ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 66, 10–14с Вось Я скірую да яго спакой, як раку
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Радуйцеся разам з Ерузалемам і весяліцеся ў ім усе, хто любіць яго. Радасна весяліцеся разам з ім усе, хто плакаў над ім, каб вы насыціліся ўдосталь ягоным суцяшэннем, каб вы карміліся і перапаўняліся асалодай ягонай славы. Бо так кажа Пан: Вось Я скірую да яго спакой, як раку, і хвалу народаў, як паўнаводны паток. Вас будуць карміць і насіць на руках, і на каленях будуць песціць вас. Як кагосьці суцяшае маці, так Я буду суцяшаць вас, і атрымаеце суцяшэнне ў Ерузалеме. Убачыце, і ўсцешыцца вашае сэрца, і косці вашы расквітнеюць, як трава. І адкрыецца рука Пана слугам Ягоным.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 7, 2–4. 9–14 Я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў
Чытанне кнігі Апакаліпсіса.
Я, Ян, бачыў другога анёла, які сыходзіў з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І ўсклікнуў ён гучным голасам да чатырох анёлаў, якім было дадзена ўчыніць зло зямлі і мору, кажучы: Не чыніце зло ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль мы не паставім пячаткі слугам Бога нашага на чолах іхніх. І я пачуў лічбу пазначаных пячаткаю: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячаткаю з усіх плямён сыноў Ізраэля.
Пасля гэтага я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў, якія стаялі перад тронам і Ягнём, апранутыя ў белае адзенне і з пальмовымі галінкамі ў руках сваіх. І яны крычалі гучным голасам, кажучы: Збаўленне ад Бога нашага, які сядзіць на троне, і ад Ягняці. І ўсе анёлы стаялі вакол трона і старэйшых, і чатырох жывёлаў. І ўпалі яны на твары свае перад тронам, і пакланіліся Богу, кажучы: Амэн. Благаслаўленне і слава, і мудрасць, і падзяка, і пашана, і сіла, і моц Богу нашаму на вякі вякоў. Амэн. І адзін са старэйшых звярнуўся да мяне, кажучы: Хто гэта, апранутыя ў белыя шаты, і адкуль яны паходзяць? І я сказаў яму: Мой пане, ты ведаеш. І ён адказаў мне: Гэта тыя, хто прыйшоў з вялікага ўціску і абмыў адзенне сваё, і выбеліў яго ў крыві Ягняці.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 6, 22–27 І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я благаслаўлю іх
Чытанне кнігі Лічбаў.
Прамовіў Пан да Майсея, кажучы:
Скажы Аарону і сынам ягоным: Так благаслаўляйце сыноў Ізраэля, кажучы ім:
Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам. І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я благаслаўлю іх.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 9, 6–10 Бог любіць таго, хто дае з радасцю
Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.
Браты:
Хто сее скупа, той скупа і пажне, а хто сее шчодра, той шчодра і пажне. Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, таму што Бог любіць таго, хто дае з радасцю. Бог мае моц узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсялякія добрыя справы. Як напісана: Раскідаў, раздаў бедным; справядлівасць ягоная трывае навекі. А той, хто дае сейбіту насенне і хлеб на спажытак, дасць і памножыць вашае насенне, і ўзрасціць плён справядлівасці вашай.
Ксёндз Цім Байран SІ, які працуе з навучальнымі ўстановамі як супрацоўнік «Інстытута езуітаў», а да нядаўняга часу – каталіцкі капелан універсітэтаў Манчэстэра, разважае над асаблівасцямі жыцця ў інтэрнэце і дзеліцца некаторымі рэкамендацыямі.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 39, 8–14 (гр. 6–11) Напоўніцца духам мудрасці
Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.
