Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Малітва Панская
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Анёльскае прывітанне
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
Апостальскі сімвал веры
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
Анёл Панскі
Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы.
Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі, і зачала ад Духа Святога. Вітай, Марыя...
Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова. Вітай, Марыя...
А Слова сталася целам і пасялілася між намі. Вітай, Марыя...
С.: Маліся за нас, Святая Багародзіца, Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Калі Анёл Панскі ахвяруецца за памерлых, тады дадаецца:
Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі. Амэн.
У Велікодны перыяд замест малітвы Анёл Панскі чытаецца малітва Уладарка неба:
Уладарка неба, усцешся, аллелюя. Бо той, каго пад сэрцам насіла, аллелюя, Уваскрос Ён, як прадказваў, аллелюя. Богу за нас маліся, аллелюя.
С.: Весяліся і радуйся, Панна Марыя, аллелюя, Н.: Бо ўваскрос Пан праўдзіва, аллелюя.
Молімся: Божа, Ты праз уваскрасенне Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, напоўніў свет радасцю, учыні, просім, каб праз заступніцтва Яго Маці, Панны Марыі, мы атрымалі радасць вечнага жыцця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Акт веры
Веру ў Цябе, Божа вечны, У Тройцы адзіны, спрадвечны. Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа, Тваё слова памыляцца не можа.
Акт надзеі
Давяраю, бо Ты верны, Усемагутны і міласэрны. Дай грахоў мне адпушчэнне, Ласку й вечнае збаўленне.
Акт любові
Божа, хоць Цябе не разумею, Ды найбольш любіць умею, За ўсё, што створана Табою, Тваёй бязмежнай дабрынёю. Шкадую за злосць маю, Бо цаню любоў Тваю. Май літасць да грэшнага мяне. Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.
Штодзённае ахвяраванне
Божае Сэрца Езуса, ахвярую Табе праз Беззаганнае Сэрца Марыі ўсе малітвы, справы, працу і крыж сённяшняга дня як перапрашэнне за грахі мае. Далучаю іх да ўсіх тых інтэнцый, з якімі Ты за нас ахвяраваўся на Крыжы і пастаянна ахвяруеш сябе на алтары. Ахвярую Табе іх за святы Касцёл, за Айца Святога і ў інтэнцыях сённяшняга дня, а таксама ў інтэнцыях нашай парафіі, сям’і, святароў і маіх родных – жывых і памерлых. Прагну таксама атрымаць усе магчымыя адпусты і ахвярую іх за душы ў чыстцы. Амэн.
Малітва перад ежай
Благаславі, Пане Божа, нас і гэтыя дары, якія будзем спажываць з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці, і навучы нас дзяліцца хлебам і радасцю з тымі, хто іх не мае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва пасля ежы
Дзякуем Табе, Пане Божа, за гэтыя дары, якія з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці мы спажывалі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва да Анёла Ахоўніка
Анёле Божы, дружа мой, Ты заўсёды будзь са мной. Рана, ўвечар і ўначы Будзь ласкаў мне памагчы Змагаць духа злога, Верна служыць Богу. Душу, цела сцеражы, Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.
Ранішняя малітва
Пане і Божа мой, у глыбокай пакоры станаўлюся перад Табою на калені і аддаю Табе паклон, пашану і хвалу. Будзь праслаўлёна Найсвяцейшая Тройца! Божа Ойча, які мяне стварыў, Божа Сыне, які мяне адкупіў, Божа Духу Святы, які мяне асвяціў! Усемагутны вечны Божа, шчыра дзякую Табе за тое, што Ты мяне ў гэтую ноч ласкава аберагаў і захаваў ад раптоўнай смерці. Ахвярую Табе, о Божа, усе думкі, словы і ўчынкі мае, каб яны паслужылі яшчэ большай хвале Тваёй. Прымі мяне і ўсіх маіх родных, сяброў і дабрадзеяў пад сваю святую апеку і ўчыні, каб тут, на зямлі, мы верна Табе служылі, а пасля смерці дасягнулі шчасця вечнага. Амэн.
Вячэрняя малітва
Усемагутны вечны Божа, дзякую Табе за ўсе ласкі і дабрадзейнасці сённяшняга дня; за радасць і смутак, за дасягненні і няўдачы. Прымі ўсё на хвалу Тваю. Хачу таксама перапрасіць Цябе за ўсе мае сённяшнія правіны.
Зрабі кароткі рахунак сумлення, прыгадай, што нядобрае ўчыніў, сказаў альбо падумаў на працягу дня. Якія абавязкі занядбаў? Ці быў ты сёння лепшы, чым учора? За добрае падзякуй Богу, за грахі – перапрасі.
Божа, Ойча найлепшы, шкадую і перажываю ўсім сваім сэрцам, што Цябе – Найвышэйшае Дабро – грахамі абразіў і засмуціў. Адчуваю сорам і агіду да ўсіх сваіх грахоў і цвёрда пастанаўляю выправіцца з дапамогаю Тваёй ласкі, аб якой пакорна прашу Цябе. Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага!
О мой Езу, будзь для мяне не Суддзёю, але Збаўцам!
Цяпер, о Божа, вазьмі мяне ў сваю святую апеку. Захавай мяне ад усялякага няшчасця і небяспекі, а таксама захавай маіх родных і ўсіх, за каго я павінен маліцца. Праз заслугі мукі, смерці і ўваскрасення Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста захавай нас у гэтую ноч ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. Спашлі нам Анёла Ахоўніка, каб ён аберагаў нас ад подступаў сатаны. Дай нам спакойны і моцны сон, каб заўтра абудзіліся здаровымі для працы на хвалу і пашану імя Твайго. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Езу, Марыя, святы Юзэфе, вам аддаю сэрца і душу маю. Езу, Марыя, святы Юзэфе, будзьце са мною пры кананні. Езу, Марыя, святы Юзэфе, няхай пры вас у спакоі аддам духа майго. Амэн.
Кладучыся спаць, зрабі знак крыжа асвячанай вадой і скажы:
Езу Хрыстэ, у імя Тваё спаць кладуся, з душою і целам у апеку Табе аддаюся. Амэн. Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога... Анёл Панскі...
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Езу, Сыне Бога жывога, – змілуйся над намі. Езу, адлюстраванне Айца, – змілуйся над намі. Езу, яснасць святла вечнага, – змілуйся над намі. Езу, Валадару хвалы, – змілуйся над намі. Езу, Сонца справядлівасці, – змілуйся над намі. Езу, Сыне Панны Марыі, – змілуйся над намі. Езу наймілейшы, – змілуйся над намі. Езу найцудоўнейшы, – змілуйся над намі. Езу, Божа моцны, – змілуйся над намі. Езу, Ойча будучага свету, – змілуйся над намі. Езу, Вястуне вялікай рады, – змілуйся над намі. Езу наймагутнейшы, – змілуйся над намі. Езу найцярплівейшы, – змілуйся над намі. Езу найпаслухмянейшы, – змілуйся над намі. Езу ціхі і пакорны сэрцам, – змілуйся над намі. Езу, узор чыстасці, – змілуйся над намі. Езу, які любіш нас, – змілуйся над намі. Езу, Божа супакою, – змілуйся над намі. Езу, Даўца жыцця, – змілуйся над намі. Езу, узор цнотаў, – змілуйся над намі. Езу, які прагнеш душаў нашых, – змілуйся над намі. Езу, Божа наш, – змілуйся над намі. Езу, прытулак наш, – змілуйся над намі. Езу, Ойча ўбогіх, – змілуйся над намі. Езу, скарбе верных, – змілуйся над намі. Езу, Добры Пастыр, – змілуйся над намі. Езу, святло праўдзівае, – змілуйся над намі. Езу, мудрасць спрадвечная, – змілуйся над намі. Езу, дабрыня бязмежная, – змілуйся над намі. Езу, дарога і жыццё нашае, – змілуйся над намі. Езу, радасць анёлаў, – змілуйся над намі. Езу, Валадар патрыярхаў, – змілуйся над намі. Езу, Настаўнік Апосталаў, – змілуйся над намі. Езу, Вучыцель Евангелістаў, – змілуйся над намі. Езу, мужнасць мучанікаў, – змілуйся над намі. Езу, святло веравызнаўцаў, – змілуйся над намі. Езу, чыстасць паннаў, – змілуйся над намі. Езу, карона ўсіх святых, – змілуйся над намі.
Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Езу. Будзь да нас літасцівы, – выслухай нас, Езу.
Ад усяго злога – выбаў нас, Езу. Ад граху ўсялякага – выбаў нас, Езу. Ад гневу Твайго – выбаў нас, Езу. Ад подступаў сатаны – выбаў нас, Езу. Ад духа нячыстасці – выбаў нас, Езу. Ад смерці вечнай – выбаў нас, Езу. Ад занядбання натхненняў Тваіх – выбаў нас, Езу. Праз таямніцу святога – выбаў нас, Езу. ўцелаўлення Твайго – выбаў нас, Езу. Праз нараджэнне Тваё – выбаў нас, Езу. Праз дзяцінства Тваё – выбаў нас, Езу. Праз найсвяцейшае жыццё Тваё – выбаў нас, Езу. Праз труды Твае – выбаў нас, Езу. Праз крывавы пот і муку Тваю – выбаў нас, Езу. Праз крыж і пакінутасць Твае – выбаў нас, Езу. Праз знясіленасць Тваю – выбаў нас, Езу. Праз смерць і пахаванне Тваё – выбаў нас, Езу. Праз уваскрасенне Тваё – выбаў нас, Езу. Праз унебаўшэсце Тваё – выбаў нас, Езу. Праз Тваё ўстанаўленне Найсвяцейшай Эўхарыстыі – выбаў нас, Езу. Праз радасці Твае – выбаў нас, Езу. Праз хвалу Тваю – выбаў нас, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Езу. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Езу. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі, Езу.
С.: Езу, пачуй нас, Н.: Езу, выслухай нас.
Молімся: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Прасіце і атрымаеце, шукайце і знойдзеце, стукайце і будзе адчынена вам», дай нам, просім, адчуць любоў Тваю, каб мы ўсім сэрцам, словамі і ўчынкамі любілі Цябе і ніколі не пераставалі праслаўляць Цябе. Адары нас, Пане Езу, бояззю і бясконцай любоўю да святога Імя Твайго, бо Ты ніколі не пакідаеш без апекі тых, каго ўзмацняеш у трываласці любові сваёй. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Н.: Амэн.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы Маці Духам Святым створанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, бязмежнай велічы, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, святыня Бога, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дзідай прабітае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, радасць усіх святых, – змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
С.: Езу ціхі і пакорны сэрцам, Н.: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі. Молімся: Усемагутны вечны Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн.
Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
С.: О Езу наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, глянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.
Н.: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.
С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступіліся ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.
Н.: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.
С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.
Н.: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.
Прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Малітва чытаецца ўсёй сям’ёй)
Пане Езу Хрыстэ, наш Збаўца! Ты прыйшоў на свет, каб запаліць на зямлі агонь Божай любові, і хацеў, каб ён запалаў у кожным сэрцы. Ты хочаш зрабіць гэта таксама праз сем’і, якія будуць жыць паводле Евангелля. Да такіх сем’яў хочам належаць і мы. Таму сёння Сэрцу Твайму, якое так нас палюбіла, прысвячаем назаўсёды нашу сям’ю. Натхнёныя шчырай і жывой верай, аддаем Табе наш розум, нашую волю і сэрцы, прымаючы Твае запаведзі. Хочам заўсёды жыць Тваім жыццём, як галінкі вінаградніка, захоўваць асвячальную ласку, яднацца з Табою ў штодзённай малітве, у Ахвяры і святой Камуніі. У лучнасці з Касцёлам і яго пастырамі будзем змагацца з грахом, бараніць святасць сужэнства і зачатага жыцця, клапаціцца пра хрысціянскае выхаванне моладзі. Будзем абараняць сям’ю ад п’янства, распусты і нянавісці. Будзь для нас, Езу Хрыстэ, Валадаром і паяднаннем нашых сэрцаў. Благаславі нашую працу і адпачынак, нашыя поспехі і няўдачы. Учыні, каб нашая сям’я, паяднаная з Табою, праслаўляла ў небе Тваю міласэрнасць. Амэн.
Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, уцелаўлёнага Слова Божага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, новага і вечнага Запавету, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў садзе Аліўным, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сачылася з-пад цярнёвай кароны, – выбаў нас. Кроў Хрыста, на крыжы пралітая, – выбаў нас. Кроў Хрыста, расплата за нашае збаўленне, – выбаў нас. Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы, – выбаў нас. Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая перамагае злых духаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы, – выбаў нас. Кроў Хрыста, прахалода працуючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні, – выбаў нас. Кроў Хрыста, палёгка паміраючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, супакой і радасць сэрцаў нашых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, збаўленне душаў чыстцовых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, усялякай хвалы і пашаны найдастойнейшая, – выбаў нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
С.: Адкупіў Ты нас, Пане, крывёю сваёю. Н.: І ўчыніў нас валадарствам Бога нашага.
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечнаму шчасцю ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
Святая Марыя, – малiся за нас. Святая Багародзіца, – малiся за нас. Святая Панна над паннамi, – малiся за нас. Мацi Хрыстова, – малiся за нас. Мацi Касцёла, – малiся за нас. Мацi ласкi Божай, – малiся за нас. Маці прачыстая, – малiся за нас. Мацi беззаганная, – малiся за нас. Мацi непарушная, – малiся за нас. Маці нявінная, – малiся за нас. Мацi наймiлейшая, – малiся за нас. Мацi найцудоўнейшая, – малiся за нас. Мацi добрай рады, – малiся за нас. Мацi Стварыцеля, – малiся за нас. Мацi Збавiцеля, – малiся за нас. Панна наймудрэйшая, – малiся за нас. Панна, хвалы годная, – малiся за нас. Панна праслаўлёная, – малiся за нас. Панна магутная, – малiся за нас. Панна ласкавая, – малiся за нас. Панна верная, – малiся за нас. Люстра справядлiвасцi, – малiся за нас. Сталiца мудрасцi, – малiся за нас. Прычына нашай радасцi, – малiся за нас. Святыня духоўная, – малiся за нас. Святыня хвалебная, – малiся за нас. Святыня слаўная пабожнасцi, – малiся за нас. Ружа містычная, – малiся за нас. Вежа Давiдава, – малiся за нас. Вежа з косцi слановай, – малiся за нас. Залаты доме, – малiся за нас. Каўчэг Запавету, – малiся за нас. Брама нябесная, – малiся за нас. Зорка ранiшняя, – малiся за нас. Аздараўленне хворых, – малiся за нас. Прытулак грэшных, – малiся за нас. Суцяшальнiца засмучаных, – малiся за нас. Успамога хрысціянаў, – малiся за нас. Каралева анёлаў, – малiся за нас. Каралева патрыярхаў, – малiся за нас. Каралева прарокаў, – малiся за нас. Каралева Апосталаў, – малiся за нас. Каралева мучанiкаў, – малiся за нас. Каралева веравызнаўцаў, – малiся за нас. Каралева паннаў, – малiся за нас. Каралева ўсiх святых, – малiся за нас. Каралева, без граху першароднага зачатая, – малiся за нас. Каралева ўнебаўзятая, – малiся за нас. Каралева Ружанца святога, – малiся за нас. Каралева сем’яў, – малiся за нас. Каралева супакою, – малiся за нас.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца. Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн.
Тваёй абароне
Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.
О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Малiтва св. Бэрнарда
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Святая Марыя, – малiся за нас. Святы Юзэфе, – малiся за нас. Слаўны патомак Давіда, – малiся за нас. Святло патрыярхаў, – малiся за нас. Абраннік Багародзіцы, – малiся за нас. Прачысты апякуне Панны, – малiся за нас. Апякуне Сына Божага, – малiся за нас. Клапатлівы абаронца Хрыста, – малiся за нас. Галава Найсвяцейшай Сям’і, – малiся за нас. Юзэфе найсправядлівейшы, – малiся за нас. Юзэфе найчысцейшы, – малiся за нас. Юзэфе наймудрэйшы, – малiся за нас. Юзэфе наймужнейшы, – малiся за нас. Юзэфе найпакорнейшы, – малiся за нас. Юзэфе найвярнейшы, – малiся за нас. Люстра цярплівасці, – малiся за нас. Прыхільнік убоства, – малiся за нас. Узор працуючых, – малiся за нас. Аздоба сямейнага жыцця, – малiся за нас. Апякуне паннаў, – малiся за нас. Апора сем’яў, – малiся за нас. Суцяшэнне няшчасных, – малiся за нас. Надзея хворых, – малiся за нас. Апякуне паміраючых, – малiся за нас. Пострах злых духаў, – малiся за нас. Апякуне Касцёла святога, – малiся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
С.: Устанавіў яго панам свайго дома. Н.: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў.
Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн.
Малітва да св. Юзафа
У цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: глянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых.
Прадбачлівы апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.
Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па тваім прыкладзе і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.
Святая Марыя, Маці Божая, – маліся за нас. Святы Міхале, – маліся за нас. Святыя анёлы Божыя, – маліцеся за нас. Святы Яне Хрысціцелю, – маліся за нас. Святы Юзэфе, – маліся за нас. Святыя Пётра і Паўле, – маліцеся за нас. Святы Андрэю, – маліся за нас. Святы Яне, – маліся за нас. Святая Марыя Магдалена, – маліся за нас. Святы Стэфане, – маліся за нас. Святы Ігнацыю з Антыёхіі, – маліся за нас. Святы Лаўрэнцію, – маліся за нас. Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта, – маліцеся за нас. Святая Агнешка, – маліся за нас. Святы Грыгорыю, – маліся за нас. Святы Аўгустыне, – маліся за нас. Святы Атаназію, – маліся за нас. Святы Базылю, – маліся за нас. Святы Марціне, – маліся за нас. Святы Бэнэдыкце, – маліся за нас. Святыя Францішку і Дамініку, – маліцеся за нас. Святы Францішку Ксавэрыю, – маліся за нас. Святы Яне Марыя Віянэй, – маліся за нас. Святая Кацярына Сіенская, – маліся за нас. Святая Тэрэза ад Езуса, – маліся за нас. Усе святыя Божыя, – маліцеся за нас.
Будзь да нас літасцівы, – выбаў нас, Пане. Ад усяго злога – выбаў нас, Пане. Ад усялякага грэху – выбаў нас, Пане. Ад смерці вечнай – выбаў нас, Пане. Праз уцелаўленне Тваё – выбаў нас, Пане. Праз смерць і ўваскрасенне Твае – выбаў нас, Пане. Праз спасланне Духа Святога – выбаў нас, Пане.
Мы, грэшныя, Цябе просім, – выслухай нас, Пане. Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Увесь народ хрысціянскі супакоем і еднасцю адарыць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Езу, Сыне Бога жывога, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
ІІ. Просьбы аб заступніцтве святых
Святая Марыя, – маліся за нас. Святая Багародзіца, – маліся за нас. Святая Панна над паннамі, – маліся за нас. Святыя Міхале, Габрыэлю і Рафале, – маліцеся за нас. Усе святыя анёлы, – малiцеся за нас.
Патрыярхі і прарокі
Святы Абрагаме, – маліся за нас. Святы Майсею, – маліся за нас. Святы Ілля, – маліся за нас. Святы Яне Хрысціцелю, – маліся за нас. Святы Юзэфе, – маліся за нас. Усе святыя патрыярхі і прарокі, – маліцеся за нас.
Апосталы і вучні
Святыя Пётра і Паўле, – маліцеся за нас. Святы Андрэю, – маліся за нас. Святыя Яне і Якубе, – маліцеся за нас. Святы Тамашу, – маліся за нас. Святы Мацвею, – маліся за нас. Усе святыя Апосталы, – маліцеся за нас. Святы Лука, – маліся за нас. Святы Марку, – маліся за нас. Святы Барнаба, – маліся за нас. Святая Марыя Магдалена, – маліся за нас. Усе святыя вучні Пана, – маліцеся за нас.
Мучанікі
Святы Стэфане, – маліся за нас. Святы Ігнацыю з Антыёхіі, – маліся за нас. Святы Палікарпе, – маліся за нас. Святы Юстыне, – маліся за нас. Святы Лаўрэнцію, – маліся за нас. Святы Кіпрыяне, – маліся за нас. Святы Баніфацыю, – маліся за нас. Святы Язафаце, – маліся за нас. Святы Андрэю Баболя, – маліся за нас. Святы Максімільяне Марыя Кольбэ, – маліся за нас. Святы Томас Бэкет, – маліся за нас. Святыя Джон Фішар і Томас Мор, – маліцеся за нас. Святы Павел Мікі, – маліся за нас. Святыя Жан дэ Брэбёф і Ісаак Жог, – маліцеся за нас. Святы Пётра Шанэль, – маліся за нас. Святы Каралю Луанга, – маліся за нас. Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта, – маліцеся за нас. Святая Агнешка, – маліся за нас. Святая Марыя Гарэці, – маліся за нас. Усе святыя мучанікі, – маліцеся за нас.
Біскупы і доктары Касцёла
Святыя Лявоне і Грыгорыю, – маліцеся за нас. Святы Амброзію, – маліся за нас. Святы Гераніме, – маліся за нас. Святы Аўгустыне, – маліся за нас. Святы Атаназію, – маліся за нас. Святыя Базылю і Грыгорыю Назіянзскі, – маліцеся за нас. Святы Яне Хрызастоме, – маліся за нас. Святы Марціне, – маліся за нас. Святы Патрыку, – маліся за нас. Святыя Кірыле і Мятодзе, – маліцеся за нас. Святы Каралю Барамей, – маліся за нас. Святы Францішку Сальскі, – маліся за нас. Святы Пію Дзесяты, – маліся за нас.
Святары і законнікі
Святы Антонію, – маліся за нас. Святы Бэнэдыкце, – маліся за нас. Святы Бэрнардзе, – маліся за нас. Святыя Францішку і Дамініку, – маліцеся за нас. Святы Тамашу Аквінскі, – маліся за нас. Святы Ігнацыю Лаёла, – маліся за нас. Святы Францішку Ксавэрыю, – маліся за нас. Святы Вінцэнты дэ Поль, – маліся за нас. Святы Яне Марыя Віянэй, – маліся за нас. Святы Яне Боско, – маліся за нас. Святая Кацярына Сіенская, – маліся за нас. Святая Тэрэза Авільская, – маліся за нас. Святая Ружа Лімская, – маліся за нас.
