"За касцёльныя рухі і групы Молімся за касцёльныя рухі і групы, каб яны штодня нанава адкрывалі сваю евангелізацыйную місію і прысвячалі свае харызмы служэнню ў патрэбах свету."
“Евангелізацыйная інтэнцыя — сакрамэнт паяднання. Молімся аб тым, каб мы перажывалі сакрамэнт паяднання з адноўленай глыбінёй, і такім чынам радаваліся бясконцай Божай міласэрнасці.“
"Аб хрысціянскім адказе на выклікі ў галіне біяэтыкі Молімся аб тым, каб мы, хрысціяне, перад абліччам новых выклікаў у галіне біяэтыкі заўсёды падтрымлівалі абарону жыцця малітвай і грамадскай дзейнасцю."
“Евангелізацыйная інтэнцыя — за малітоўнае жыццё. Mолімся, каб наша асабістая сувязь з Езусам Хрыстом ажыўлялася праз Божае Слова і праз малітоўнае жыццё.“
"Евангелізацыйная інтэнцыя — катэхеты Молімся за катэхетаў, пакліканых да абвяшчэння Божага Слова, каб яны былі яго адважнымі і крэатыўнымі сведкамі з моцай Духа Святога."
"За валанцёрсікя арганізацыі Молімся аб тым, каб валанцёрскія арганізацыі, якія спрыяюць чалавечаму развіццю, знайшлі людзей, гатовых прысвяціць сябе агульнаму дабру, і шукалі заўсёды новыя шляхі супрацоўніцтва на міжнародным узроўні."
"За людзей з абмежаванымі магчымасцямі Молімся аб тым, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі былі ў цэнтры ўвагі грамадства, а ўстановы развівалі праграмы па інклюзіўнасці, якія пашыраць іх актыўны ўдзел."
“Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства. Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.“
"Аб выхаванні да братэрстваМолімся, каб усе людзі, якія перажываюць дыскрымінацыю і пераслед па рэлігійных матывах, знайшлі ў супольнасцях, у якіх яны жывуць, прызнанне іх правоў і годнасці, што нараджаецца з быцця братамі."
"За выхавацеляў Молімся аб тым, каб выхавацелі былі годнымі веры сведкамі, навучаючы братэрству, а не суперніцтву, і асаблівым чынам дапамагаючы найбольш уразлівай моладзі.."
"Евангелізацыйная інтэнцыя – прыгажосць сужэнства. Молімся ў інтэнцыі маладых людзей, якія рыхтуюцца да сужэнства пры падтрымцы хрысціянскай супольнасці, каб яны ўзрасталі ў любові з велікадушнасцю, вернасцю і цярплівасцю."
"Аб забароне катаванняў Молімся, каб міжнародная супольнасць узяла на сябе канкрэтныя абавязацельствы па забароне катаванняў, гарантуючы падтрымку ахвярам і іх сем’ям."
О том, как жить счастливой и полной жизнью, быть свободными и радостными, переживать трудности и падения, сохраняя надежду и мир в сердце, подскажут 15 цитат из проповедей и публичных речей Папы в 2018 году.
“А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12), – менавіта гэтыя словы з Евангелля св. Мацвея сталі эпіграфам да сёлетняга паслання Папы на Вялікі пост. Яно было апублікавана 6 лютага 2018 г. у Ватыкане. Францішак нагадаў, што гэты фрагмент утрымліваецца ў прамове Езуса, якая тычыцца канца часоў. Ён абяцае сваім вучням вялікія пакуты, з’яўленне шматлікіх ілжэпрарокаў, пагрозу знікнення ў сэрцах любові – сутнасці ўсяго Евангелля.
Сведкі марыйных аб’яўленняў, бласлаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая ў Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі бласлаўлёных, які прайшоў 20 красавіка ў Ватыкане.
18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.
На галоўным алтары гэтай сталічнай святыні з пашанаю захоўваецца рэлікварый, у якім змешчана часцінка крыві Вялікага Папы.