Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.
8:30 – Збіраемся на падворку каля Чырвонага касцёла. 9:00 – Св. Імша. 9:45-10:30 – Сустрэча з журналістамі. 10:30 – Накіроўваемся да Стэлы. 1-ы прыпынак за Палацам Спорту (Агульнае фота). 2-гі прыпынак перад кальцом (дзелімся на групы). 13:30 – Прыпынак каля возера: сядзіба “Куты”. Пасілак (свая ежа + закупленая кілбаса з агуркамі і памідорамі). Набажэнства да Божай Міласэрнасці. 15:00 – Ад’езд. 16:40 – Прыязджаем ў Радашковічы. 17:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, ружанец, магчымасць споведзі. 18:00 – Накіроўваемся да месца начлегу. 21:30 – Вечаровая малітва, адпачынак.
Дзень 2 (04.07.2019 – чацвегр) ~70 km
7:00 – Пад’ём, сушым і складваем намёты, снеданне. 9:00 – Св. Імша. 10:00 – Ад’езд. 11:30 – Перыпынак на помпавай станцыі каля Раёўкі. 12:10 – Ад’езд. 13:00 – Ілья: стаянка з абедам (вольны час). 14:00 – Выезд да вадасховішча Сосенка, малітва, адпачынак. 17:00 – Выезд ў Касцяневічы (павароты на Мядзел, Ерхі). 19:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, магчымасць споведзі. 20:00 – Гатуем вячэру і ставім намёты. 22:00 – Вогнішча, вечаровая малітва.
Дзень 3 (05.07.2019 – пятніца) ~37 km
7:00 – Пад’ём 9:00 – Гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (для друку А4: стар. 1а, стар. 1б, стар. 2а, стар. 2б, стар. 3а, стар. 3б, стар. 4а, стар. 4б). 10:00 – Ад’езд. 11:30 – Прыбыццё ў в.Даўгінава (лёгкі пасілак па жаданні). 12:00 – Ад’езд. 13:00 – Прыпынак перад уездам у Будслаў (дзе звычайна далучаўся арцыбіскуп). 13:30 – Накіроўваемся ў Будслаў (праходзім турнікет).
У Будславе:
Вітаем НМП і пасля разам едзем на месца начлегу (Дом пілігрыма).
Абед.
18:00 – Імша для пілігрымаў, усе збіраемся на ёй.
Пася Імшы – Вячэра.
Раніцай складваем ровары ў аўтобус (06.07.2019).
Кантактная інфармацыя:
Аляксандр Ламавы +375 29 702-48-25 Viber Алена Фукалава +375 29 689-69-15 Viber
Інструкцыя для ўдзельнікаў
1. Бяспека руху.
Катэгарычна забараняецца: - выязджаць за замыкаючага і вядучага групы. - ездзіць у навушніках падчас руху пілігрымкі. - ехаць у два шэрагі з іншым удзельнікам / у некалькі шэрагаў з іншымі удзельнікамі падчас руху пілігрымкі — толькі адзін за адным у адзін шэраг; - ехаць, не трымаючы руль рукамі.
2. Правілы руху падчас пілігрымкі:
Па дарозе рухаемся групамі па 10 чалавек (згодна з ПДР п. 148.2), трымаючыся правага боку і не ад’язджаем ад лініі далей чым на 1 м ад правага боку (ПДР п. 152). Дыстанцыя паміж роварамі ў группе 2 м (+/- 1,5 м).
Небяспечна на хуткасці з’язджаць на ўзбочыну (небяспека падзення).
Да ўдзелу ў пілігрымцы дапускаюцца дарослыя і падлеткі з 14 гадоў (непаўналетнія толькі ў суправаджэнні бацькоў або адказнай асобы з пісьмовага дазволу ад бацькоў/апекуноў).
Той, хто не паспявае сабрацца да пачатку руху групаў, бярэ на сябе ўсю адказнасць за непрадбачаныя сітуацыі (рамонт, медыцынская дапамога г.д.).
3. З сабой неабходна мець:
- ровар у добрым тэхнічным стане; - зменны камплект адзення і абутку; - як мінімум 1 запасную камеру для кола (абавязкова); дадатковыя заплаткі для камеры (пажадана); - ключы пад колы ўласнага ровара (абавязкова калі колы без эксцэнтрыкаў), велапомпу для падкачкі колаў; - для размовы па тэлефоне падчас руху hands free або аналагічныя прылады; - мінімальную медыцынскую аптэчку (бінт, ёд або перакіс вадарода, бактэрыцыдны пластыр, эластычная сетка, індывідуальныя лекі (алергія, страўнік, ціск і г.д.); - грошы на бягучыя выдаткі з разлікам на нечаканыя выдаткі (напр., вяртанне дадому ў выпадку неабходнасці); - місу, кубак, лыжку.
Увага! Уваход у Будслаў з колючымі і рэжучымі прадметамі (нажамі, сцізорыкамі, нажніцамі і т.п.) забаронены! Калі хтосьці не можа чагосьці знайсці, звяртаецца да арганізатараў загадздзя!
4. З сабой пажадана мець:
- велашлем (аберагае галаву пры падзенні, а таксама ад сонца), велаакуляры; - герметычны пакет для тэлефонаў, дакументаў; - пакеты для бруднага / мокрага адзення; - Powerbank для тэлефонаў (на 3-ці дзень складана знайсці магчымасць падзарадкі тэлефонаў); - набор ключэй для абслугоўвання ровара; - пакеты для смецця; - сонцаабарончыя крэм, сродкі ад апёкаў скуры;
5. Карысныя заўвагі.
Збіраючы рэчы не разлічваць на тое, што нехта іншы будзе іх везці, або на машыну (кожны вязе свае рэчы сам). Рэчы нашмат лягчэй везці не ў заплечніку, а ў багажніку на ровары. Важна мець з сабой ваду і начынні для яе, асабліва для тых, хто мае праблемы з каленнымі суставамі. Поліэтыленавыя дажджавікі падчас руху малаэфектыўныя, але можна іх выкарыстоўваць на стаянках. Старыя шыны для пілігрымкі неабходна замяніць на новыя.
Гэта была чатырнаццатая па ліку роварная пілігрымка ў Будслаў. З 35 чалавек, якія вырушылі ў гэтае падарожжа ў Нацыянальны марыйны санктуарый, значная частка раварыстаў пілігрымавала ў Будслаў ужо не першы раз.
Так вырашыў ксёндз Уладзіслаў – канонік, пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены.
У гэтым годзе ён прывёў у здзіўленне і захапленне парафіянаў і многіх людей тым, што вырашыў здзейсніць незвычайную посную пілігрымку на монаколе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня да абраза Маці Божай Будслаўскай.