Святыя
Святы Людвіку, – маліся за нас. Святы Казіміру, – маліся за нас. Святая Моніка, – маліся за нас. Святая Альжбета Венгерская, – маліся за нас. Усе святыя Божыя, – маліцеся за нас.
ІІІ. Просьбы, скіраваныя да Хрыста
Альбо А
Будзь да нас літасцівы, – выбаў нас, Пане. Ад усяго злога – выбаў нас, Пане. Ад усялякага грэху – выбаў нас, Пане. Ад подступаў сатаны – выбаў нас, Пане. Ад гневу, нянавісці і ўсялякай злой волі – выбаў нас, Пане. Ад смерці вечнай – выбаў нас, Пане. Праз уцелаўленне Тваё – выбаў нас, Пане. Праз нараджэнне Тваё – выбаў нас, Пане. Праз хрост і святы пост Твой – выбаў нас, Пане. Праз крыж і муку Тваю – выбаў нас, Пане. Праз смерць і пахаванне Тваё – выбаў нас, Пане. Праз святое ўваскрасенне Тваё – выбаў нас, Пане. Праз цудоўнае ўнебаўшэсце Тваё – выбаў нас, Пане. Праз спасланне Духа Святога – выбаў нас, Пане. Праз хвалебнае прыйсце Тваё – выбаў нас, Пане.
Альбо Б
Хрыстэ, Сыне Бога жывога, – змілуйся над намі. Які прыйшоў на гэты свет, – змілуйся над намі. Які вісеў на крыжы, – змілуйся над намі. Які памёр за нас, – змілуйся над намі. Які ляжаў у грабніцы, – змілуйся над намі. Які ўваскрос, – змілуйся над намі. Які ўзышоў на неба, – змілуйся над намі. Які на Апосталаў спаслаў Духа Святога, – змілуйся над намі. Які сядзіш праваруч Айца, – змілуйся над намі. Які прыйдзеш судзіць жывых і памерлых, – змілуйся над намі.
IV. Просьбы ў розных патрэбах
Альбо А
Адпусціць нам грахі май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нас да шчырага пакаяння прывесці май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Усім дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Ураджай зямлі даць і зберагчы яго май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Альбо Б
Ад нас кару адвесці май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Усім верным памерлым вечны супакой даць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Свет ад заразы, голаду і вайны захаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Увесь народ хрысціянскі супакоем і еднасцю адарыць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
В (заўсёды чытаецца)
Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Усіх вернікаў Хрыстовых адарыць адзінствам май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Усіх людзей да святла Евангелля давесці май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Малітва
Альбо А
Божа, прытулак наш і сіла, крыніца нашай пабожнасці, выслухай пакорныя малітвы свайго Касцёла і ўчыні, каб мы атрымалі ўсё, аб чым Цябе з даверам просім. Праз Хрыста, Пана нашага.
Альбо Б
Божа, Ты бачыш, што мы часта паддаемся слабасцям, учыні ласкава, каб прыклад святых умацаваў нас у любові да Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Духу Святы мудрасці, – змілуйся над намі. Духу Святы розуму, – змілуйся над намі. Духу Святы рады, – змілуйся над намі. Духу Святы мужнасці, – змілуйся над намі. Духу Святы ўмеласці, – змілуйся над намі. Духу Святы пабожнасці, – змілуйся над намі. Духу Святы боязі Божай, – змілуйся над намі. Духу Святы, Святло прарокаў і Апосталаў, – змілуйся над намі. Духу Святы, наш Суцяшыцелю, – змілуйся над намі.
Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Духу Святы, Божа. Будзь да нас літасцівы, – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Ад празмернага спадзявання на Божую міласэрнасць, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад усялякай роспачы і сумнення ў Божай ласцы, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад супраціўлення спазнанай праўдзе веры, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад зайздрасці бліжняму, які мае Божую ласку, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад закамянеласці сэрца, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад смерці без пакаяння, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад усялякіх злых і распусных учынкаў і думак, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад кары вечнай, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Праз цудадзейную справу Тваю пры зачацці Езуса Хрыста, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Праз прыйсце Тваё ў языках вогненных, – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Мы, грэшныя, Цябе просім, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб Касцёл Твой святы накіроўваць і захоўваць у згодзе меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас у пабожнасці і пакоры ўзмацніць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас сталасцю і мужнасцю адарыць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб думкі нашыя да жадання нябесных спраў узнесці меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас ачысціць і для годнага жыцця дзеля Цябе прысвяціць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас у цярпенні нашым суцешыць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас у міласці сваёй упэўніць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас усіх да хвалы вечнай давесці меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб мы Цябе любілі і дзеля Цябе грахоў асцерагаліся, – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
С.: Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа. Н.: І духа справядлівасці аднаві ў душы маёй. С.: Пане, выслухай малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Сэрца Марыі, пры зачацці грэхам не закранутае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, ласкі поўнае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, з Сэрцам Езуса найбліжэй з’яднанае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, благаслаўлёнае між усімі сэрцамі, – маліся за нас. Сэрца Марыі, найчысцейшае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, найпакорнейшае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, наймілейшае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, годная Святыня Найсвяцейшай Тройцы, – маліся за нас. Сэрца Марыі, – маліся за нас. Святыня Бога ўцелаўлёнага, – маліся за нас. Сэрца Марыі, ад грэху першароднага захаванае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, у адведзінах новымі ласкамі ўпрыгожанае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры нараджэнні Хрыста дзівоснай радасцю напоўненае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры ахвяраванні мечам балесці пранізанае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры знаходжанні Езуса вельмі ўзрадаванае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, з Езусам самотным у садзе Аліўным жальбаю ахопленае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры бічаванні Хрыста страшна змучанае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры ўкаранаванні Хрыста цернямі пакуты прабітае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры нясенні крыжа Хрыстом спачуваннем ахопленае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, дасканалая ахвяра Божай Любові, – маліся за нас. Сэрца Марыі, з Езусам да крыжа прыбітае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, разам з Езусам церпячае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, з памерлым Езусам у смутку пахаванае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, з уваскрослым Езусам радасцю ажыўленае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры ўнебаўшэсці Езуса радасцю напоўненае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры спасланні Духа Святога зноў асвячанае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, пры ўнебаўзяцці над усімі святымі ўзвышанае, – маліся за нас. Сэрца Марыі, суцяшэнне засмучаных, – маліся за нас. Сэрца Марыі, прытулак і надзея грэшнікаў, – маліся за нас. Сэрца Марыі, надзея паміраючых, – маліся за нас. Сэрца Марыі, трон міласэрнасці, – маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
С.: Марыя Беззаганная, ціхая і пакорная сэрцам. Н.: Учыні сэрцы нашыя падобнымі да Сэрца Пана Езуса.
Молімся: Божа дабрыні, які дзеля збаўлення грэшнікаў і дзеля дапамогі ўбогім пажадаў, каб Сэрца Панны Марыі праз сваю любоў і міласэрнасць было падобным да Божага Сэрца Езуса Хрыста, Твайго Сына; учыні, каб мы, аддаючы пашану Яе найцудоўнейшаму Сэрцу, праз Яе заслугі і заступніцтва заслужылі мець сэрца, падобнае да Сэрца Езуса. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн.
Літанія за памерлых
(для прыватнага чытання)
Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змiлуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змiлуйся над намі. Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намі.
Святая Марыя, – малiся за яго (яе, іх). Брама нябесная, – малiся за яго (яе, іх). Каралева ўнебаўзятая, – малiся за яго (яе, іх). Святы Міхале, – малiся за яго (яе, іх). Святы Яне Хрысціцелю, – малiся за яго (яе, іх). Святы Юзэфе, – малiся за яго (яе, іх). Святы N. (апякун памерлага), – малiся за яго (яе, іх). Усе святыя Божыя, – малiцеся за яго (яе, іх).
Будзь да яго (яе, іх) міласцівы, – выбаў яго (яе, іх), Пане. Ад усялякага зла – выбаў яго (яе, іх), Пане. Ад цярпенняў у чыстцы – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз уцелаўленне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз нараджэнне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз хрост і святы пост Твой – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз крыж і муку Тваю – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз смерць і пахаванне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз уваскрасенне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз унебаўшэсце Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз спасланне Духа Святога – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз хвалебнае прыйсце Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Адпусціць нам грахі май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці захаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нашых настаўнікаў і выхавацеляў вечным святлом адарыць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Усім верным памерлым вечны супакой і радасць у хвале ўваскрашэння даць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам стаць удзельнікамі Яго перамогі над смерцю, каб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, праз якога і ў якім усё існуе, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які Провідам сваім як Айцец усім кіруеш, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, літасцівы, цярплівы і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, Валадар над валадарамі, Пан над усімі пануючымі, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які не жадаеш згубы грэшнага чалавека, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які тых, хто пакутуе, атуляеш сваёю ласкаю, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, імя якога – Бясконцая Міласэрнасць, – змілуйся над намі.
Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Пане. Будзь да нас літасцівы, – выслухай нас, Пане.
Ад зла ўсялякага – выбаў нас, Пане. Ад пажару, голаду, вайны і заразы – выбаў нас, Пане. Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці – выбаў нас, Пане. Праз усемагутнасць Тваю, Бога Айца і Стварыцеля нашага, – выбаў нас, Пане. Праз уцелаўленне, муку і смерць Тваю, Бога Сына, Збаўцы нашага, – выбаў нас, Пане. Праз асвячэнне Тваё, Бога Духа Святога, Суцяшыцеля нашага, – выбаў нас, Пане. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых Тваіх – выбаў нас, Пане.
Мы, нягодныя стварэнні Твае, просім Цябе – выслухай нас, Пане. Каб мы Цябе, Бога нашага, усім сэрцам, усёю душою і ўсёю моцаю нашаю любілі, – выслухай нас, Пане. Каб мы запаведзі Твае і навуку верна захоўвалі, – выслухай нас, Пане. Каб згоду і супакой паміж уладаю і людзьмі – выслухай нас, Пане. Ты памножыць меў ласку, – выслухай нас, Пане. Каб край наш ад усялякіх суровых пакаранняў Тваёй справядлівасці захаваць меў ласку, – выслухай нас, Пане. Каб нам грахі нашыя адпусціць і да хвалы Твайго Валадарства прыняць меў ласку, – выслухай нас, Пане.
Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Усе: Амэн.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Міласэрнасць Божая, бязмежная годнасць Стварыцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, найбольшая дасканаласць Адкупіцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, незразуметая таямніца Святой Тройцы, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, праяўленне найвялікшай моцы Пана, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў стварэнні духаў нябесных, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая кліча нас з небыцця да існавання, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ахоплівае ўвесь сусвет, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас несмяротным жыццём, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас з няшчасця граху, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая апраўдвае нас у Слове ўцелаўлёным, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць з Сэрца Езуса, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю за Маці міласэрнасці, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні паўсюднага Касцёла, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні святых сакрамэнтаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце хросту і пакаяння, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў пакліканні нас да святой веры, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў навяртанні грэшнікаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў асвячэнні справядлівых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўдасканаленні праведнікаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, палёгка для хворых і церпячых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, суцяшэнне змучаных сэрцаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, надзея для тых, хто ў роспачы, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям заўсёды і ўсюды, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, што апярэджвае нас ласкамі, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, супакой паміраючых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, нябесная раскоша збаўленых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, прахалода і палёгка душаў чыстцовых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, карона ўсіх святых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, невычэрпная крыніца цудаў, – давяраем Табе.
