Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by.
20 снежня, у IV Нядзелю Адвэнту, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылася аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары Мінска. Сустрэча пачалася святой Імшой на літоўскай мове, якую цэлебраваў кс. Міхал Бубен.
У гаміліі, каментуючы фрагмент нядзельнага Евангелля, святар звярнуў увагу на прыклад Найсвяцейшай Панны Марыі і заахвоціў прысутных, нягледзячы на цяжкасці, якія сустракаюцца ў нашым жыцці, несці людзям Езуса Хрыста, як Марыя.
Пасля Эўхарыстыі адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткай і віншаванні з нагоды надыходзячага Божага Нараджэння. На пачатку святар благаславіў аплаткі і свечкі, каб кожны жадаючы мог узяць іх на вігілійны стол. Пасля малітвы прысутныя ўзгадалі тых з супольнасці, хто ўжо ад’ехаў на святы ў Літву. Асаблівым чынам узгадалі спадара Альвідаса Вайткунаса – консула, які летам 2015 г. скончыў сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.
29 снежня 2015 г. святары, якія нясуць служэнне ў Мінску, сустрэліся, каб падзяліцца аплаткай і павіншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем.
Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама на сустрэчы быў прысутны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Сёлетняя і ўжо традыцыйная калядная сустрэча святароў Мінска супала з успамінам святога Томаса Бэкета, англійскага біскупа, які, баронячы Касцёл ад умяшання ўлады, быў забіты людзьмі караля каля алтара падчас малітвы 29 снежня 1170 года.
Заканчэнне навучальнага года і ўручэнне дыпломаў выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля адбылося 17 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле. Мерапрыемства распачалося святой Імшой, у якой прынялі ўдзел выкладчыкі, выпускнікі і студэнты каледжа.
Пятніца – 18:00 (вяночак да МБ пасля імшы на 18:00)
Субота – 18:00
1-я субота месяца молімся да МБ Беззаганна зачатай пасля Св. Імшы на 18:00
Месца малітвы:
вул. Кальцова, 153
Мінск (Сухарава) — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Пробашч: кс. Аляксандр Шамрыцкі MIC
Тэл/факс: +375 17 259-25-32
Дэканат (ад грэцк. deka – дзесяць) – тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла на чале з дэканам, якая складаецца з некалькіх парафій (першапачаткова – з дзесяці, адсюль назва).
Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для кананізацыі Ігната Дамейкі (1802 – 1889), слаўнага сына беларускага народа, даследчыка-геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі. Пра гэту навіну з радасцю даведаўся ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла Уладыслаў Завальнюк падчас прыёму дэлегацыі з Чылі.
20 лютага ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску прайшла пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці.
27–28 студзеня пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску пройдуць першыя агульнабеларускія Салезіянскія дні моладзі пад дэвізам «Мы сям'я! Кожны дом — школа жыцця і любові».
Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.