Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

«Мы не лезем у палітыку: мы проста молімся за свой народ». У Мінску маліліся за пацярпелых на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі

Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by.

Незвычайнае набажэнства ў надзвычайнай сітуацыі. У Мінску хрысціяне, мусульмане і юдэі разам маліліся аб выбаўленні ад каранавірусу.

Увечары 21 сакавіка ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама мусульманаў і юдэяў прайшла Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад пандэміі каранавірусу.

Перад набажэнствам у Чырвоным касцёле адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

У 100-ю гадавіну нараджэння святога Яна Паўла ІІ арцыбіскуп Кандрусевіч маліўся перад яго рэліквіямі ў Чырвоным касцёле

18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

На галоўным алтары гэтай сталічнай святыні з пашанаю захоўваецца рэлікварый, у якім змешчана часцінка крыві Вялікага Папы.