Баранку Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць у адкупленні свету на крыжы, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які міласэрна ахвяруеш сябе за нас падчас кожнай святой Імшы, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які з бясконцай міласэрнасці адпускаеш грахі нашыя, –змілуйся над намі.
С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9). Н.: Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2).
Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі. Усе: Амэн.
Ойча з неба, Божа, — змiлуйся над намi. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змiлуйся над намi. Духу Святы, Божа, — змiлуйся над намi. Святая Тройца, Адзiны Божа, — змiлуйся над намi. Святая Марыя, — малiся за нас.
Святы Ян Павел ІІ, — малiся за нас. Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць, — малiся за нас. З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека, — малiся за нас. Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам, — малiся за нас. Цалкам адданы Марыі, — малiся за нас. Сябра святых і благаслаўлёных, — малiся за нас. Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых, — малiся за нас. Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры, — малiся за нас. Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў, — малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога, — малiся за нас.
Адданы шанавальнік Эўхарыстыі, — малiся за нас. Нястомны пілігрым гэтай зямлі, — малiся за нас. Місіянер усіх народаў, — малiся за нас. Сведка веры, надзеі і любові, — малiся за нас. Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў, — малiся за нас. Апостал паяднання і спакою, — малiся за нас. Натхняльнік цывілізацыі любові, — малiся за нас. Вястун Новай Евангелізацыі, — малiся за нас. Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню, — малiся за нас. Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця, — малiся за нас. Папа Божай Міласэрнасці, — малiся за нас. Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры, — малiся за нас. Пастыр, які вядзе аўчарню да неба, — малiся за нас.
Брат і настаўнік святароў, — малiся за нас. Айцец кансэкраваных асобаў, — малiся за нас. Апякун хрысціянскіх сем’яў, — малiся за нас. Падтрымка сужэнцаў, — малiся за нас. Абаронца ненароджаных, — малiся за нас. Апякун дзяцей, сіротаў і адзінокіх, — малiся за нас. Сябра і выхаваўца моладзі, — малiся за нас. Добры самаранін для церпячых, — малiся за нас. Дапамога людзям старэйшым і самотным, — малiся за нас. Вястун праўды аб годнасці чалавека, — малiся за нас. Чалавек малітвы, заглыблены ў Бога, — малiся за нас. Шанавальнік літургіі, які цэлебруе Ахвяру на алтарах свету, — малiся за нас. Увасабленне працавітасці, — малiся за нас. Той, хто палюбіў крыж Хрыста, — малiся за нас. Той, хто верна рэалізуе пакліканне, — малiся за нас. Трывалы ў цярпенні, — малiся за нас. Узор жыцця і памірання для Пана Бога, — малiся за нас.
Той, хто павучае грэшнікаў, — малiся за нас. Той, хто паказвае дарогу заблуканым, — малiся за нас. Той, хто прабачае крыўдзіцелям, — малiся за нас. Той, хто паважае праціўнікаў і ганіцеляў, — малiся за нас. Заступнік і абаронца прыгнечаных, — малiся за нас. Той, хто падтрымлівае беспрацоўных, — малiся за нас. Той, хто клапоціцца пра бяздомных, — малiся за нас. Той, хто наведвае вязняў, — малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае слабых, — малiся за нас. Той, хто вучыць усіх салідарнасці, — малiся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.
С.: Малiся за нас, святы Ян Павел ІІ. Н.: Каб мы жыццём і словам абвяшчалі свету Хрыста, Адкупіцеля чалавека.
Молімся: Міласэрны Божа, прымі нашу падзяку за дар апостальскага жыцця і пасланніцтва святога Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага.
Наша Фацімская Пані Ружанцовая, Ты праз траіх пастушкоў параіла нам замілаванне да малітвы, асабліва да малітвы ружанцовай, а таксама заахвоціла захоўваць сапраўдны дух пакаяння як сродак вечнага збаўлення. Просім Цябе, дапамажы нам, каб мы ў духу вернай паслухмянасці Тваім мацярынскім парадам адшукалі дарогу да неба. Амэн.
Малітва ахвяравання сябе Маці Божай
Маці Божая, Беззаганная Марыя! Табе прысвячаю цела і душу маю, усе малітвы і працу, радасць і цярпенні, усё, чым я ёсць, і ўсё, што я маю. Шчырым сэрцам аддаюся Табе ў няволю любові. Даю Табе поўную свабоду карыстацца мною дзеля выратавання людзей і дзеля дапамогі святому Касцёлу, Маці якога Ты з’яўляешся. Хачу з гэтага часу рабіць усё з Табою, праз Цябе і дзеля Цябе. Ведаю, што ўласнымі намаганнямі нічога не зраблю. Ты ж усё можаш па волі Сына Твайго і заўсёды перамагаеш. Апякунка верных, учыні, каб мая сям’я, парафія і ўся Айчына сталі сапраўдным Валадарствам Твайго Сына і Тваім Валадарствам. Амэн.
Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі
О Маці Божая Нястомнай Дапамогі, з вялікім даверам прыходжу сёння да Твайго святога абраза, каб прасіць Тваёй дапамогі. Не спадзяюся на свае заслугі і на свае добрыя ўчынкі, але толькі на бязмежныя заслугі Пана Езуса і на Тваю неспасцігальную мацярынскую любоў.
Ты глядзела, о Маці, на раны Адкупіцеля і на кроў Ягоную, што пралілася на крыжы дзеля нашага збаўлення. Сын Твой, які паміраў, даў нам Цябе за Маці. Ці ж не будзеш Ты для нас, як сведчыць Твой цудоўны тытул, нястомнай Заступніцай?
Таму, о Маці Божая Нястомнай Дапамогі, праз балесную муку і смерць Твайго Боскага Сына, праз невыказныя цярпенні Твайго Сэрца, о Заступніца, вельмі горача малю Цябе, выпрасі мне ў свайго Сына тую ласку, якой вельмі жадаю і якая мне так патрэбна (назваць просьбу).
Ты ведаеш, о Маці благаслаўлёная, як хоча Езус, Адкупіцель наш, удзяліць нам усялякіх пладоў Адкуплення. Ты ведаеш, што гэтыя скарбы былі аддадзеныя ў Твае рукі, каб Ты іх нам удзяляла. Таму, о найласкавейшая Маці, выпрасі для мяне ў Сэрца Езуса тую ласку, аб якой у гэтай малітве пакорна прашу, а я з радасцю буду праслаўляць Тваю міласэрнасць праз усю вечнасць. Амэн.
Малітва да Маці Божай Вастрабрамскай
Беззаганная Маці Божая, Каралева неба, Маці міласэрнасці, Заступніца і Прытулак грэшнікаў! Вось я, натхнёны ласкамі, якія Ты так шчодра выпрасіла для мяне сваёю мацярынскаю ласкавасцю са скарбаў любові Божай, пастанаўляю цяпер і назаўсёды аддаць у Твае рукі сваё сэрца, каб Ты прысвяціла яго Езусу. Амэн.
Малітва да Маці Божай Будслаўскай
Маці Божая Будслаўская, наша Пані і Каралева, мы, Твае падданыя, схіляючы пакорна перад Табою галовы, абяцаем, што заўсёды і ўсюды будзем вернымі Богу, Сыну Твайму, нашаму Збаўцы, вернымі Табе і Касцёлу.
З бязмежным даверам аддаем Табе ў апеку нас саміх, нашыя сем’і, нашыя парафіі, нашыя дыяцэзіі, наш Касцёл на Беларусі.
Аддаем Табе ў апеку нашых дзяцей, нашу моладзь і дарослых, асабліва хворых, церпячых, слабых, самотных, старых, пакінутых, сіротаў і ўсіх, каму патрэбныя дапамога, падтрымка і абарона.
Маці Божая Лагішынская, Каралева Палесся, глянь на нас ласкава і выслухай нашую пакорную малітву.
Найлепшая наша Маці, дзякуем Табе за тое, што Ты дапамагаеш нам, што выціраеш нашыя слёзы, што заўсёды знаходзішся побач з намі.
Даручаем Тваёй матчынай апецы Святога Айца, духавенства і верны люд Божы. Абяцаем быць вернымі Твайму Сыну, Пану нашаму Езусу Хрысту, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.
Малітва да Маці Божай Берасцейскай
Маці Божая Берасцейская, Пані выратавання, поўная ласкі і міласэрнасці, Маці пакінутых, суцяшальніца расчараваных, шлях блукаючых, успамога тых, хто патрабуе апекі, Маці Няспыннага Паратунку, будзь ласкава паспяшыць на дапамогу нам. Спашлі духа Божай ласкі ў нашыя нячулыя сэрцы. Знішчы бязвер’е і сумненні ў нашых сем’ях, пакажы любоў і радасць жыцця з Богам. Маці Божая Берасцейская, заступіся за нас. Амэн.
Малітва да Маці Божай Браслаўскай
Вітай, Марыя, наша Маці і Апякунка, Валадарка азёраў, чыё светлае мацярынскае аблічча ззяе ў Браслаўскім санктуарыі над водамі роднага краю. Як і нашыя продкі, мы шукаем у Цябе паратунку сярод жыццёвых бураў і цярпенняў. Будзь маяком для тых, хто блукае ў цемры, і надзейнаю гаванню для ўсіх вандроўных дзяцей Тваіх. Няхай святло Твайго аблічча паказвае шлях караблю святога Касцёла, каб усе вернікі пад кіраўніцтвам Святога Айца, біскупаў і святароў шчасліва дасягнулі мэты зямнога вандравання — Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.
Малітва да Маці Божай Кангрэгацкай
О Марыя, Найсвяцейшая Багародзіца Кангрэгацкая, пакорна дзякуем Табе за тое, што Ты шчодра адорваеш ласкамі і дабротамі сваіх слугаў, якія пабожна ўшаноўваюць цябе ў Тваім гродзенскім абразе. Мы, нягодныя Твае слугі, пакорна просім Цябе не забывацца таксама і пра нас. Будзь нашаю Заступніцаю перад Тваім Сынам, каб Ён асцярог нас ад граху і прывёў да вечнага збаўлення; май у апецы краіну нашу і верны Табе народ Божы; благаславі нашыя сем’і і няспынна захоўвай іх у любові, супакоі і адзінстве; вазьмі пад апеку нашую моладзь і не дай ёй збочыць са шляху справядлівасці, але дазволь ёй узрастаць у веры і цнотах, о ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя. Амэн.
Малітва да Маці Божай Тракельскай
Найпрыгажэйшая Панна і наймілейшая Багародзіца, на Тваім тракельскім абразе Ты ўмольна просіш і песціш на руках сваіх Божага Сына. Дай нам ва ўсіх справах Тваю матчыну дапамогу. Ці ж можа хто пералічыць усе цуды, здзейсненыя праз Тваё заступніцтва, якія Ты адзіны, усемагутны Божа, найлепш ведаеш? Кожны дзень, у кожную хвіліну аб’яўляюцца тут Твае ласкі. Маці нашая, просім Цябе: дазволь нам абвяшчаць Тваю хвалу тут, на зямлі, а ў вечнасці — на нябёсах. Просім Цябе сёння і заўсёды: не пакідай нас без Тваёй апекі, о Найсвяцейшая Панна Марыя. Амэн.
Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі (29. IX)*
Святы арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы.
У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.
Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн.
* У дужках падаецца дзень, у які ўшаноўваецца святы ці благаслаўлёны.
Малітва да св. Юзафа, рамесніка (19. ІІІ)
(паводле св. Пія X, папы)
Праслаўлены святы Юзэфе, прыклад для ўсіх працуючых, выпрасі для мяне ласку, каб працаваў я ў духу пакаяння, прагнучы перапрасіць за шматлікія мае грахі; каб працаваў сумленна з пачуццём абавязку, а не для свайго задавальнення; каб працаваў з радасцю і ўдзячнасцю Богу і ганарыўся тым, што магу жыць і развіваць праз працу дары, атрыманыя ад Бога; каб працаваў годна, спакойна, па меры сваіх сіл і з цярплівасцю, не адступаючы перад стомаю альбо цяжкасцямі; каб працаваў перадусім у добрай інтэнцыі, забываючы пра сябе, пастаянна памятаючы пра тое, што ў момант смерці я павінен буду адказаць за страчаны час, за змарнаваныя таленты, за занядбанне добрага, за пустую ганарыстасць у час поспеху, што так шкодзіць у Божых справах. Усё для Езуса, усё праз Марыю, усё па твайму прыкладу, о святы ойча Юзэфе. Няхай гэтыя словы будуць маім дэвізам на працягу жыцця і ў хвіліну смерці. Амэн.
Малітвы да св. Юды Тадэвуша (28. Х)
Св. апостал Юда, празваны Тадэвушам, што азначае «велікадушны», быў братам Якуба Меншага і сваяком Езуса Хрыста. Тадэвуш, як і яго браты, усім сэрцам адданы справе распаўсюджвання Евангелля, спадарожнічаў Збавіцелю падчас Яго апостальскай дзейнасці. Ён – аўтар Паслання, адной з кніг Новага Запавету. Згодна з традыцыяй, першапачаткова абвяшчаў Евангелле ў Месапатаміі. Пазней сустрэўся са св. Сымонам у Персіі, дзе яны разам прынялі мучаніцкую смерць.
Малітва аб апецы
Святы Юда Тадэвуш, мой магутны абаронца і апякуне, у сваіх клопатах і цярпеннях аддаюся тваёй цудоўнай апецы.
Я ўдзячны табе за ўсе ласкі, якія ты для мяне выпрасіў. Прашу, і надалей дапамагай мне ў працы, суцяшай у смутку, беражы ад спакусаў. Будзь маёю сілаю ў цяжкасцях, аховаю ў небяспецы.
Учыні, каб я прачынаўся з Богам і з Богам ішоў на спачынак. Дзень за днём вядзі мяне штораз бліжэй да Сэрца Езуса, каб адпачыў я ў Ім пасля працы і жыццёвых змаганняў, каб замест эгаізму, пыхі і абыякавасці ў маім сэрцы запанавалі любоў, ахвярнасць і пакора. Амэн.
Малітва ў патрэбе
Святы Юда Тадэвуш! Ты спрадвеку быў заступнікам тых, хто страціў усялякую надзею на паратунак. У твае рукі я аддаю цярпенні і смутак свайго сэрца. Я спадзяюся на тваё пасрэдніцтва перад Богам. Аддаючы табе сёння свой страх, з якім можа справіцца толькі Бог усемагутны, у пакоры сэрца малю аб заступніцтве. Прашу цябе: выпрасі мне ў Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі гэтую ласку (назваць просьбу), аб якой з надзеяй малю. Амэн. Ойча наш..., Вітай, Марыя..., Хвала Айцу...
Малітва ў хвіліну роспачы
Святы Юда Тадэвуш, сваяк Езуса Хрыста, Пана нашага, вялікі апостал і мучанік, славуты дабрадзейнасцямі і цудамі! Ты — магутны заступнік у цяжкіх сітуацыях і безнадзейных справах.
Звяртаюся да цябе з пакораю і даверам, з глыбіні душы просячы аб тваёй дапамозе перад Богам.
О святы мой апякуне, якому Пан Бог даў прывілею ратаваць у тых выпадках, калі ўжо няма надзеі на дапамогу, зірні на мяне ласкава! Жыццё маё поўнае пакутаў і суму; дзень за днём праходзіць яно ў душэўным прыгнёце, а сэрца маё напоўнілася горыччу. Мае жыццёвыя дарогі вядуць праз пакуты, і рэдкі дзень мінае без клопату і слёз. Розум мой агорнуты цемраю; неспакой, заняпад духуі нават роспач урываюцца ў душу так, што я амаль забываю пра Божы Провід.
О святы мой апякуне! Ты не можаш пакінуць мяне ў роспачы. Я не адыду ад ног тваіх, пакуль ты не выслухаеш мяне. Паспяшайся мне на паратунак, і я буду дзякаваць табе ўсё сваё жыццё, павялічваючы тваю славу. Амэн.
Малітва падзякі
Прымі, святы Юда Тадэвуш, удзячную малітву таго, хто знайшоў у цябе дапамогу і літасць. Ведаю, што менавіта тваё заступніцтва выпрасіла для мяне ў Пана Бога палёгку ў цяжкай сітуацыі. Праслаўляю імя тваё і буду дзякаваць табе да канца свайго жыцця. Амэн.
Малітвы да св. Бэнэдыкта (11. VIІ)
Св. Бэнэдыкт, абат, айцец заходняга манаства. Нарадзіўся каля 480 г. у Нурсіі (Італія). Некалькі гадоў жыў у пустэльні, потым у Монтэ-Касіна заснаваў ордэн бэнэдыктынаў. Памёр у 543 г. Папа Павел VI у 1964 г. абвясціў св. Бэнэдыкта апекуном Еўропы.
Божа, наш Ойча, Ты напоўніў святога Бэнэдыкта духам Твайго Сына і ўчыніў яго слаўным настаўнікам евангельскай дасканаласці. Дапамажы нам, каб мы, ушаноўваючы яго поўны бляску пераход на неба, імкнуліся да вяршыняў любові і хвалы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
* * *
Божа, Ты ўдзяліў святому Бэнэдыкту ўсялякія ласкі ў хвіліну смерці, просім Цябе, учыні, каб ён сваім заступніцтвам абараняў нас ад пастак сатаны. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва да св. Антонія (13. VІ)
Св. Антоні Падуанскі – заступнік тых, хто шукае згубленыя рэчы, апякун нарачоных і сужэнстваў. Ён стаў вядомым у XIII ст. перш за ўсё як тэолаг, францішканскі прапаведнік і абаронца пакрыўджаных людзей. Памёр 13 чэрвеня 1231 г. у Італіі, непадалёк ад Падуі. Праз год пасля смерці быў кананізаваны, а ў 1946 г. абвешчаны доктарам Касцёла.
Святы Антоні, слаўны слуга і прыяцель Езуса Хрыста, ты быў годны насіць Яго на руках у постаці Дзіцяці і сёння цешышся з Ім у нябеснай краіне. Я ўдзячны Богу за ўсе ласкі і дабрадзейнасці, якія ты выпрасіў для маёй душы. Зноў выбіраю цябе сёння маім апекуном, заступнікам і верным айцом. Абяцаю, што заўсёды буду шанаваць і любіць цябе.
Прашу цябе, святы ойча, вазьмі мяне ў сваю апеку і дапамагай ва ўсіх маіх пачынаннях. Не пакідай мяне, будзь маім спадарожнікам на шляху да вечнасці, маім заступнікам і абаронцам, маёю пуцяводнаю зоркаю як у жыцці, так і пасля смерці. Амэн.
Малітва да св. Андрэя Баболі (16. V)
Св. Андрэй Баболя нарадзіўся 30 лістапада 1591 г. Належаў да ордэна езуітаў, служыў у Вільні, Нясвіжы, Бабруйску, Пінску, быў вядомы як прапаведнік і спаведнік. Шмат зрабіў для адзінства хрысціянаў. 16 мая 1657 г. у Янаве Палескім (цяпер — Іванава Брэсцкай вобл.) быў замучаны казакамі.
Святы Андрэй Баболя, ты так умілаваў нашага Пана Езуса Хрыста, што з маладых гадоў прысвяціў сябе служэнню Яму і цалкам аддаў сябе здабыванню для Яго душаў, карыстаючыся прыкладам уласнага жыцця і словам, не шкадуючы сваіх сілаў і намаганняў ажно да мучаніцкай смерці, якою закончылася тваё апостальскае жыццё. Прашу цябе, праз твае заслугі перад Богам і любоў, якою ты да Яго палаў, выпрасі для мяне ласку, якой так прагну (назваць просьбу).
Дапамагай мне таксама на працягу ўсяго жыцця майго, каб па тваім прыкладзе я заўсёды быў паяднаны з Сэрцам Езуса і цешыўся апекаю Яго Беззаганнай Маці. Амэн.
Малітва да св. Максімільяна Кольбэ (14. VIII)
Св. Максімільян Марыя Кольбэ нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Польшчы. Вучыўся ў Рыме і атрымаў ступень доктара. У 1918 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў ордэне францішканаў.
Заснавальнік апостальскага таварыства «Рыцарства Беззаганнай» і рэлігійнага часопіса «Рыцар Беззаганнай». Пэўны час служыў у Гродне. Падчас акупацыі быў арыштаваны і вывезены ў Асвенцым.
Там ахвяраваў сваё жыццё за аднаго са зняволеных, бацьку сям’і. Памёр у камеры смерці ў ліпені 1941 г. Папа Павел VІ беатыфікаваў Максімільяна Кольбэ ў кастрычніку 1971 г., а папа Ян Павел ІІ кананізаваў яго 10 кастрычніка 1982 г.
Божа, Ты напоўніў любоўю да бліжніх і палымяным жаданнем служыць справе збаўлення душаў святога Максімільяна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, які аддана ўшаноўваў Беззаганную Панну. Праз яго заступніцтва ўчыні, каб мы дзеля Тваёй хвалы рупліва служылі бліжнім і ў жыцці і смерці былі падобнымі да Твайго Сына, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.
Малітва да св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (1. Х)
Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус нарадзілася 2 студзеня 1873 г. на поўначы Францыі. Уступіла ў ордэн сясцёр кармэлітанак, маючы няпоўных 15 гадоў. Пражыўшы няшмат гадоў у ордэне, памерла 30 верасня 1897 г. Сваім жыццём яна паказала, як у звычайнай штодзённасці можна быць святою. Папа Пій ХІ у 1951 г. абвясціў яе заступніцай Расіі, а папа Ян Павел ІІ у 1997 г. надаў ёй тытул доктара Касцёла. Касцёл ушаноўвае яе як апякунку місій.
Пане, Ты сказаў: калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Дай нам, просім Цябе, так наследаваць пакору і шчырасць святой Тэрэзы, панны, каб мы заслужылі вечную ўзнагароду. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.
