На пачатку XX стагоддзя 15 ірландцаў сабраліся, каб памаліцца каля фігуркі Беззаганнай Панны Марыі. Яны не ўяўлялі тады, што іх дзейнасць набудзе сусветны маштаб. Сёння Легіён Марыі выконвае апостальскую працу ў розных кірунках. Карэспандэнт «AveMaria» правяла адзін вечар з легіянерамі Чырвонага касцёла і прасачыла за асаблівасцямі сталічнай евангелізацыі.
У сваёй збаўчай задуме Бог пажадаў, каб збаўленне ў Хрысце, за справаю Духа Святога, адбылося праз пасрэдніцтва Марыі. Езус у тэстамэнце з крыжа на Галгоце вызначыў Марыі заданне — быць Маці для ўсіх людзей, пачынаючы ад Апостала Яна, які «ўзяў Яе да сябе» (Ян 19, 27). Тым самым Збаўца ўказаў усяму чалавецтву Марыю як надзейную дапамогу і найкарацейшы шлях да збаўлення.
Легіянеры Марыі з нашай парафіі арганізуюць пілігрымку ў Меджугор'е (Боснія і Герцагавіна) на штогадовы моладзевы фестываль "Младзіфэст-2018", які пройдзе з 1 па 6 жніўня.
Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 13–14 жніўня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для ўдзельнікаў «Легіёна Марыі», прымеркаваныя да 100-годдзя з моманту заснавання гэтага малітоўнага руху ў Каталіцкім Касцёле.