Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная

«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

10 прычынаў пайсці ў пілігрымку

Пра тыя ласкі, якія можам атрымаць у намоленых месцах, успамінаць не будзем, бо гэта зразумела. Паразважаем пра тое, які плён можам здабыць яшчэ ў дарозе, чаму варта запланаваць вандроўку.

Żywiec (Польшча) і наваколлі

Касцёл Св. Сымона і Св. Алены сардэчна запрашае вас у пілігрымку па маляўнічай частцы Жывецкай даліны.

Будслаўская базіліка ў ЮНЕСКА

У гэтым годзе з 26 лістапада па 1 снежня ў далёкім Порт-Луі (рэспубліка Маўрыкій) адбудзецца ХІІІ сесія міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Велапілігрымка Мінск – Будслаў 2019

2019 07 03 vela 013

 

З Мінска стартавала 15-я пілігрымка ў Будслаў на роварах

Дзень 1 (03.07.2019 – серада) ~43 km

8:30 – Збіраемся на падворку каля Чырвонага касцёла.
9:00 – Св. Імша.
9:45-10:30 – Сустрэча з журналістамі.
10:30 – Накіроўваемся да Стэлы.
        1-ы прыпынак за Палацам Спорту (Агульнае фота).
        2-гі прыпынак перад кальцом (дзелімся на групы).
13:30 – Прыпынак каля возера: сядзіба “Куты”. Пасілак (свая ежа + закупленая кілбаса з агуркамі і памідорамі). Набажэнства да Божай Міласэрнасці.
15:00 – Ад’езд.
16:40 – Прыязджаем ў Радашковічы.
17:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, ружанец, магчымасць споведзі.
18:00 – Накіроўваемся да месца начлегу.
21:30 – Вечаровая малітва, адпачынак.

Дзень 2 (04.07.2019 – чацвегр) ~70 km

7:00 – Пад’ём, сушым і складваем намёты, снеданне.
9:00 – Св. Імша.
10:00 – Ад’езд.
11:30 – Перыпынак на помпавай станцыі каля Раёўкі.
12:10 – Ад’езд.
13:00 – Ілья: стаянка з абедам (вольны час).
14:00 – Выезд да вадасховішча Сосенка, малітва, адпачынак.
17:00 – Выезд ў Касцяневічы (павароты на Мядзел, Ерхі).
19:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, магчымасць споведзі.
20:00 – Гатуем вячэру і ставім намёты.
22:00 – Вогнішча, вечаровая малітва.

Дзень 3 (05.07.2019 – пятніца) ~37 km

7:00 – Пад’ём
9:00 – Гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (для друку А4: стар. 1астар. 1бстар. 2астар. 2бстар. 3астар. 3бстар. 4астар. 4б).
10:00 – Ад’езд.
11:30 – Прыбыццё ў в.Даўгінава (лёгкі пасілак па жаданні).
12:00 – Ад’езд.
13:00 – Прыпынак перад уездам у Будслаў (дзе звычайна далучаўся арцыбіскуп).
13:30 – Накіроўваемся ў Будслаў (праходзім турнікет).

У Будславе:

  • Вітаем НМП і пасля разам едзем на месца начлегу (Дом пілігрыма).
  • Абед.
  • 18:00 – Імша для пілігрымаў, усе збіраемся на ёй.
  • Пася Імшы – Вячэра.
  • Раніцай складваем ровары ў аўтобус (06.07.2019).

Кантактная інфармацыя:

Аляксандр Ламавы +375 29 702-48-25 Viber
Алена Фукалава +375 29 689-69-15 Viber

Інструкцыя для ўдзельнікаў

1. Бяспека руху.

Катэгарычна забараняецца:
- выязджаць за замыкаючага і вядучага групы.
- ездзіць у навушніках падчас руху пілігрымкі.
- ехаць у два шэрагі з іншым удзельнікам / у некалькі шэрагаў з іншымі удзельнікамі падчас руху пілігрымкі — толькі адзін за адным у адзін шэраг;
- ехаць, не трымаючы руль рукамі.