Малітва да св. Піо (23. ІХ)
Св. Піо з П’етрэльчыны, святар ордэна Братоў Меншых Капуцынаў, нарадзіўся 25 мая 1887 г. у паўднёвай Італіі. У 1903 г. паступіў у навіцыят айцоў капуцынаў. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1910 г. З 1916 г. да канца жыцця спаўняў святарскую паслугу ў Сан-Джавані-Ратонда. 20 верасня 1918 г. айцец Піо атрымаў дар стыгматаў на руках, нагах і падрабер’і. Айцец Піо быў чалавекам гераічнай веры і няспыннай малітвы. На працягу ўсяго свайго зямнога жыцця ён цярпеў вялікія пакуты, ахвяруючы іх Богу за грахі людзей. Памёр у святасці 23 верасня 1968 г. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў яго ў 1999 г., а 16 чэрвеня 2002 г. абвясціў святым.
Усемагутны вечны Божа, Ты святога айца Піо адарыў ласкаю асаблівым чынам падзяляць муку Твайго Сына на крыжы і праз яго служэнне здзейсніў новыя цудоўныя справы Тваёй міласэрнасці. Праз яго заступніцтва ўчыні, каб, няспынна ўдзельнічаючы ў цярпенні Хрыста, мы былі шчасліва прыведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва да святога Апекуна
Святы N. (імя), імя якога я нашу, мой літасцівы апякуне, тваёй апецы, асабліва ў сённяшні дзень, я аддаюся і прашу, каб ты сваім заступніцтвам перад Богам дапамагаў мне ва ўсялякіх патрэбах маіх, ратаваў ад зла і выпрасіў для мяне ласку вернага наследавання тваіх цнотаў.
Учыні, мой дарагі апякуне, каб я захаваў вернасць Богу, нягледзячы на ўсе нягоды зямнога жыцця, і заслужыў ласку шчаслівай смерці. Амэн.
О вечны Божа, Ты глядзіш на нас вачыма свайго Провіду. Адары нас, калі на гэта ёсць воля Твая, святою ласкаю сваёю, каб мы былі паслухмяныя ўсім наказам Тваім у часе нашай зямной пілігрымкі і праз гэта дасягнулі нябесных дабротаў.
Божа, Твой Провід не памыляецца ў сваіх наказах, пакорна просім Цябе, усё шкоднае ад нас аддалі, а ўсё карыснае нам дай.
Усемагутны вечны Божа, Ты ў сваёй шчодрай дабрыні пераўзыходзіш заслугі і просьбы тых, хто Цябе просіць. Акажы нам сваю міласэрнасць, прабач нам усё тое, што дакарае нашае сумленне, і дай нам тое, што просьбаю выказаць не можам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Аб любові да Бога
Божа сусвету, ад Цябе паходзіць усялякая дасканаласць. Укарані ў сэрцах нашых любоў да Твайго святога імені і дай нам ласку ўзрастаць у пабожнасці; умацуй у нас усё добрае і клапатліва беражы ўмацаванае Табою.
Адары нас, Пане, пастаяннаю бояззю і любоўю да святога імені Твайго, бо Ты ніколі не адмаўляеш у апецы тым, каго ўмацоўваеш у сваёй любові.
Божа, Ты для тых, хто Цябе любіць, падрыхтаваў нябачныя даброты, таму ўлі ў нашыя сэрцы гарачую любоў да Цябе, каб мы, мілуючы Цябе ва ўсім і больш за ўсё, атрымалі абяцаную спадчыну, якая пераўзыходзіць усялякія жаданні.
Усемагутны вечны Божа, памнож у нас веру, надзею і любоў і дай нам палюбіць Твае запаведзі, каб мы маглі атрымаць абяцаную ўзнагароду і вечна праслаўляць Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Адданне сябе Богу
Мой Пане і мой Божа, вазьмі ўсё, што мяне ад Цябе аддаляе. Мой Пане і мой Божа, дай усё, што мяне да Цябе набліжае. Мой Пане і мой Божа, вазьмі мяне ў поўную ўласнасць сваю. Амэн.
* * *
Адвечнае Слова, Адзінародны Сыне Божы, навучы мяне сапраўднай велікадушнасці. Навучы мяне годна служыць Табе, даваць бескарысліва, змагацца, не зважаючы на боль, працаваць аддана, дапамагаць, не чакаючы падзякі, з усведамленнем, што я выконваю Тваю святую волю. Амэн.
* * *
Вазьмі, Пане, усю маю свабоду, прымі маю памяць, розум і волю. Усё, што я маю і чым валодаю, Ты мне падараваў, а я аддаю і вяртаю Табе ўсё, каб Ты мною кіраваў паводле волі Тваёй. Дай мне толькі Тваю любоў і ласку, і буду я дастаткова багаты і нічога больш шукаць не буду. Амэн.
Малітва да Духа Святога
Уладару Нябесны, Суцяшыцель, Духу праўды! Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, скарбніца дабра і Даўца жыцця, прыйдзі і пасяліся ў нас, ачысці нас ад усяго благога, і асвяці душы нашыя. Амэн.
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста
Збавіцель наш, Езу Хрыстэ! Бачу Цябе, прыбітага да крыжа дзеля Тваёй вялікай любові да роду людскога. Галаву маеш нахіленую, бо хочаш пачуць усе нашыя малітвы; сэрца маеш адкрытае, бо хочаш даць усім ласку Тваю; рукі маеш распасцёртыя, бо хочаш усіх нас да сябе прыгарнуць; ногі маеш прыбітыя цвікамі, бо хочаш быць заўсёды з грэшнікамі. Малю Цябе сёння, дзеля тваёй горкай смерці і пачэснага крыжа пачуй малітвы мае, пашлі мне ласку Тваю, прыгарні мяне да сябе і будзь са мною ў хвіліну смерці маёй. Амэн.
Малітва да Найсвяцейшай Тройцы
Найсвяцейшая Тройца, змілуйся над намі; Пане, ачысці грахі нашыя; Валадару, прабач правіны нашыя; Святы, наведай і аздараві слабасці нашыя дзеля Твайго iмя.
Малітва за Касцёл
Езу Хрыстэ, Касцёл святы – гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў.
Дай Касцёлу пастаянную жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё спазнаць і ўсё добрае захаваць у кожным часе і ва ўсіх абставінах.
Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць – асабліваю рысаю, справядлівасць – хлебам штодзённым, мужнасць у справах – вернасцю, малітва – адпачынкам, радасць – узнагародаю.
Просім Цябе, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.
Малітва за Святога Айца
Усемагутны Божа, Ты ўстанавіў Святога Айца бачнаю галавою святога Касцёла. Атуляй заўсёды наступніка святога Пятра сваёю ласкаю і благаслаўленнем. Адары яго ласкаю доўгага жыцця, добрага здароўя, суцеш у цярпеннях і ўчыні, каб яго апостальская праца прынесла як мага большы плён для ўсяго хрысціянства. Змілуйся, Божа, над ім праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых, а таксама дазволь, Ойча Нябесны, каб ён усіх нас давёў да жыцця вечнага. Амэн. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва за святароў
Ойча Нябесны, Тваёй апецы давяраем нашых пастыраў, якія падаюць нам хлеб слова Божага і Хлеб Эўхарыстычны. Дай ім сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб мы праз іх паслугу маглі дайсці да збаўлення вечнага. Амэн.
Малітва за памерлых святароў
Божа, Ты паклікаў святароў да сваёй службы і ўчыніў іх пастырамі нашых душаў. Аддаю Табе ў апеку ўсіх памерлых святароў, якія пры жыцці вялі мяне да Цябе. Выслухай маю малітву і дай ім шчасце ў небе разам з усімі Апосталамі. Амэн.
Малітва за парафію
Пане Езу Хрыстэ, Добры Пастыр! Глянь ласкава з нябёсаў на нашу парафію, на гэты маленькі статак у Тваёй вялікай аўчарні святога Касцёла. Просім Цябе за нашу супольнасць, за старых і маладых, за добрых і грэшных, за здаровых і хворых. Беражы дзяцей нашай парафіі ад усялякай сапсаванасці і дапамажы ім вырасці на Тваю хвалу і ўцеху бацькам. Барані нашу моладзь ад грахоў, распалі ў ёй любоў да цнатлівасці, а лепшых сярод яе выберы сабе на службу ў святарскім і манаскім стане. Благаславі бацькоў, каб сваім словам і прыкладам належна выхоўвалі моладзь. Умацуй хворых, прасвятлі тых, хто ў сумненнях і роспачы, запалі сэрцы абыякавых, навярні грэшнікаў і суцеш засмучаных. Беражы нашу парафію ад аблудаў і ерасяў, ад усялякіх цяжкіх грахоў, што выклікаюць Твой справядлівы гнеў. Умацуй нас, каб мы верна трымаліся святых традыцый нашых продкаў і адзінага паўсюднага каталіцкага Касцёла. Дай нашым парафіянам паразуменне і любоў да дасканаласці, благаславі тых, хто прыступае да Тваіх святых сакрамэнтаў, і адары трывалым поспехам працу нашага пастыра, каб мы ўсе пад ягонаю апекаю шчасліва ўвайшлі ў Тваё Валадарства. Амэн.
Малітва міністранта
Пане Езу Хрыстэ, Ты паклікаў мяне, каб я ішоў за Табою да Айца. Хачу ісці з Табою; будзь святлом, якое мяне асвячае. Будзь сілаю, якая мяне напаўняе. Будзь маім Настаўнікам, якога я слухаю і за якім іду. Запішы свае словы ў сэрца маё. Навучы мяне наследаваць Цябе. Напоўні мяне Тваім жыццём, каб я праслаўляў Айца і служыў братам так, як Ты вучыў. Выбаў мяне ад граху. Дапамажы мне жыць згодна з Тваёю воляю. Удзялі мне свайго Духа і дазволь, каб Тваё абяцанне выканалася ўва мне. Хачу жыць ва ўдзячнасці Табе, з Табою і ў Табе – у любові Духа Святога дзеля хвалы Айца.
Марыя, Маці Касцёла, будзь для мяне Маці на шляхах майго жыцця. Выпрасі мне, Маці цудоўнай любові, Духа любові, Духа мудрасці крыжа, які вядзе да ўваскрашэння. Амэн.
Малітва перад чытаннем Святога Пісання
Духу Святы Божа, вось мы стаім перад Табою, як некалі Самуэль, і просім: «Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой». Дай нам ласку глыбокага разумення Твайго слова, каб мы маглі зразумець і захаваць яго на ўсё сваё жыццё. Амэн.
Малітва пасля чытання Святога Пісання
Духу Святы Божа, гэтак, як Апосталы, мы хочам спаўняць слова, а не толькі слухаць яго. Дай нам моцы Тваёй, каб, спаўняючы пачутае слова, мы ўзрасталі ў цнотах дзеля збаўлення душаў нашых і нашых бліжніх. Амэн.
Малітва за Айчыну (паводле кс. Пятра Скаргі)
Божа, Валадару і Пане народаў, з рук сваіх і волі сваёй не выпускай нас, а праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны і Каралевы нашай благаславі Айчыну нашу, каб яна была заўсёды верная Табе і хвалу прыносіла Твайму святому імені, а сыноў і дачок сваіх вяла да вечнага шчасця.
