Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by.
Карантин и необходимая изоляция этих дней могут быть возможностью ежедневно участвовать в Святой Мессе. Хотя большинство из нас не имеет возможности ходить в церковь, у нас есть больше времени, чтобы каждый день смотреть трансляции Мессы в Интернете.
Напэўна, большасць вернікаў звярнулі ўвагу на незвычайны спеў, які ў нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана, а часам і ў будні падчас актавы Пасхі гучыць пасля рэспансарыйнага псальму перад чытаннем Евангелля.
Гэта так званая пасхальная секвенцыя, якая называецца па першых словах яе лацінскага тэксту Victimæ paschali laudes, што можна перакласці як «Ахвяры пасхальнай праслаўленне».
На Імшы ці Вячэры Пана народ Божы збіраецца разам пад кіраўніцтвам святара, які ўвасабляе Хрыста, для цэлебрацыі ўспаміну пра Пана альбо эўхарыстычнай ахвяры. Таму перш за ўсё да мясцовай супольнасці святога Касцёла адносіцца абяцанне Хрыста: "Дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх" (Мц 18, 20). Бо пры цэлебрацыі Імшы, у якой вечна здзяйсняецца ахвяра крыжа, Хрыстус рэальна прысутнічае ў самім сходзе людзей, сабраных у Яго імя, у асобе святара, у сваім слове, а таксама сутнасна і бесперапынна ў эўхарыстычных постацях.
Увечары 28 сакавіка замест велікапоснага чування моладзі ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску прайшло спецыяльнае набажэнства з анлайн-трансляцыяй, у якім узялі ўдзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі.
Літургічныя рэчы з'яўляюцца элементамі літургіі, неабходнымі для яе здзяйснення. Першапачаткова для цэлебрацыі Эўхарыстыі выкарыстоўваліся рэчы штодзённага ўжывання. Толькі з цягам часу пачалі вырабляць спецыяльна прызначаны для гэтага посуд і іншыя прадметы. Неабходным патрабаваннем для вырабу літургічных рэчаў з'яўляется выкарыстанне матэрыялаў "высакародных, трывалых і адпаведных для сакральнага ўжывання"(Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала, 326), каб яны былі годныя таямніцы, у якой будуць выкарыстоўвацца. Гэтыя рэчы павінны быць адпаведна благаслаўлены, а таксама выкарыстоўвацца і абслугоўвацца з пашанай (асабліва тыя рэчы, якія неабходны для кансэкрацыі і захоўвання хлеба і віна). Кожная літургічная рэч мае сваё прызначэнне, а многія з іх – глыбокую сімволіку, якую павінен ведаць кожны міністрант (асабліва міністрант алтара).
Ушанаванне мукі i ўваскрасення Пана Езуса доўжыцца поўныя тры днi. Распачынаецца яно ў Вялiкi чацвер вечарам, а заканчваецца вечарам у нядзелю. Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца своеасаблiваю кульмiнацыяй усяго літургічнага году. Гэта не падрыхтоўка да Вялiкадня, а само ўшанаванне Хрыстовай Пасхi, праз удзел у Яго муцы, смерцi i ўваскрасенні. Вернiкi павiнны прымаць шчыры ўдзел у гэтых абрадах, прыступаць да святой Камунiі, таму варта паспавядацца яшчэ да Вялiкага чацвярга.
Каб па-сапраўднаму зразумець сэнс Святога Пасхальнага Трыдуума, трэба памятаць, што смерць i ўваскрасенне Хрыста — адно цэлае. Хрыстус адкупiў чалавецтва не толькi праз сваю смерць, але i праз уваскрасенне, — значыць, усёю Пасхальнаю мiстэрыяй.
26 лютага Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл), дзе ўзначаліў святую Імшу. Напярэдадні Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 1 сакавіка, арцыпастыр заклікаў звярнуць увагу на грэх занядбання даверу Богу.
Паставы і жэсты ў літургіі маюць сваю сімволіку. Таксама і чалавечае цела мае сваё значэнне ў літургіі. Агульныя ўводзіны ў Імшале звяртаюць увагу на той факт, што “аднолькавая пастава цела, якая павінна захоўвацца ўсімі ўдзельнікамі, – гэта знак еднасці членаў хрысціянскай супольнасці, сабраных на святую Літургію, бо яна выяўляе і падтрымлівае думкі і пачуцці ўдзельнікаў“ [Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала, 42].
Як знешняе захаванне чалавека заўсёды паказвае яго ўнутраны настрой, так і ў літургіі знешняе выконванне пэўных жэстаў з'яўляецца праявай ўнутранага досведу. З іншага боку, прыняцце знешніх пастаў неабходна для абуджэння і развіцця ў сабе ўнутраннога культу Бога. Культ сваёй натуры мае цэласны характар – тычыцца як ўнутранага міра чалавека, так і яго цела. Падобна таму, як людзі паказваюць сваю любоў і пачуцці з дапамогай жэстаў, так і ў літургіі паставы і жэсты з'яўляюцца знакам любові да Бога. Менавіта таму так важна, каб яны захаваліся і выконваліся з пяшчотнай стараннасцю, глыбокай пашанай і засяроджаннасцю. Асабліва гэта датычыць нас, слуг Алтара, па прыкладу якіх мае паступаць уся літургічная супольнасць.
Чым адрозніваецца пастава ад жэсту? Пастава адносіцца да станаўлення ўсяго цела, жэст – яго часткі: найчасцей рук альбо галавы.
13 сакавіка, у сёмую гадавіну абрання Папы Францішка на пасад святога Пятра, яго прадстаўнік у нашай краіне Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Махэр Шаммас узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены.
У нядзелю 14 чэрвеня на плошчы перад касцёлам святога Сымона і святой Алены ў Мінску адбылася Імша і Эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Цэлебрацыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У нядзелю 19 мая ў сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прынялі 120 хлопчыкаў і дзяўчынак.
МІНІСТРАНТ – асоба, якая скончыла курс падрыхтоўкі і была прынятая да літургічнай службы алтара. Фармацыю міністрантаў можна падзяліць на некалькі этапаў, на якіх міністранты паглыбляюць сваі веды і набываюць новыя навыкі.
Сакральная прастора і літургічная мова – тое, да чаго дакранаецца кожны вернік, прыходзячы на святую Імшу, аднак ці разумее? На пытанні адносна святой Імшы ў інтэрв’ю для Catholic.by адказаў кс. Багуслаў Мігут, дырэктар Інстытута літургікі і гамілетыкі пры Каталіцкім люблінскім універсітэце Яна Паўла ІІ у Польшчы.