ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 2, 2b–8 Мы пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё
Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў.
Браты:
Мы адважыліся ў Богу нашым абвяшчаць вам Евангелле Божае ў вялікім змаганні. Бо заахвота наша не паходзіць з памылкі, нячыстасці ці падману, але, як мы былі выпрабаваны Богам, каб паверыць ў Евангелле, так і абвяшчаем для таго, каб дагадзіць не людзям, але Богу, які выпрабоўвае сэрцы нашыя. Бо, як ведаеце, мы ніколі не з’яўляліся з ліслівымі словамі ані з карыслівай мэтай, Бог сведка. Мы не шукалі славы ў людзей, ні ў вас, ні ў іншых. Як Апосталы Хрыста мы маглі б быць цяжарам для вас, але мы сталіся немаўлятамі сярод вас і, як карміліца апякуецца дзецьмі сваімі, так і мы з чуласці да вас пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё, таму што вы сталі для нас умілаванымі.
Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло. Ты памножыў народ, павялічыў радасць. Ён весяліцца перад Табою, як весяляцца ў час жніва, як цешацца пры падзеле здабычы. Бо ярмо, што гняло яго, і кій на плячах ягоных, і розгу прыгнятальніка ягонага Ты зламаў, як у дзень Мадыяма. Бо ўсякі бот ваюючага жаўнера і адзенне, забруджанае крывёю, будзе кінута ў пажар на ежу агню. Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам; і ўлада спачыла на плячах Яго, і дадуць імя Яму: Цудоўны Дарадчык, Бог Моцны, Спрадвечны Айцец, Князь Спакою. Будзе вялікім панаванне Яго, і міру не будзе канца над тронам Давіда і над яго валадарствам, якое Ён умацуе і падтрымае ў правасуддзі і справядлівасці адгэтуль і навекі. Руплівасць Пана Магуццяў учыніць гэта.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 2, 16b. 17b. 21–22 Заручуся з табою навекі
Чытанне кнігі прарока Осіі.
Так кажа Пан:
Вось прывяду няверную абранніцу ў пустыню і буду прамаўляць да яе сэрца. І там заспявае яна, як у дні маладосці сваёй і як у дні выйсця свайго з зямлі егіпецкай. І ў той дзень, — кажа Пан, — ты будзеш клікаць Мяне «Муж мой», і не будзеш больш звяртацца да Мяне «мой Баал». Я заручуся з табою навекі; заручуся з табою ў справядлівасці і правасуддзі, у міласці і міласэрнасці. Заручуся з табою ў вернасці, і ты пазнаеш Пана.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 2, 19–20 Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.
Браты:
Праз Закон я памёр для Закона, каб жыць дзеля Бога. Я ўкрыжаваўся разам з Хрыстом, і ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 2, 19–20 Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.
Браты:
Браты: Праз Закон я памёр для Закона, каб жыць дзеля Бога. Я ўкрыжаваўся разам з Хрыстом, і ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 П 5, 1–4 Пасвіце статак Божы, што пры вас
Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра.
Умілаваныя:
Старэйшых сярод вас я заклікаю як адзін са старэйшых, як сведка цярпенняў Хрыстовых і супольнік славы, што павінна адкрыцца.
Пасвіце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім не пад прымусам, але добраахвотна, згодна з воляй Божай, не дзеля агіднай нажывы, але са шчырым жаданнем. Не злоўжывайце ўладаю над падданымі, але станьце прыкладам для статка. А калі з’явіцца Найвышэйшы Пастыр, вы здабудзеце неўвядальны вянок славы.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 21, 9b–14 На падмурках — імёны дванаццаці Апосталаў Ягняці
Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна.
Анёл гаварыў са мною, кажучы: Хадзі, я пакажу табе нявесту, жонку Ягняці.
І ўзнёс мяне ў захапленні анёл на вялікую і высокую гару, і паказаў мне святы горад Ерузалем, які сыходзіў з неба ад Бога і меў Божую славу.
Ззянне ягонае падобнае да каштоўнага, быццам яшма, каменя, чыстага як крышталь. Меў ён мур вялікі і высокі, меў дванаццаць брамаў, а на брамах — дванаццаць анёлаў і напісаныя імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля. З усходу тры брамы і з поўначы тры брамы, і з поўдня тры брамы, і з захаду тры брамы. І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, а на іх — дванаццаць імёнаў дванаццаці Апосталаў Ягняці.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 1, 4–10 Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе
Чытанне кнігі прарока Ераміі.
У дні Ёсіі:
Cкіраваў да мяне Пан слова, кажучы: Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе, і раней, чым ты выйшаў з улоння, Я асвяціў цябе, устанавіў цябе прарокам для народаў.
І адказаў я: О, Пане Божа, я не ўмею гаварыць, бо я яшчэ дзіця.