Усемагутны вечны Божа, адары нас глыбокаю і шчыраю любоўю да братоў, сясцёр і наймілейшай маці-Айчыны нашай, каб мы ёй і люду Твайму, забыўшыся пра ўласную карысць, годна служыць маглі. Спашлі Духа Святога на слугаў Тваіх, якія кіруюць нашай краінай, каб яны згодна з Тваёю воляю маглі мудра і справядліва кіраваць давераным ім людам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва на заканчэнне старога года
Божа, Ты праз пастаянную змену дзён, начэй, месяцаў і гадоў паказваеш нам, як мінае час. Дай нам, просім, так умела выкарыстоўваць час на малітву, працу і адпачынак, каб мы маглі пасля цяжкасцяў зямнога жыцця атрымаць вечны адпачынак у небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва за Айчыну (чытаецца на заканчэнне года)
Усемагутны Божа, узносім да Цябе малітвы за нашу Айчыну і народ і дзякуем Табе за незлічоныя дабрадзейнасці, якімі Ты меў ласку з любоўю адарыць нас. Асабліва дзякуем за тое, што Ты паклікаў нас да святой каталіцкай веры і дазволіў нам шмат вытрываць дзеля яе, што даў нам паўсюдную і асаблівую любоў да нашай Каралевы і Тваёй Найсвяцейшай Маці, а таксама ўпэўненасць, што і Яна, як Маці, нас любіць. Дзякуем за ўсе выпрабаванні, праз якія нас наведваў і наведваеш. Праслаўляем праз іх не толькі найсвяцейшую волю Тваю, але таксама любоў і дабрыню, якая ўсюды так бачна шукае карысці для нас і для іншых.
Просім Цябе, спрадвечны Ойча, каб мы пастаянна ўзрасталі ў веры і вернасці і заўсёды выконвалі з нязменнай ахвотай Тваю волю. Учыні, каб заўсёды трываў у нас каталіцкі дух і сыноўняя адданасць Апостальскай Сталіцы; навучы нас пакорна прызнавацца ў сваіх правінах і шчыра за іх пакутаваць; дай нам братнюю згоду, пакору і пачуццё справядлівасці; запалі ў нашых сэрцах сапраўдную любоў да ўсіх, з кім нас альбо адна кроў яднае, альбо звязваюць жыццёвыя абставіны, альбо ўчыненыя нам крыўды і несправядлівасці раздзяляюць нас на варожыя лагеры.
Дай нам, о Божа, такую святасць, якая не ведае помсты і ўзносіцца па-над самалюбствам асабістым і нацыянальным. Не дазволь нам праз легкадумнасць альбо праз маладушнасць сысці з дарогі высакародных прынцыпаў альбо грашыць лянотаю, адсутнасцю пастаянства, не дазволь забаўляцца ўяўленнямі праўды і выдумкамі. Знішчы ў нашых сэрцах жаданне дарэмнай хвалы і прагу часовых задавальненняў, каб мы няспынна і поўным крокам імкнуліся да хвалы ў небе, бо толькі яна адна – сапраўдная хвала і сапраўднае шчасце.
О Пане, абудзі ў нашых сэрцах апостальскую адданасць, каб мы ні на каго не рабілі дрэннага ўплыву, а імкнуліся дапамагаць усім у справе збаўлення, каб праз ўчынкі, малітву і любоў памнажалі Тваю хвалу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва на пачатак новага года
Пане Езу, Ты вучыў нас усё пачынаць у імя Тваё. Таму ў імя Тваё мы распачынаем новы год. Праслаўляем Цябе, Езу, Валадару вякоў, і дзякуем Табе за падараваны час. Няхай імя Тваё ўшаноўваецца на ўсёй зямлі, няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
Дапамажы нам у гэтым годзе ўсё лепш распазнаваць, прымаць і выконваць Тваю святую волю. Шчодраю рукою май ласку адорваць кожнае стварэнне, няхай кожны мае штодзённы хлеб. Навучы нас любіць братоў і жыць у згодзе з бліжнімі. Адары ўсіх нас спакоем. Май ласку дараваць нам грахі і вызвалі нас ад усялякага няшчасця, якое можа нам пагражаць.
Панна Марыя, урачыстасць Мацярынства якой мы сёння адзначаем, атулі жыццё наша сваёю Матчынаю апекаю. Амэн.
Малітва св. Францішка аб духу любові
Учыні мяне, Пане, прыладаю Твайго спакою, каб нёс любоў туды, дзе пануе нянавісць, каб прабачаў там, дзе абражаюць, каб яднаў там, дзе сварка і звада, каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш, каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне, каб абуджаў надзею там, дзе пануе роспач, каб распаліў святло там, дзе валадарыць цемра, каб нёс радасць туды, дзе турбуе неспакой. Учыні, каб не шукаў я суцяшэння, а суцяшаў іншых, каб не прагнуў разумення, але каб разумеў іншых, каб не шукаў любові да сябе, а любіў іншых. Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае, хто не шукае свайго, той знаходзіць, хто прабачае, таму будзе прабачана, бо, паміраючы, мы нараджаемся для жыцця вечнага.
Малітва аб пазбаўленні ад дрэнных думак
Усемагутны і міласэрны Божа, выслухай нашыя просьбы і вызвалі нашыя душы ад спакусаў дрэнных думак, каб мы маглі быць годным месцам прабывання Духа Святога. Пане, узносім да Цябе малітвы, каб Ты вызваліў нашыя душы ад нячыстых і нядобрых думак.
Божа, Ты асвячаеш кожнага чалавека, які прыходзіць на гэты свет, асвяці нашыя сэрцы святлом сваёй ласкі, каб мы заўсёды мелі думкі, годныя велічы Тваёй, а таксама шчыра Цябе любілі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва ў цярпенні
Усемагутны вечны Божа, суцяшэнне засмучаных і сіла церпячых, пачуй просьбы тых, хто ў кожным цярпенні да Цябе звяртаецца, каб усе яны маглі радавацца, што ў сваіх патрэбах спазналі Тваю міласэрнасць.
Просім Цябе, Пане, выслухай ласкава малітвы свайго люду і, хоць заслужана мы церпім за нашыя грахі, выбаў нас праз сваю міласэрнасць дзеля хвалы імя Твайго.
Божа, Ты знішчыў пыху адвечнага ворага, сатаны, праз цярплівасць свайго Адзінароднага Сына, дай нам, просім, з пашанаю разважаць пра цярпенні Хрыста, якія Ён з любові да нас вынес, і дапамажы нам так, як Ён, у спакоі духа вытрываць усе цяжкасці.
Ойча, калі Ты хочаш, то аддалі ад мяне гэты келіх, аднак не мая, але Твая воля няхай станецца. Амэн.
Малітва самотнага чалавека
Пане мой і Божа, так склалася, што жыву я ў адзіноце. Часам цешыць мяне мая свабода, але часта прыгнятае мяне мая самота і сам у сябе пытаю: якая карысць з такога жыцця?
Дай мне зразумець, што мая самота – гэта не пакінутасць, што я вольны для таго, каб дапамагаць людзям, што я адзін, каб жыць для многіх, што мая любоў патрэбная іншым. Натхні мяне надзеяй, каб маё жыццё стала служэннем. Амэн.
Малітва аб пакоры
Божа, Ты супраціўляешся ганарыстым, а пакорным даеш ласку. Удзялі нам цноту сапраўднай пакоры, прыклад якой даў нам Твой Адзінародны Сын, каб мы пыхаю не выклікалі Твайго гневу, але праз пакору атрымалі дары Тваёй ласкі.
Просім Цябе, Пане, дазволь нам вымаліць ласку сапраўднай пакоры, каб мы, выкінуўшы з сэрцаў нашых пажадлівасць цела і вачэй, а таксама пыху гэтага свету, жылі разважна, справядліва і пабожна і дасягнулі вечнай узнагароды ў небе.
Пане, няхай Твая ласка ачысціць нас ад бруду нашых грахоў і праз пакору давядзе нас да Валадарства Нябеснага. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва аб цвярозасці
О добры Божа, дай нам дасканала зразумець, якою вялікаю дабрадзейнасцю з’яўляецца цвярозасць у вачах Тваіх. Няхай знікне ва ўсёй нашай Айчыне п’янства і запануе цвярозасць.
Шчырым сэрцам просім аб дары цвярозасці для ўсіх, каго любім, асабліва для N. (імя), які знаходзіцца ў залежнасці ад алкаголю. А нас саміх, о добры Ойча, навучы асабліва паважаць цноту цвярозасці, іншых да яе заклікаць і вытрываць у заўсёднай еднасці з Езусам Хрыстом, які жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.
Маці Божая, Валадарка і Заступніца наша, дапамажы нам. Святы Міхале арханёле, барані нас. Святы Яне Хрысціцелю, апякуне цвярозасці, маліся за нас.
Малітва аб благаслаўленні для сям’і
Божа добры і міласэрны, аддаем у Тваю апеку наш дом, сям’ю і ўсё, што маем. Благаслаўляй нас, беражы ад усяго злога, ахоўвай у небяспецы, захоўвай ад няшчасця, умацоўвай нашу веру. У смутку і цярпенні дай шчырую надзею. Учыні, каб мы заўсёды былі паяднаныя з Табою. Амэн.
Малітва за бацькоў
Пане Божа, Ты даў нам запаведзь, каб мы шанавалі бацьку і маці. Усім сэрцам люблю сваіх бацькоў. Ведаю, як я ім абавязаны, і таму прашу Цябе: май іх у Тваёй апецы, адары іх здароўем і вядзі па жыцці дарогаю Тваіх запаведзяў. Дай ім шчаслівую старасць, а калі прыйдзе час, прымі іх у сваё Валадарства. Амэн.
Малітва за памерлых бацькоў
Божа, Ойча Нябесны, аддаем Табе ў апеку нашых памерлых бацькоў. Ты ведаеш іх працу і цяжкасці жыцця. Праз муку і смерць Твайго Сына, у якога яны верылі, прабач ім усе грахі і прымі іх у сваё Валадарства. Дапамагай нам весці годнае жыццё, каб мы маглі сустрэцца з імі ў шчаслівай вечнасці. Амэн.
Малітва бацькоў за дзяцей
Пане Божа, Ты паклікаў нас стварыць сям’ю і пажадаў узбагаціць яе нашчадкамі. Даручаем Табе нашых дарагіх дзяцей. Аддаем іх Тваёй усемагутнай бацькоўскай апецы, каб яны пастаянна ўзрасталі ў Тваёй святой боязі, вялі праўдзівае хрысціянскае жыццё і прыносілі радасць не толькі нам, якія далі ім жыццё, але найперш Табе, свайму Стварыцелю. Амэн.
Малітва бацькоў у інтэнцыі зачатага дзіцяці
Марыя, Маці добрай рады, Цябе прашу аб дапамозе, каб зачатае дзіця стала радасцю нашага дома, народа і Касцёла. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва маці ў благаслаўлёным стане
Умілаваны Нябесны Ойча, дзякую Табе, што даў мне ласку насіць пад сэрцам дзіця і даць яму жыццё. Ты даверыў мне таямніцу жыцця і за гэта я прагну праслаўляць Цябе.
Дазволь мне дзякаваць Табе за гэты вялікі дар. Асвяці ахвяру маіх намаганняў, стань пры мне ў цяжкую хвіліну, дапамажы мужна вытрываць і нарадзіць здаровае дзіця. Разам з мужам мы давяраем яго Тваёй айцоўскай любові і прымем усё, што давядзецца нам выканаць і выцерпець.