Калі вялікі Пан пажадае, ён напоўніцца духам мудрасці, як дождж, пралье словы мудрасці сваёй і ў малітве будзе дзякаваць Пану. Сам будзе накіроўваць сваёй намеры і ўменне і разважаць над таямніцамі Пана. Ён пакажа мудрасць вучэння свайго і будзе хваліцца законам запавету Пана. Шмат хто праславіць разважнасць яго, і ён ніколі не будзе забыты. Памяць пра яго не знікне, а яго імя будзе жыць у многіх пакаленнях. Народы будуць гаварыць пра ягоную мудрасць і абвяшчаць яго хвалу на сходзе. Пакуль будзе жыць, яго імя праславіцца, як тысяча іншых, а калі спачне, яшчэ больш павялічыць сваю славу.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 55, 1–11 Ідзіце да водаў: паслухайце і жыць будзе душа ваша
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Сасмаглыя, усе ідзіце да водаў. І вы, якія не маеце срэбра, ідзіце. Ідзіце купляйце без срэбра і без платы віно і малако. Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што не ёсць хлебам, а працу сваю за тое, чым нельга насыціцца? Слухайце ўважліва Мяне і спажывайце дабро, і няхай душа вашая нацешыцца тукам. Схіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце і жыць будзе душа ваша. І дам вам запавет вечны — нязменныя ласкі для Давіда. Вось я ўчыніў яго для народаў сведкам, правадыром і настаўнікам для народаў. Вось ты паклічаш народ, якога не ведаў, і народы, якія не ведалі цябе, пабягуць да цябе, дзеля Пана Бога твайго і Святога Ізраэля, бо Ён уславіў цябе. Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе, клічце Яго, пакуль Ён блізка! Няхай бязбожны пакіне шлях свой, а чалавек беззаконны – свае намеры; няхай вернецца да Пана, і Ён змілуецца над ім, да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне. Бо май думкі – гэта не вашыя думкі, і вашыя шляхі – не мае шляхі, – гаворыць Пан. Бо як нябёсы ўзвышаюцца над зямлёю, так шляхі мае – над шляхамі вашымі і думкі мае – над думкамі вашымі. Падобна як дождж і снег падае з неба і туды не вяртаецца, але поіць зямлю і робіць яе ўрадлівай, і яна родзіць, і прыносіць плён сейбіту і хлеб для таго, хто есць, так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх, не вернецца да Мяне без плёну, пакуль не споўніць тое, што Я хацеў, і з поспехам дасягне таго, дзеля чаго Я паслаў яго.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 19 – 5, 4 Хто любіць Бога, няхай любіць і брата свайго
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.
Умілаваныя:
Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас. Калі б хто сказаў: Я люблю Бога, — а брата свайго ненавідзіць, ён ілгун, бо той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць. І мы маем ад Яго такую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
Кожны, хто верыць, што Езус ёсць Месія, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць таго, хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Па тым пазнаём, што мы любім дзяцей Божых, калі любім Бога і выконваем запаведзі Яго. Бо любоў да Бога ёсць у тым, каб мы выконвалі Ягоныя запаведзі, а запаведзі Яго не з’яўляюцца цяжкімі.
Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет. І гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 2, 1–9 Зрабі сваё вуха да мудрасці чуйным
Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона.
Мой сыне, калі ты прымеш мае словы і захаваеш ў сабе мае запаведзі, што да мудрасці будзе ўважлівым тваё вуха і да разважнасці схіліш сваё сэрца. Калі будзеш заклікаць да розуму і да разважнасці ўзносіць свой голас, калі будзеш шукаць яе, быццам срэбра, і дашуквацца яе, быццам скарбу, тады зразумееш, што такое боязь Пана, і здабудзеш веданне Бога. Таму што Пан дае мудрасць, і з Ягоных вуснаў — веданне і разважнасць. Для праведных Ён захавае дапамогу, для тых, хто паступае беззаганна, будзе шчытом. Ён аберагае сцежкі справядлівасці і сцеражэ шлях сваіх святых. Тады ты зразумееш справядлівасць і правасуддзе, адкрытасць і ўсялякі добры шлях.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 61, 1–3а Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім (пар. Лк 4, 18)
Чытанне кнігі Ісаі.
Дух Пана Бога на мне, бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Паслаў мяне перавязваць раны змучаных сэрцаў, прапаведаваць вызваленне палонным і вязням — свабоду; абвяшчаць год ласкі Пана, і дзень помсты нашага Бога; каб суцяшаць усіх засмучаных, каб развесяліць тых, хто плача на Сіёне, каб даць ім вянок замест попелу, алей радасці замест суму, вопратку хвалы замест духа маркоты.
