Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне Яўгену Вінтову

24 жніўня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі дыякан Яўген Вінтоў прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Парафіяльныя аб'явы 23.05.2020 – 30.05.2020

Парафіяльныя аб'явы

    • Месяц МАЙ асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Марыі Панны. У нашым касцёле маёвыя набажэнствы будуць адбывацца кожны дзень пасля св. Імшы ў 17:00, а таксама ў нядзелю пасля св. Імшаў у 11:00 і 13:00.
    • У нашым касцёле штодзённа пасля св. Імшы ў 19:00 адбываецца пакутная працэсія ў інтэнцыі абароны нашай краіны і ўсяго свету ад каранавіруса. Запрашаем духоўна або фізычна далучыцца да гэтага набажэнства.
    • У сувязі з пандэміяй у нашым касцёле часова не прымаюцца непатрэбныя рэчы для гуманітарнай дапамогі.
    • 24 мая — Сёмая Велікодная нядзеля.
    • 25 мая (панядзелак) — успамін св. Бэды Вялебнага, святара і доктара Касцёла; св. Грыгорыя VII, папы; св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
    • 26 мая (аўторак) — успамін св. Філіпа Нэры, святара.
    • 27 мая (серада) — успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа.
    • 31 мая — урачыстасць Спаслання Духа Святога, Пяцідзесятніца (Зялёныя Святы).
    • Кармэліты босыя запрашаюць на рэкалекцыі ў Мядзел. План рэкалекцый і запіс на catholic.by. (12-15 чэрвеня«Спецыфіка кармэліцкай малітвы»).
    • У кожную першую пятніцу месяца ў Мінску будзе праводзіцца адарацыя ў абарону жыцця. Ініцыятыва праводзіць усяночныя адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця з’явілася ў сталічнай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Далучыцца да малітвы можна ў касцёле па адрасе: г. Мінск, вул. Матусевіча. Адарацыя распачнецца пасля святой Імшы на 19:00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
    • Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) працукабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі. Паслуга разлічана на патрабуючых грамадзянаў: малазабяспечаных, інвалідаў, пенсіянераў, на членаў няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, на ўсіх тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Запіс на кансультацыю па тэлефоне:+375 44 744-56-44 (тэлефанаваць у працоўныя дні з10:00 да16:00). Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.