Дай мне, Божа, добрыя, чыстыя думкі, каб я жывіла зачатае дзіця не толькі сваёю крывёю, але таксама Тваёю ласкаю, любоўю і сапраўднаю радасцю.
Не дазволь нам ніколі забыць, што гэтае дзіця было даверана нам Табою і павінна стаць дзіцем Божым. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
* * *
Маці Езуса, Ты – Маці таго, хто з’яўляецца жыццём. Ты – Маці жыцця. Бог у сваёй усемагутнасці ўчыніў так, што я таксама нашу ў сабе жыццё і павінна даць яго свету.
Колькі таямніцы ў тым, што паўстае новае чалавечае жыццё, колькі трэба дапамогі Божай, каб гэтае жыццё развівалася ў бяспецы!
Прашу Цябе, Маці, дапамажы, каб я штораз лепш разумела сваё пакліканне да мацярынства як годнасць і адказнасць і каб за гэта была ўдзячная Богу.
Сардэчна прашу, памятай пра мяне і пра ўсіх маці, якія чакаюць нараджэння свайго дзіцяці, і выпрасі для нас шчодрую дапамогу неба.
Божа, наш Ойча, адары маё дзіця самымі прыгожымі зямнымі і нябеснымі дарамі, каб тут, на зямлі, яно прыносіла Табе хвалу, а для нас было крыніцай радасці. Маці Найсвяцейшая, Ты сама спазнала радасць мацярынства, навучы мяне рабіць усё так, каб не ўчыніць крыўды свайму дзіцяці. Выпрасі для мяне цноту цярплівасці і мужнасці, каб дзеля майго дзіцяці я змагла вытрываць усе цяжкасці. Амэн.
Малітва ў кожнай патрэбе
Акажы нам, Пане, вялікую міласэрнасць сваю. Няхай яна вызваліць нас ад усіх грахоў нашых і заслоніць ад караў, якіх мы заслугоўваем.
Просім Цябе, Пане, няхай Твая ласка ачысціць нас і ўмацуе ў служэнні Табе.
Учыні, Пане, просім Цябе, каб мы, вольныя ад зямных прывязанасцяў, імкнуліся да поўнага ўдзелу ў таямніцы жыцця Божага, пачатак якому ў нас даў cвяты хрост. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва вадзіцеля
Божа, дай мне ўпэўненую руку і пільнае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо калецтва для тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і адвядзі ад мяне спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды спадарожнічалі мне. Амэн.
Благаслаўленне ў дарозе
Няхай усемагутны і міласэрны Пан вядзе нас дарогаю спакою, а Яго анёл няхай беражэ нас, каб мы ў спакоі і бяспецы змаглі дасягнуць мэты свайго падарожжа. Амэн.
Малітва перад вучобаю
О добры Божа, прасвятлі нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і раслі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.
Малітва перад працаю
Пане і Божа мой, найлепшы Ойча! Ты паклікаў мяне, каб я сваёю працаю ўдасканальваў свет. Дзякую Табе за даручэнні, магчымасці і здольнасці. Дапамажы мне кожны дзень служыць Табе добрасумленнаю працаю, зычлівасцю да супрацоўнікаў, разуменнем і добрым словам.
Добрым настроем і прыкладам я хацеў бы ўлагодзіць сваркі, непаразуменні і падазронасць. Дапамажы мне такім чынам паспрыяць дабру маіх бліжніх і ўдасканаленню свету. Амэн.
* * *
Пане Божа, асвячай нашыя ўчынкі сваім натхненнем і падтрымлівай сваёю дапамогаю, каб мы кожную малітву і працу з Табою пачыналі і з Табою заканчвалі. Амэн.
Малітва аб дажджы
Божа Ойча, Стварыцель неба і зямлі, які аддзяліў воды ад сушы, спашлі нам дождж, каб зямля, Табою створаная, прынесла багаты плён, патрэбны для жыцця людзей, якія з’яўляюцца Тваімі дзецьмі.
Удзялі, Пане, нашым душам шчодрай расы2 Тваёй ласкі, каб мы, узбагачаныя ёю, ахвотна Табе, Ойча, служылі і добрымі ўчынкамі заслужылі тое, аб чым просім. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва аб добрым надвор’і
Божа, Ты ў Святым Пісанні кажаш, што «ў святле аблічча караля – жыццё» (Прып 16, 15), пакажы нам і зямлі, якую Ты стварыў, святло свайго аблічча і спашлі нам добрае надвор’е.
Сваім ласкавым і светлым абліччам асвяці, Ойча, нашыя сэрцы, умацуй у нас бляск Тваёй ласкі, каб мы праз добрыя ўчынкі атрымалі тое, аб чым просім. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал і вялікі заступнік перад Богам за тых, хто прыходзіць да цябе з глыбокім даверам!
Адкрываю перад табою маё заклапочанае сэрца і прашу, і малю апекавацца мною. Глыбока прагну таксама быць сярод тых, хто цябе праслаўляе, і тых, для каго ты выпрасіў у Бога ўсемагутнага ласку, якой яны прасілі.
Яны таксама абвяшчаюць, што ты, святы Юда, не адмовіў ім у сваёй апецы ў найцяжэйшыя, роспачныя і безнадзейныя хвіліны іхняга жыцця. Гэты іхні голас і нязломная вера ў цябе прывабілі і мяне. І вось я каля тваіх ног горача і сардэчна прашу быць заступнікам у маёй справе... (назваць просьбу).
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Другі дзень...
О святы Юда Тадэвуш! Ты стаў хвалебным Апосталам, бо па закліку Езуса Хрыста пайшоў за Ім, аддаючы Яму сваё сэрца, поўнае любові, веры і праслаўлення.
У Хрысце, Яго навуцы і ў Яго Боскай місіі ты знайшоў натхненне для сваёй вялікай апостальскай працы і стаў адным з першых будаўнікоў Каталіцкага Касцёла, любові і хрысціянскай маральнасці.
Я прагну, о святы Юда Тадэвуш, ісці па жыцці, углядаючыся ў твае сляды, і горача прашу цябе: будзь натхненнем для маіх думак і ўчынкаў, і я стану карысным для нашага Каталіцкага Касцёла, буду свяціць сваім бліжнім добрым прыкладам. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Трэці дзень
Святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал! Якаясьці цудоўная моц ахінае маё сэрца, калі мае думкі шукаюць цябе і спыняюцца пры табе, мой заступнік! Тады я спазнаю цудоўнае пачуццё веры, што ты ёсць побач са мною, чуваеш нада мною, гасячы маю трывогу перад небяспекай, якая мне пагражае.
Дай мне, о святы Юда Тадэвуш, ласку, каб гэты мой сардэчны давер, які я маю да цябе, ніколі не згасаў, каб пры жыцці гэты давер быў для мяне шчытом, абаронаю і прывёў маю душу пасля смерці да тваёй светлай постаці, а праз цябе і да Найсвяцейшага Аблічча Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Чацвёрты дзень
О святы Юда Тадэвуш! Паколькі ты ўжо ведаеш патрэбы і жаданні маёй душы, дай мне дастаткова сілы і ўмацоўвай маю волю, каб я прыкладным жыццём як найлепш выконваў мае штодзённыя абавязкі, а адначасна і місію пашырэння Божай хвалы, якой патрабуе ад нас Хрыстус. Дапамажы мне ісці дарогай любові і хрысціянскай маральнасці да праўдзівага чалавечага шчасця ў нашым зямным жыцці і да збаўлення душы.
Хрыстус Пан абвяшчаў, што шчасце чалавецтва на зямлі знаходзіцца ў вечнай і найвялікшай праўдзе, якой з’яўляецца любоў да бліжняга. Няхай жа гэты найпрыгажэйшы пачатак Хрыстовай навукі праменіцца на мяне і на тых, хто разам са мною жыве, працуе і ідзе па жыцці пад штандарам Езуса Хрыста. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Пяты дзень
Святы Юда Тадэвуш! Праз памяць мукі і смерці Езуса Хрыста, праз трывогу і боль, якія прадчувала Тваё сэрца, выпрасі мне ў Бога ласку мужна несці крыж, які Божы Провід усклаў на мяне. Дапамажы мне прыняць яго з Божых рук, калі не з радасцю, як гэта чыніў ты і святыя, то, прынамсі, з ціхім падпарадкаваннем Божай волі ў духу веры і жалю за свае грахі.
О святы Апостал, сведка жыцця і смерці Езуса Хрыста! Узгадай тую слодыч, якую адчувала тваё сэрца, калі твой дарагі Настаўнік Хрыстус вучыў цябе і іншых Апосталаў маліцца святую малітву «Ойча наш». Прашу цябе выпрасіць для мяне ласку, каб я заўсёды, нават у хвіліны найвялікшай слабасці служыў твайму Боскаму Настаўніку — ажно да канца майго жыцця. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Шосты дзень
Дзякую табе, о святы Юда Тадэвуш, дарагі мой і праслаўлены Апостал, за тое, што ты ўмацаваў маю сілу волі, якая дазваляе мне з надзеяй глядзець у маю будучыню.
Шчырым сэрцам дзякую табе за тое, што ты аддаляеш ад мяне боязь за пагаршэнне ўмоваў майго жыцця, што знішчаеш ува мне пакутлівую сілу трывогі перад новымі небяспекамі, якія так прыгняталі мяне.
Умацоўвай, о святы Юда Тадэвуш, гэтую палёгку ў маім сэрцы і ўзмацняй мой душэўны спакой. Няхай ён станецца для мяне жаданай ласкай дару Хрыстовай любові. Учыні, каб я чэрпаў з таго дару сілы і моц у кожнай патрэбе майго жыцця. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Сёмы дзень
О святы Юда Тадэвуш! Пасля агромністага смутку ты зведаў невымоўную радасць, калі зноў убачыў свайго дарагога Настаўніка, які на трэці дзень пасля сваёй смерці паўстаў з мёртвых, каб з’явіцца перад сваімі вучнямі — апосталамі. Выпрасі ў Бога ласку адраджэння ўва мне добрых пачаткаў, каб я быў годны Хрыстовай міласэрнасці. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Восьмы дзень
О святы Юда Тадэвуш! Ты ў сваёй апостальскай працы вучыў, што светам кіруе Божая ўсемагутнасць, што гэтая вечная сіла панавання ўсё пранікае і ажыўляе, і што на гэтай сіле пабудаваны каталіцкі Касцёл. Учыні, мой заступнік, каб я ў цяжкія хвіліны майго жыцця імкнуўся ў ягоныя брамы і каля ног Хрыста знайшоў супакаенне. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Дзевяты дзень
О святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал! Няхай навекі будзе благаслаўлёна тваё імя, няхай расце колькасць тых, хто цябе ўшаноўвае, да якіх і я ажно да апошняга майго ўздыху буду належаць, бо маё сэрца, душа і кожная клетка майго цела адчуваюць збаўленчую праўду, якая ідзе да нас з глыбіні вякоў, праўду пра тое, што ты ніколі не адмовіш у сваім заступніцтве таму, хто працягне да цябе рукі і шчыра, у найвялікшай веры папросіць у цябе паратунку і дапамогі.
Буду шанаваць цябе і абвяшчаць хвалу твайго імя, бо праз тваё заступніцтва плыве да мяне Божае благаслаўленне. Амэн.