2. Правілы руху падчас пілігрымкі:

Па дарозе рухаемся групамі па 10 чалавек (згодна з ПДР п. 148.2), трымаючыся правага боку і не ад’язджаем ад лініі далей чым на 1 м ад правага боку (ПДР п. 152). Дыстанцыя паміж роварамі ў группе 2 м (+/- 1,5 м). 

Небяспечна на хуткасці з’язджаць на ўзбочыну (небяспека падзення).

Да ўдзелу ў пілігрымцы дапускаюцца дарослыя і падлеткі з 14 гадоў (непаўналетнія толькі ў суправаджэнні бацькоў або адказнай асобы з пісьмовага дазволу ад бацькоў/апекуноў).

Той, хто не паспявае сабрацца да пачатку руху групаў, бярэ на сябе ўсю адказнасць за непрадбачаныя сітуацыі (рамонт, медыцынская дапамога г.д.).

3. З сабой неабходна мець:

- ровар у добрым тэхнічным стане;
- зменны камплект адзення і абутку;
- як мінімум 1 запасную камеру для кола (абавязкова); дадатковыя заплаткі для камеры (пажадана);
- ключы пад колы ўласнага ровара (абавязкова калі колы без эксцэнтрыкаў), велапомпу для падкачкі колаў;
- для размовы па тэлефоне падчас руху hands free або аналагічныя прылады;
- мінімальную медыцынскую аптэчку (бінт, ёд або перакіс вадарода, бактэрыцыдны пластыр, эластычная сетка, індывідуальныя лекі (алергія, страўнік, ціск і г.д.);
- грошы на бягучыя выдаткі з разлікам на нечаканыя выдаткі (напр., вяртанне дадому ў выпадку неабходнасці);
- місу, кубак, лыжку.

Увага! Уваход у Будслаў з колючымі і рэжучымі прадметамі (нажамі, сцізорыкамі, нажніцамі і т.п.) забаронены!
Калі хтосьці не можа чагосьці знайсці, звяртаецца да арганізатараў загадздзя!

4. З сабой пажадана мець:

- велашлем (аберагае галаву пры падзенні, а таксама ад сонца), велаакуляры;
- герметычны пакет для тэлефонаў, дакументаў;
- пакеты для бруднага / мокрага адзення;
- Powerbank для тэлефонаў (на 3-ці дзень складана знайсці магчымасць падзарадкі тэлефонаў);
- набор ключэй для абслугоўвання ровара;
- пакеты для смецця;
- сонцаабарончыя крэм, сродкі ад апёкаў скуры;

5. Карысныя заўвагі.

Збіраючы рэчы не разлічваць на тое, што нехта іншы будзе іх везці, або на машыну (кожны вязе свае рэчы сам).
Рэчы нашмат лягчэй везці не ў заплечніку, а ў багажніку на ровары.
Важна мець з сабой ваду і начынні для яе, асабліва для тых, хто мае праблемы з каленнымі суставамі.
Поліэтыленавыя дажджавікі падчас руху малаэфектыўныя, але можна іх выкарыстоўваць на стаянках.
Старыя шыны для пілігрымкі неабходна замяніць на новыя.

Спампаваць карту для навігатара: GPX  KML  GEOJSON

Глядзець на Яндэкс Картах

Да Маці Божай Вострабрамскай (Вільнюс - Тракай)

17-18 лістапада 2018 г. (нядзеля) у беларускія дні ўшанавання Маці Божай Вострабрамскай касцёл Св. Сымона і Св. Алены сардэчна запрашае вас у пілігрымку ў Літву.

Каталіцкі Пілігрым

katalicki pilihrymМы не з’ яўляемся турыстычнай кампаніяй. Мы – група людзей, якія любяць падарожнічаць - пілігрымаваць з верай і малітвай. Нашы пілігрымкі – гэта цудоўная магчымасць наведаць новые краіны, даведацца пра гісторыю і культуру народаў, якія там жывуць, пазнаеміцца з новымі людзьмі і іх светапоглядам. Як людзі, веруючыя ў Бога, абавязкова ўдзельнічаем у Святой Імшы, наведваем розныя святыні. Пілігрымка – шлях духоўнага ўдасканалення. Пэўнае месца ў ёй адводзіцца вучэнню духоўнага апекуна-святара.

