Чаму Касцёл падзелены тэрытарыяльна, у чым сэнс і сутнасць прыналежнасці да парафіі, якія правы і абавязкі верніка, ці мае права святар адмовіць у пахаванні па-каталіцку — на гэтыя і іншыя пытанні Сatholic.by адказаў кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Найчасцей, калі мы чуем слова "літургічныя кнігі", перад нашымі вачыма з'яўляюцца Імшал і лекцыянарый. Аднак іх нашмат болей. Касцёл абавязвае, каб літургія цэлебравалася аднолькава і згодна з верай, якую вызнаем. Для гэтага яна павінна цэлебравацца згодна з выдадзенымі Касцёлам літургічнымі кнігамі.
1. Пад словам «дзеці» ці «немаўляты» разумеюцца тыя, хто не можа вызнаць сваю веру, бо яшчэ не дасягнуў свядомага ўзросту.
2. Касцёл, які атрымаў місію евангелізацыі і хрышчэння, ужо з першых стагоддзяў хрысціў не толькі дарослых, але таксама і немаўлятаў. Бо словы Пана: «Калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства»1, ён заўсёды разумеў такім чынам, што дзяцей нельга пазбаўляць хросту, паколькі іх хрысцяць у веры таго самага Касцёла, якую абвяшчаюць бацькі, хросныя ды іншыя прысутныя. Менавіта яны прадстаўляюць як мясцовы Касцёл, так і ўсю супольнасць святых і вернікаў — Касцёл, нашую Маці, якая ўся нараджае ўсіх і кожнага паасобку2.
3. Для дзейснасці сакрамэнту належыць, каб пасля гэтага дзеці выхоўваліся ў той веры, у якой яны ахрышчаныя. Падставай для гэтага будзе сам прыняты раней сакрамэнт. Бо хрысціянскае выхаванне, на якое маюць права дзеці, скіраванае менавіта на тое, каб паступова падвесці іх да спазнання Божага плана ў Хрысце такім чынам, каб урэшце яны самі маглі пацвердзіць веру, у якой былі ахрышчаныя.
ІІ. ПАСЛУГІ І АБАВЯЗКІ ПРЫ ЎДЗЯЛЕННІ ХРОСТУ
4. Народ Божы, гэта значыць Касцёл, прадстаўлены мясцовай супольнасцю, мае вялікі ўдзел у хросце як дарослых, так і дзяцей. Бо немаўля і да хросту, і пасля яго мае права на любоў і дапамогу супольнасці. А ў самім абрадзе апрача таго, што пералічана ў № 7 Агульных Уводзінаў і што павінна быць выканана сабранымі вернікамі, супольнасць выконвае свой абавязак, выказваючы разам з цэлебрантам сваю згоду пасля вызнання веры бацькоў і хросных. Такім чынам яна паказвае, што вера, у якой прымаюць хрост дзеці, — гэта скарб не толькі адной сям’і, але ўсяго Хрыстовага Касцёла.
5. З парадку самога стварэння вынікае, што паслуга і абавязак бацькоў пры хросце важнейшыя за абавязак хросных.
Вельмі важна, каб перад хростам бацькі падрыхтаваліся да свядомага ўдзелу ў ім альбо кіруючыся ўласнай вераю, альбо з дапамогаю сяброў ці іншых членаў супольнасці, карыстаючыся адпаведнымі сродкамі, такімі, як кнігі, лісты і катэхізісы, прызначаныя для сем’яў. Пробашч павінен імкнуцца наведаць іх сам ці прасіць пра гэта іншых, а нават сабраць разам некалькі сем’яў ды падрыхтаваць іх пастырскімі навучаннямі і супольнай малітваю да абраду, які мае адбыцца.
Вельмі важна, каб бацькі прымаючага хрост дзіцяці бралі ўдзел у абрадзе, у якім іхняе дзіця адродзіцца з вады і Духа Святога.