Хто ж перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Езус ёсць Сынам Божым?
Езус Хрыстус прыйшоў праз ваду і кроў, і праз Духа, і не толькі праз ваду, але праз ваду і кроў; і Дух сведчыць пра Яго, бо Дух – гэта праўда. Бо трое тых, хто сведчыць: Дух і вада, і кроў, і гэтыя тры – адно. Калі мы прымаем сведчанне людзей, то Божае сведчанне большае, бо гэта ёсць сведчанне Бога, якое Ён даў пра Сына свайго. Хто верыць у Сына Божага, той мае сведчанне ў самім сабе; хто не верыць Богу, той робіць Яго ілгуном, бо не паверыў сведчанню, якое Бог даў пра Сына свайго. Гэтае сведчанне ў тым, што Бог даў нам жыццё вечнае, і гэтае жыццё – у Сыне Ягоным. Хто мае Сына, мае жыццё, а хто не мае Сына Божага, не мае жыцця.
Я напісаў гэта вам, якія верыце ў імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае.
Тема принятия решений часто рассматривается в разнообразных пособиях, ставящих цель помочь нам быть эффективными людьми, приспособленными к сложностям современной жизни. А какой подход предпринять, если мы хотим принимать решения в свете веры? – Духовные Упражнения св. Игнатия Лойолы содержат конкретные указания, которые могут помочь нам именно в этом. Предлагаем вашему вниманию метод, адаптированный из Духовных Упражнений.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 3 Ян 5–8 Мы павінны стаць супрацоўнікамі праўды
Чытанне Трэцяга паслання святога апостала Яна.
Умілаваны Гай, Ты паступаеш згодна з вераю ў тым, што робіш для братоў і чужаземцаў. Яны засведчылі перад Касцёлам пра тваю любоў. Калі адправіш іх па-Божаму, добра зробіш. Бо дзеля імя Хрыстовага яны пайшлі, нічога не беручы ад язычнікаў. Таму мы павінны прымаць такіх людзей, каб стаць супрацоўнікамі праўды.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 42, 1–4. 6–7 Вось слуга Мой, якога ўпадабала душа Мая
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Так кажа Пан:
Вось слуга Мой, якога Я падтрымаю, выбраннік Мой, якога ўпадабала душа Мая. Я спаслаў Духа свайго на Яго; Ён прынясе народам Правасуддзе. Не будзе крычаць і не будзе ўсклікаць, на вуліцы не будзе чутна голасу Яго. Ён не зломіць надломленай трысціны і не пагасіць тлеючана кноту; для праўды прынясе Ён Правасуддзе. Не аслабне і не надломіцца, пакуль не ўстановіць Правасуддзе на зямлі, і наказаў Ягоных чакаюць астравы. Я, Пан, паклікаў Цябе ў справядлівасці, і ўзяў Цябе за руку і сфармаваў Цябе, і ўчыніў запаветам для людзей, святлом для народаў, каб Ты адкрыў вочы сляпым і з вязніцы вывеў палонных, з дому зняволення тых, хто жыве ў цемры.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 5, 14-21 Чуе нас, аб чым бы мы ні папрасілі
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.
Умілаваныя:
Давер, які мы маем да Сына Божага, ёсць у тым, што, калі мы просім аб нечым згодна з воляй Ягонай, Ён чуе нас. А калі ведаем, што Ён чуе нас, аб чым бы мы ні папрасілі, дык ведаем, што мы ўжо атрымалі ад Яго тое, аб чым прасілі.
Калі хто ўбачыць, што брат яго грашыць грахом, які не вядзе да смерці, няхай моліцца, і Бог дасць яму жыццё; тым, хто грашыць грахом, які не вядзе да смерці. Ёсць грэх, які вядзе да смерці, але не аб гэтым кажу, каб ты маліўся. Усялякая несправядлівасць – гэта грэх, і ёсць грэх, які не вядзе да смерці.