4-13 кастрычніка: на Святую Зямлю — у другі раз

  • Пілігрымка на Святую Зямлю з адпачынкам на Чырвоным моры (3 дні) і наведваннем Мёртвага мора (3 разы).

6-13 кастрычніка: пілігрымка падзякі ў юбілей 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі

  • Пілігрымка на Святую Зямлю (Галілейскае мора, Ярданіт, Кана Галілейская, Табор, Назарэт, Ерузалем, Бэтлеем, Бэтанія, Мёртвае мора, Ерыхон).

Больш інфармацыі на www.catholicpilgrim.by

Кантакты для запісу тут>>>

isras

Пілігрымка "Гродна-Парэчча"

8 красавіка 2018 г. (у нядзелю Божай Міласэрнасці) адбудзецца пілігрымка з удзелам у Святой Імшы ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродна.

Пілігрымка з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве"

Запрашаем у пілігрымку з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве". У плане наведванне Чэнстаховы, Кракава, Лагеўнікаў, Кальварыі-Зэбжыдоўскйа, Непакалянава (Польшча) 18-22.09.2017.

Пілігрымка ў Меджугор'е на Mladifest

Легіянеры Марыі з нашай парафіі арганізуюць пілігрымку ў Меджугор'е (Боснія і Герцагавіна) на штогадовы моладзевы фестываль "Младзіфэст-2018", які пройдзе з 1 па 6 жніўня.

Пілігрымка ў Свір да св. Шарбеля

Кожны, хто наведваў касцёл св. Сымона і св. Алены ў горадзе Мінску, заўважыў вобраз св. Шарбеля, які знаходзіцца з левага боку ад галоўнага алтара касцёла (св. Шарбель быў кананізаваны Папам Паўлам VI ў 1977 годзе).

Калі з’явілася інфармацыя, што на Беларусі ёсць толькі адна капліца св. Шарбеля, якая знаходзіцца ў пасёлку Свір каля касцёла св. Мікалая (Мядзельскі дэканат), у нядзелю, 24 чэрвеня, 33 пілігрымы на аўтобусе накіраваліся з Мінска ў Свір.

Центр “Пилигрим” Красного Костела

pilihrymЦентр «Пилигрим» в костеле Св. Сымона и Св. Алены г. Минска был создан в 1992 г. Он объединяет группу единомышленников, вдохновленных идеей предоставить возможность прихожанам любого возраста и достатка найти свой путь к Богу и поклониться Христианским Святыням, познать для себя то, что сделает их души чище, разум – яснее, укрепит Веру…

Центром постоянно организуются пилигримки по БЕЛАРУСИ и всему миру. В рамках паломнических программ проводятся различные мероприятия: участие в Божественных Литургиях и Торжествах, конференции различной духовной тематики, реколекции, посещение костелов, Сантуариев, Библейских и почитаемых христианами мест, встречи с представителями Высшего Католического Духовенства, с настоятелями костелов и др.

С огромным количеством костелов, монастырей, Санктуариев нас связывает давняя дружба. Благодаря их отклику, участию и посильной помощи в приеме получила возможность участия в пилигримках та часть прихожан, которая наиболее в ней нуждается: это люди преклонного возраста, многодетные семьи, молодежь.

В настоящее время наряду с организацией традиционных пилигримок центр принимает участие в молодежном проекте «Паломничество доверия на земле». Большое внимание центр уделяет программам оздоровления детей и молодежи в христианских лагерях и семьях. Наш центр уделяет большое внимание молитве и духовной составляющей пилигримок, чтобы каждое такое паломничество было еще одним шагом к Богу.

Познакомиться с расписанием и программами пилигримок можно на сайте www.piligrym.by, на информационных досках костела и в библиотеке Красного Костела.

Расписание пилигримок >>>

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.