіцкім Касцёле сямёра новых святых

Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. Папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. Альфонса Марыю Фуска, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр св. Яна Хрысціцеля; Хасэ Габрыэля дэль Расарыя Брачэра, аргенцінскага святара, місіянера і сябра бедных, які памёр у 1914 г.; сястру Элізабэту ад Найсвяцейшай Тройцыз Ордэну Кармэлітанак Босых. Урачыстая св. Імша адбылася на галоўнай ватыканскай плошчы ў прысутнасці вялікай колькасці вернікаў, касцёльных іерархаў, прадстаўнікоў грамадскага і палітычнага жыцця. Сярод іх быў прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры.

  • 1
  • 2