Мы ведаем, што кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, але Народжаны ад Бога захоўвае яго, і злы яго не кранае. Ведаем, што мы ад Бога і што ўвесь свет знаходзіцца ў злым. Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменне, каб мы пазналі Праўдзівага. І мы – у Праўдзівым, у Сыне Яго Езусе Хрысце. Ён – праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 4, 1–7. 11–13 Для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.
Браты:
Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру.
Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас.
Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару.
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля выхавання святых для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела, пакуль усе мы прыйдзем да еднасці веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 1-5. 9-11 З’явіцца слава Пана, і ўбачыць яе кожнае цела
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Суцешце, суцешце народ Мой! – кажа ваш Бог. Прамаўляйце да сэрца Ерузалема і абвяшчайце яму, што скончыўся час барацьбы ягонай, што адплочаны беззаконні ягоныя, бо атрымаў ён з рукі Пана ўдвая за ўсе свае грахі. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор – далінаю. І з’явіцца слава Пана, і адначасова ўбачыць яе кожнае цела, бо так сказалі вусны Пана. Узыйдзі на высокую гару, Сіён, які нясеш добрыя весткі! Зрабі моцным голас свой, Ерузалем, які нясеш добрыя весткі! Зрабі моцным голас свой, не бойся! Скажы гарадам юдэйскім: Вось Бог ваш! Вось Пан Бог прыходзіць з моцаю, і плячо Ягонае, што мае ўладу. Вось узнагарода Ягоная з Ім, і адплата Ягоная перад Яго абліччам. Як пастыр, Ён будзе пасвіць статак свой; ягнятаў будзе браць на рукі і насіць на грудзях сваіх, з клопатам будзе вадзіць кормячых авечак.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 21, 4b–9 Кожны ўкушаны застанецца жыць
Чытанне кнігі Лічбаў.
У тыя дні:
Людзі ў дарозе пачалі губляць цярплівасць. Яны казалі супраць Бога і супраць Майсея: Навошта вывелі нас з Егіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Бо няма хлеба, няма вады, і надакучыла нам гэтая нікчэмная ежа.
Тады спаслаў Пан на людзей ядавітых змеяў, якія кусалі народ, і шмат людзей з Ізраэля памерла. Прыйшлі людзі да Майсея і сказалі: Зграшылі мы, бо казалі супраць Пана і супраць цябе. Памаліся да Пана, каб Ён аддаліў ад нас змеяў. І памаліўся Майсей за народ.
І сказаў Пан Майсею: Зрабі сабе змея і павесь яго на жэрдзі. Тады кожны ўкушаны, калі паглядзіць на яго, застанецца жыць. І зрабіў Майсей меднага змея, і ўзняў яго на жэрдзі. А калі ядавітая змяя кусала чалавека, ён глядзеў на меднага змея і заставаўся жывы.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 5, 7–9 Навучыўся паслухмянасці і стаў прычынаю вечнага збаўлення
Чытанне паслання да Габрэяў.
Хрыстус у дні цела свайго з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць. Хоць быў Сынам, навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў. І, будучы дасканалым, стаў для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўлення.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кр 15, 3–4. 15–16; 16, 1–2 Прынеслі каўчэг Божы, і паставілі яго пасярод шатра, які разбіў для яго Давід
Чытанне Першай кнігі Кронікаў.
У тыя дні:
Давід сабраў увесь Ізраэль у Ерузалеме, каб прынесці каўчэг Пана на яго месца, якое падрыхтаваў для яго. І сабраў разам сыноў Аарона і Левітаў. І сыны Левія прынеслі на сваіх плячах на шастах каўчэг Божы, як наказаў Майсей паводле слова Пана.
Тады Давід сказаў кіраўнікам Левітаў паставіць братоў іхніх спевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі, гуслямі і цымбаламі, каб гралі, узносячы вокліч радасці.
І прынеслі каўчэг Божы, і паставілі яго пасярод шатра, які разбіў для яго Давід, і прынеслі ўсеспаленні і ахвяры спакою перад Панам. А калі Давід закончыў усеспаленне і прынясенне ахвяраў спакою, благаславіў народ у імя Пана.