Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

«Ружа містычная». Раскрываем сэнс заклікаў літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі

У месяцы маі ў касцёлах, капліцах і каля прыдарожных крыжоў гучаць спяваныя і рэцытаваныя заклікі Ларэтанскай літаніі да Панны Марыі. Разам з айцом Адамам Шустакам, дамініканінам, паразважаем над пяццю не зусім зразумелымі, на першы погляд, заклікамі, каб словы нашай малітвы напаўняліся сэнсам.

Ларэтанская літанія — малітоўная гісторыя апекі Багародзіцы над верным Божым народам

Май асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Маці Божай, у сувязі з чым на працягу месяца адбываюцца Маёвыя набажэнствы, цэнтральнай часткай якіх з’яўляецца адна з найпрыгажэйшых Марыйных малітваў – Ларэтанская літанія.

Май – месяц Маці Божай

“Да Цябе ўсё прамаўляе:
Галасы людзей, траў, ветру,
І мінучыя, і спрадвечныя.
Усё ля ног Тваіх каецца,
Лісце ў садзе, зерне ў глебе,
Да Цябе ўсё горнецца.
Ты зарыстая Гаспадыня мая!”

Ужо распачаўся месяц май, які паўсюдна лічыцца самым прыгожым. Касцёл прысвячае гэты перыяд асабліваму ўшанаванню Маці Божай. “На самой справе гэта Яна з’яўляецца найпрыгажэйшай кветкай, якая расцвіла з часоў стварэння, «ружай», якая з’явілася ў адпаведны час, калі Бог, пасылаючы свайго Сына, адарыў свет новай вясной. Яна таксама з’яўляецца пакорнай і далікатнай выканаўцай першых крокаў хрысціянскай супольнасці: Марыя – сэрца гэтай супольнасці, таму што сама Яе прысутнасць сярод вучняў з’яўляецца жывой памяццю пра Езуса і задаткам дару Яго Духа”, – казаў у 2010 г. папа Бенедыкт XVI у катэхезе, якая растлумачвала літургічны кантэкст прысвячэння Марыі гэтага месяца.

Падчас Адвэнту паназірай за Марыяй. Інструкцыя ад папы Францішка

Мы ўваходзім у Адвэнт з асаблівым пачуццём набліжэння вялікага свята для ўсяго чалавецтва — Нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста. У той самы час мы стараемся скарыстацца гэтым перыядам, каб засяродзіцца і пераасэнсаваць рэальнасць свайго жыцця. Хтосьці паглыбляецца ў Эўхарыстыю, наведваючы рараты, хтосьці ўчытваецца ў Святое Пісанне. У любым выпадку прыйсце Бога Сына скіроўвае наш погляд на асобу Яго Маці Марыі. Прыклад Багародзіцы моцны, дадае сілаў чалавеку ў любой патрэбе. Папа Францішак з уласнага досведу ведае гэта і дае інструкцыю пра тое, як жыць па-сапраўднаму.

Праз Марыю да Езуса

Немагчыма ўстрымацца, каб не заахвоціць усіх да сардэчнага набажэнства, дзіцячай любові, а таксама да найбольш шчырых пачуццяў да ўмілаванай Маці Марыі як да асаблівага і дзейснага сродку жыцця ў Хрысце. Менавіта Яе вітаюць заклікамі: Маці ласкі Божай, Маці Міласэрнасці, асабліва цяпер, у маі, калі збіраемся на маёвыя набажэнствы ў нашых касцёлах, капліцах, каля прыдарожных крыжоў у вёсках і ў хатах.

Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 3, 9-15. 20
Маці ўсіх жывых

Чытанне кнігі Быцця.

Калі ж Адам з’еў з дрэва, паклікаў Пан Бог Адама і сказаў яму: Дзе ты? Ён адказаў: Я пачуў голас твой у раі і спалохаўся, бо голы я, таму схаваўся. Сказаў Бог: Хто сказаў табе, што ты голы? Можа еў ты з дрэва, з якога Я забараніў табе есці? Адам сказаў: Жанчына, якую Ты даў мне, яна дала мне, і еў я. І сказаў Пан Бог жанчыне: Чаму ты гэта зрабіла? Яна сказала: Змей падмануў мяне, і ела я. Тады сказаў Пан Бог змею:

За тое, што ты зрабіў гэта,
ты пракляты паміж усімі жывёламі і паміж усімі звярамі палявымі.
На жываце сваім поўзаць будзеш
і пыл будзеш есці
праз усе дні жыцця свайго.
Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю,
і паміж патомствам тваім, і паміж яе патомствам.
Яно струшчыць табе галаву,
а ты струшчыш яго пяту.

І назваў Адам жонку сваю Евай, бо яна стала маці ўсіх жывых.

Гэта слова Божае.

У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

Догмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці.

Пій ХІІ лічыў, што распаўсюджванне марыйнай пабожнасці з’яўляецца гарантыяй пашырэння дабра ў свеце і адкрытасці людзей на дары і ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць, каб дапамагчы свету падняцца «з жудасных бедстваў» – і мінулых і тых, якія адбываюцца ў сучаснай гісторыі. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях.

Фаціма — папярэджанне і надзея

Якое значэнне маюць Фацімскія аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі для сучаснага чалавецтва? І ці застаюцца яны яшчэ актуальнымі пасля раскрыцця трэцяй часткі Фацімскай таямніцы? Пасланне Маці Божай, якая 13 мая 1917 года аб’явілася тром фацімскім дзецям, з’яўляецца ключом да разумення не толькі падзеяў ХХ стагоддзя, але таксама сучаснасці і будучыні.

Шкаплер – гэта знак любові Марыі

Шкаплер – гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла. Праз яго Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Ён з'яўляецца знакам апекі і заступніцтва нашай Каралевы.

Штодня маліцеся Ружанец (Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме)

Пасвячы авечак у даліне Кова да Ірыя, дзеці сустракаліся з Марыяй, якая дала ім у рукі канкрэтную зброю для змагання з сіламі зла і сказала: “Я – Каралева святога Ружанца. Прыходжу папярэдзіць вернікаў, каб выправіліся і пакаяліся. Нельга больш абражаць Бога, таму што Ён ужо вельмі зняважаны чалавечымі грахамі... Людзі павінны адгаворваць Ружанец. Няхай моляцца яго штодня”.

Як з’явіўся Ружанец

Многія з нас на пытанне, як і калі з’явіўся Ружанец, адказалі б без вагання, што ён быў уведзены ў ХІІ ст. святым Дамінікам, які з яго дапамогаю навяртаў ерэтыкоў. Гэтае перакананне мае за сабою доўгую і моцна замацаваную традыцыю. Аднак гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што Ружанец, напэўна, не ўзнік з аднаго жадання волі і не мае толькі аднаго стваральніка.

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"