Але Пан сказаў мне: Не кажы: «я дзіця», бо да ўсіх, да каго Я пашлю цябе, пойдзеш, і ўсё, што загадаю табе, скажаш. Не бойся іх, бо Я з табою, каб ратаваць цябе, — сказаў Пан.
І выцягнуў Пан руку сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Пан: Вось Я ўклаў словы Мае ў вусны твае. Глядзі, Я паставіў цябе ў гэты дзень над народамі і валадарствамі, каб вырываць і бурыць, знішчаць і руйнаваць, будаваць і садзіць.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 4, 7–15 Заўсёды носім у целе кананне Езуса
Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.
Браты:
Мы маем скарб у гліняных пасудзінах, каб веліч моцы была Божая, а не паходзіла ад нас. Усяляк уціскаюць нас, але мы не прыгнечаныя. Мы ў разгубленасці, але не паддаёмся роспачы. Нас пераследуюць, але мы не пакінутыя. Знішчаюць нас, але мы не гінем. Заўсёды носім у целе кананне Езуса, каб і жыццё Есуса аб’явілася ў целе нашым. Бо мы, жывыя, няспынна ідзём на смерць дзеля Езуса, каб і жыццё Езуса аб’явілася ў нашым смяротным целе. Так што смерць дзейнічае ў нас, а жыццё — у вас.
Маючы той самы дух веры, як напісана: Я паверыў, таму гаварыў, — і мы верым, таму і кажам, ведаючы, што той, хто ўваскрасіў Пана Езуса, і нас уваскрасіць разам з Езусам і паставіць перад сабою разам з вамі.
Бо ўсё дзеля вас, каб памнажэнне ласкі ў многіх выклікала шчодрую падзяку дзеля Божай славы.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 7, 10–14 Вось Дзева зачне і народзіць Сына
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
У тыя дні:
Пан прамовіў да Ахаза такімі словамі: Прасі Пана, Бога твайго, каб даў табе знак ці глыбока ў адхлані, ці высока ўгары. Але Ахаз адказаў: Не буду прасіць і не буду выпрабоўваць Пана. Тады сказаў Ісая: Паслухайце ж, дом Давідаў: ці мала вам, што дакучаеце людзям, дык вы яшчэ дакучаеце майму Богу? Таму Пан сам дасць вам знак: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дасць Яму імя Эммануэль, што значыць Бог з намі.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 22, 3–16 Устань, ахрысціся і змый грахі свае, паклікаўшы імя Езуса
Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.
У тыя дні:
Павел сказаў народу: Я — юдэй, нарадзіўся ў Тарсе Кілікійскім, але выхаваны ў гэтым горадзе, каля ног Гамаліэля, старанна настаўлены ў бацькоўскім Законе, руплівец Божы, як і ўсе вы сёння. Я да смерці пераследаваў гэты шлях, звязваў і кідаў у вязніцу і мужчын, і жанчын, як засведчаць пра мяне першасвятар і ўсе старэйшыны. Ад іх я атрымаў лісты і пайшоў да братоў у Дамаск, каб прывесці іх ў аковах у Ерузалем для пакарання.
Калі я быў у дарозе і набліжаўся да Дамаска, раптам каля поўдня заззяла вакол мяне вялікае святло з неба. Я ўпаў на зямлю і пачуў голас, які казаў мне: Саўле, Саўле, чаго ты пераследуеш Мяне?
Я адказаў: Хто Ты, Пане?
Ён сказаў мне: Я — Езус Назаранін, якога Ты пераследуеш.
Тыя, хто быў са мною, бачылі святло, але не чулі голасу таго, хто гаварыў са мною.
Тады я сказаў: Пане, што мне рабіць?
А Пан сказаў мне: Устань і ідзі ў Дамаск, і там табе будзе сказана пра ўсё, што трэба табе рабіць.
Паколькі я перастаў бачыць ад бляску таго святла, мае спадарожнікі прывялі мяне за руку ў Дамаск. Нейкі Ананія, чалавек пабожны паводле Закону, пра якога ўсе жыхары юдэйскія добра сведчаць, прыйшоў да мяне і, стаўшы, сказаў мне: Браце Саўле, будзь зноў відушчы. І ў той жа момант я ўбачыў яго.
Ён жа сказаў мне: Бог айцоў нашых прадвызначыў цябе, каб ты спазнаў волю Ягоную, каб убачыў Справядлівага і пачуў голас з вуснаў Ягоных, бо ты будзеш сведкай Яму перад усімі людзьмі ў тым, што ты бачыў і чуў. А цяпер чаго ты марудзіш? Устань, ахрысціся і змый грахі свае, паклікаўшы імя Езуса.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 44, 1. 10–15 Іх імёны жывуць з пакалення ў пакаленне
Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.
