Ipse liberabit te... «Ён сам цябе вызваліць…» — гэтыя словы з 91-га псальма могуць кожнаму з нас прынесці духоўную падтрымку на час Вялікага посту, калі мы з асаблівай руплівасцю стараемся знайсці шляхі набліжэння да Бога і вызвалення ад усяго, што перашкаджае нам у гэтай блізкасці. Разважанні благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якія прапануюцца на гэтай старонцы, дадуць нам новы штуршок, новае натхненне у крочанні па гэтых шматлікіх шляхах.
Ян Павел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла) — святы, Папа Рымскі, пантыфік Рыма-Каталіцкага Касцёла з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года.
Увёў новы Кодэкс кананічнага права (1983). Абвясціў новы Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (1992). Правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краінаў. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 біскупа і 232 кардынала. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме "motu proprio", тысячы папскіх лістоў. Апублікаваў тры кніжкі.
Выжыў пасля замаху на яго жыццё (13 мая 1981), прыпісваў сваё ацаленне ўмяшальніцтву Маці Божай Фацімскай.
У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША - Залатым медалём Кангрэса.