18 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбылася прэзентацыя фотаальбома «Містэрыі Гервятаў» — плёну высокапрафесійнага супрацоўніцтва майстра фатаграфічнага мастацтва Валерыя Вядрэнкі і майстроў паліграфічнай справы з выдавецтва «Тэхналогія», у якім убачыла свет шыкоўнае выданне.
Чырвоны касцёл ў Мінску — не толькі візітоўка горада, але і адна з самых шматлікіх парафій сталіцы. Святыню рэгулярна наведвае ад 15 да 25 тысяч (!) вернікаў.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк дасягае новых вышыняў. Гэтым разам у літаральным сэнсе: нядаўна ён стаў першым каталіцкім святаром у Беларусі, які атрымаў пасведчанне пілота-аматара грамадзянскай авіяцыі.
У гэтым годзе з 26 лістапада па 1 снежня ў далёкім Порт-Луі (рэспубліка Маўрыкій) адбудзецца ХІІІ сесія міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
24 снежня вядзе нас ужо вядомай сцежкай – да Адама Міцкевіча. Сёлета ля помніка паэту ў дзень яго нараджэння зноў сабраліся людзі, неабыякавыя да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны. Адбылося спатканне памяці, святочнае (і вельмі сімвалічнае) дзяленне аплаткам з сябрамі-прысутнымі, а ў духу, нібыта, з самім Адамам Міцкевічам.
29 чэрвеня Святой Імшой а 9-й гадзіне распачынаецца духоўная пілігрымка з нашага касцёла пад дэвізам: "Ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы барані нас, Божа!"
12 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле прайшла цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай, падчас якой грэміяльныя і ганаровыя канонікі склалі прысягу.
29 студзеня (нядзеля) ў 12:00, пасля святой Імшы ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца чытацкая канферэнцыя па кнізе пробашча касцёла Святых Сымона і Алены – “Святой Шарбель – монах-чудотворец“
У бібліятэцы Чырвонага касцёла ў Мінску адбылася чытацкая канферэнцыя па кнізе, укладзенай кс. Уладыславам Завальнюком «Святой Шарбель. Монах и чудотворец».
12 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, з Гродна стартавала арганізаваная ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком пакутная пілігрымка, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў.
12 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, з Гродна стартавала арганізаваная ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком пакутная пілігрымка, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў.
Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка арганізуе пілігрымку па Беларусі з копіямі найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы.
Пробашч сталічнай парафіі Св. Сымона і Св. Алены кс. Уладыслаў Завальнюк у інтэрв’ю БЕЛТА распавёў пра планы ўладкаваць на даху Чырвонага касцёла ў Мінску пчаліную пасеку. Святар таксама патлумачыў, чаму не варта асцерагацца есці «гарадскі» мёд.
12 лістапада арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі. Нагодай да наведвання парафіі стала благаслаўленне адноўленага кургана памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча каля в. Савічы Капыльскага раёна, дзе быў пахаваны яго род.
6 чэрвеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч благаславіў копіі абразоў Маці Божай з васьмі найбольш вядомых Марыйных санктуарыяў нашай краіны.
6 чэрвеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч благаславіў копіі абразоў Маці Божай з васьмі найбольш вядомых Марыйных санктуарыяў нашай краіны.