Усхвалім слаўных мужоў і айцоў нашага роду. Мужы міласэрнасці гэта тыя, чыя справядлівасць не была забыта. Яна засталася ў іхнім патомстве, а добрая спадчына — іхнія нашчадкі. Іхняе патомства трымаецца запавету, а дзякуючы ім — і іхнія дзеці. Патомства іх будзе трываць навекі, а слава іх ніколі не знікне. Іхнія целы спачываюць у спакоі, а іх імёны жывуць з пакалення ў пакаленне. Народы апавядаюць пра іх мудрасць, а сход абвяшчае хвалу.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 4, 4–9 Што беззаганнае — пра гэта думайце
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.
Браты:
Радуйцеся заўсёды ў Пану; яшчэ раз кажу: радуйцеся! Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка. Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і мальбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя просьбы Богу.
І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе.
Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце. Чаму навучыліся, і што прынялі, і пачулі, і ўбачылі ўва мне, тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 1, 26–31 Слабое свету выбраў Бог
Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.
Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае. Няшмат сярод вас мудрых паводле цела, няшмат моцных, няшмат высакародных.
Але Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных, і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма выбраў Бог, каб знішчыць існае, каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам.
Праз Яго і вы існуеце ў Хрысце Езусе, які стаў для нас мудрасцю ад Бога, і справядлівасцю, і пасвячэннем, і адкупленнем, каб было, як напісана: Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Пану.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 26, 1–4. 16–21 (гр. 1–4. 13–16) Як сонца ўзыходзіць над вышынямі Пана, так хараство добрай жонкі — упрыгожанне дому яе
Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.
Шчаслівы муж, які мае добрую жонку, колькасць ягоных дзён падвоіцца. Дасканалая жонка цешыць мужа свайго, і ён дасягне паўнаты свайго ўзросту ў спакоі. Добрая жонка — гэта шчаслівая доля, якая дастанецца тым, хто баіцца Пана. Тады задаволена сэрца і багатага, і беднага, і ў кожную часіну вясёлы твар яго. Любасць добрай жонкі прыносіць асалоду яе мужу, а яе ўмеласць умацоўвае ягоныя косці. Дар Пана — маўклівая жонка, а выхаваная душа не мае цаны. Любасць над любасцю — сарамлівая жонка, і няма нічога больш каштоўнага, чым цнатлівая душа. Як сонца ўзыходзіць над вышынямі Пана, так хараство добрай жонкі — упрыгожанне дому яе.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 7–16 Калі мы любім адзін аднаго, то Бог жыве ў нас
Чытанне Першага паслання святога Яна.
Умілаваныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто не любіць, той не ведае Бога, таму што Бог ёсць любоў.
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. У тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён Сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя.
Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адзін аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Па тым пазнаём, што мы жывём у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам ад свайго Духа. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету. Хто вызнае, што Езус — Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.
Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 2, 19–22 Умацаваныя на падмурку апосталаў
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.
Браты:
Вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога, умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем, на якім кожны складзены разам будынак вырастае як святая ў Пану святыня. У ёй і вы разам будуецеся Духам, каб быць жыллём Бога.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дан 7, 9–10. 13–14 Тысячы тысячаў служылі Яму
Чытанне кнігі прарока Даніэля.
Я бачыў, як ставілі троны, і Старадаўні сеў. Адзенне Ягонае было белае, як снег, а валасы на галаве Ягонай, як чыстая воўна. Трон Ягоны быў, як полымя агню, а колы, як палаючы агонь. Вогненая рака разлівалася і выцякала ад Яго. Тысячы тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысяч дзесяткаў тысяч стаялі перад Ім. Суд сеў, і разгарнуліся кнігі.
Бачыў я ў начных візіях: вось разам з аблокамі нябеснымі ішоў нібы Сын Чалавечы, наблізіўся Ён да Старадаўні, і быў падведзены да Яго. І дадзена Яму была ўлада, і гонар, і валадарства. І ўсе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная – вечная ўлада, якая не адымецца. І валадарства Ягонае не будзе знішчана.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 1, 17–19 Скажаш ім усё, што Я табе загадаю. Не бойся іх
Чытанне кнігі прарока Ераміі.
У тыя дні:
Пан скіраваў да мяне сваё слова: Ты падпяражаш свае бёдры, устанеш і скажаш ім усё, што Я табе загадаю. Не бойся іх, інакш Я напоўню цябе страхам перад імі.
Вось Я зрабіў цябе сёння ўмацаваным горадам, жалезным слупом і меднымі мурамі супраць усёй зямлі, супраць каралёў юдэйскіх, супраць правадыроў іхніх, супраць святароў і народу гэтай зямлі.
Яны будуць ваяваць з табою, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, — кажа Пан, — каб ратаваць цябе.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 7–16 Калі мы любім адзін аднаго, то Бог жыве ў нас
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.
Умілаваныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто не любіць, той не ведае Бога, таму што Бог ёсць любоў.
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. У тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя.
Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адзін аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Па тым пазнаём, што мы жывём у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам ад свайго Духа. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету. Хто вызнае, што Езус — Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.
Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.