Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

"Абрысы касцёлаў, створаныя рукой майстра." адкрыццё выставы творчых праектаў архітэктара Аляксандра Базевіча

22 верасня ў Белай зале Чырвонага касцёла адбылося адкрыццё выставы творчых праектаў архітэктара Аляксандра Базевіча. Распачалася вечарына выступленнем хору “Сantus Cordis”.

«Калі радасцю дзяліцца, яна прыцягвае»: у Мінску прайшоў баль Усіх Святых

Добрай альтэрнатывай злавесным маскам Хэлоўіна стаў сямейны баль Усіх Святых, арганізаваны мінскай парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

Імпрэза прайшла 18 лістапада ў дольнай зале Чырвонага касцёла пад дэвізам «На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!»

«Містэрыі Гервятаў»: у Чырвоным касцёле прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны адной з найпрыгажэйшых святыняў Беларусі

18 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбылася прэзентацыя фотаальбома «Містэрыі Гервятаў» — плёну высокапрафесійнага супрацоўніцтва майстра фатаграфічнага мастацтва Валерыя Вядрэнкі і майстроў паліграфічнай справы з выдавецтва «Тэхналогія», у якім убачыла свет шыкоўнае выданне.

[+Аўдыё] Мінскім католікам распавялі пра псіхалогію сямейных адносін

12 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прагучалі лекцыі на тэму «Псіхалогія сямейных адносін». Псіхалогія мужчыны і жанчыны, узаемаадносіны ў сямейным жыцці — такімі былі тэмы дакладаў, з якімі выступіла с. Паўла Бобер MSF, выкладчыца, псіхатэрапеўт са шматгадовай практыкай.

Cемінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці"

9-11 чэрвеня ў тэатральнай залекасцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар"Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд"Адкрытыя сэрцы".

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле

8 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі Мінска, Маладзечна і Гродна, у якой прымаў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Аплатковая сустрэча з нагоды дня нараджэння Адама Міцкевіча

Са Святам Божага Нараджэння!

Мы не забываем выдатнага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча. У 2003 годдзе 4 кастрычніка ў Мінску было адкрыццё помніка Адаму Міцкевічу. З таго часу кожны год Чырвоны касцёл, бібліятэка імя Адама Міцкевіча праводзяць у аднайменным скверы калядную сустрэчу, якая супадае з вігіліяй Божага нараджэння.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

15 снежня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў касцёльных супольнасцяў і рухаў з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім.

Духоўная пілігрымка ў Будслаў пад дэвізам: "Ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы барані нас, Божа!"

29 чэрвеня Святой Імшой а 9-й гадзіне распачынаецца духоўная пілігрымка з нашага касцёла пад дэвізам: "Ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы барані нас, Божа!"

Дыпломы катэхетаў уручылі выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа

Заканчэнне навучальнага года і ўручэнне дыпломаў выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля адбылося 17 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле. Мерапрыемства распачалося святой Імшой, у якой прынялі ўдзел выкладчыкі, выпускнікі і студэнты каледжа.

За праўду трэба змагацца. У Мінску прайшла пастырская сустрэча духавенства

24 кастрычніка ў сталічным касцёле святога Сымона і святой Алены прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Мінску і Мінскай вобласці.

Каб сем'i былi духоўна з'яднанымi ля касцёла...

109-я гадавiна асвячэння Чырвонага касцёла была ўрачыста адзначана шэрагам падзей. Гэтая ўрачыстасць супала са святам Хрыста Уладара Сусвету. На святкаванне прыбыў дапаможны бiскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскi.

Канферэнцыя “Святой Шарбель – монах-чудотворец“.

29 студзеня (нядзеля) ў 12:00, пасля святой Імшы
ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца чытацкая канферэнцыя
па кнізе пробашча касцёла Святых Сымона і Алены –
“Святой Шарбель – монах-чудотворец“

Запрашаем усіх жадаючых.


Канферэнцыя па кніжцы пробашча касцёла "Святы Шарбель, манах - цудатворац"

У бібліятэцы Чырвонага касцёла ў Мінску адбылася чытацкая канферэнцыя па кнізе, укладзенай кс. Уладыславам Завальнюком «Святой Шарбель. Монах и чудотворец».

Кардынал Уэлле ў мінскім Чырвоным касцёле: мы павінны ўваскрасіць занядбаную душу еўрапейца

У касцёле свв. Сымона і Алены – адной з вялікіх святыняў Мінска – 28 верасня, з цяжкасцю змясціліся жадаючыя памаліцца разам з іерархамі з усёй Еўропы. Біскупы прыбылі ў беларускую сталіцу на асамблею Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

Ксёндз Завальнюк з Чырвонага касцёла арганізуе пілігрымку па Беларусі з іконамі Багародзіцы

Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка арганізуе пілігрымку па Беларусі з копіямі найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы.

Лёсы былых вязняў усхвалявалі ўдзельнікаў канферэнцыі.

У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе Мікалая Ігнатавіча Дзенісевіча“Фінскі капкан”. Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў – былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры на тэму фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай вайны і шматлікіх сведчанняў дзяцей вайны пра іх шматпакутныя лёсы.

Малітвы, 10 запаведзяў, Сімвал веры: першы «Буквар» змяшчаў не толькі алфавіт

Нашы продкі імкнуліся да праўдзівай веры і адукаванасці. Пасля 500-годдзя першай беларускай Бібліі Францішка Скарыны важнай датай з’яўляецца 400-годдзе «Буквара», які быў надрукаваны 24 ліпеня 1618 года ў Еўе.

  • 1
  • 2