Бацькі дзіцяці сапраўды маюць ва ўдзяленні хросту сваю асаблівую ролю. Бо яны не толькі слухаюць настаўленні цэлебранта і прамаўляюць малітву разам з усёй супольнасцю вернікаў, але выконваюць таксама літургічную паслугу, калі:
публічна просяць ахрысціць дзіця;
пасля цэлебранта робяць знак крыжа на чале дзіцяці;
прамаўляюць адрачэнне ад сатаны і вызнанне веры;
нясуць дзіця да хрысцільні (перадусім гэта належыць рабіць маці);
трымаюць запаленую свечку;
атрымліваюць спецыяльнае благаслаўленне, прызначанае для маці і бацькі.
У тым выпадку, калі хтосьці з іх не можа скласці вызнання веры, напр., таму, што не католік, ён можа маўчаць; патрабуецца толькі, каб, просячы хросту дзіцяці, ён меў намер ці, прынамсі, дазваляў выхоўваць дзіця ў веры, у якой быў удзелены хрост.
Пасля ўдзялення хросту бацькі, удзячныя Богу і верныя прынятаму абавязку, павінны прывесці дзіця да спазнання Бога, усыноўленым дзіцём якога яно стала, а таксама падрыхтаваць яго да прыняцця канфірмацыі і да ўдзелу ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Пробашч адпаведнымі сродкамі павінен дапамагаць ім у выкананні гэтага абавязку.
6. Для кожнага дзіцяці можна абраць хроснага і хросную, і яны абодва ўказваюцца ў парадку самога абраду словам «хросныя».
7. Апрача таго, што сказана пра звычайнага цэлебранта ў Агульных Уводзінах, неабходна адзначыць наступнае:
Пастыры абавязаныя рыхтаваць сем’і да хросту дзяцей і дапамагаць ім у выкананні абавязку выхавання, які вынікае з гэтага сакрамэнту. Біскупам належыць каардынаваць гэтыя пастырскія захады ў сваёй дыяцэзіі з дапамогаю дыяканаў і свецкіх асобаў.
Апрача таго, пастыры павінны клапаціцца, каб кожнае ўдзяленне хросту адбывалася з належнай годнасцю і, наколькі гэта магчыма, было дастасаванае да абставінаў і жаданняў сем’яў. Той, хто хрысціць, абавязаны выконваць абрад дакладна і пабожна, а таксама старацца быць ветлівым і зычлівым да ўсіх.
ІІІ. ЧАС І МЕСЦА ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ
8. У тым, што датычыць часу ўдзялення хросту, перш за ўсё належыць дбаць пра збаўленне дзіцяці, каб яно не было пазбаўлена ласкі гэтага сакрамэнту; затым належыць браць пад увагу здароўе маці, каб яна сама, наколькі гэта магчыма, магла пры гэтым прысутнічаць. Нарэшце, калі толькі гэта не будзе перашкаджаць большаму дабру для дзіцяці, трэба браць пад увагу пастырскія патрэбы, г. зн. каб было дастаткова часу на падрыхтоўку бацькоў і на належную арганізацыю самога хросту дзеля лепшага выяўлення значэння самога абраду.
Такім чынам:
Калі дзіцяці пагражае небяспека смерці, яго неадкладна трэба хрысціць, і гэта дазваляецца рабіць нават без згоды бацькоў і ў тым выпадку, калі бацькі немаўляці не католікі. Тады хрост удзяляецца такім чынам, як пададзена ніжэй (№ 21).
У іншых выпадках бацькі, ці, прынамсі адзін з іх, альбо той, хто правамоцна іх замяшчае, павінны даць згоду на хрост. Як мага раней і, калі ёсць магчымасць, яшчэ да нараджэння дзіцяці, яны паведамляюць пробашчу пра будучы хрост, каб можна было належным чынам падрыхтавацца да ўдзялення сакрамэнту.
Удзяленне хросту павінна адбывацца ў першыя тыдні пасля нараджэння дзіцяці. Калі ўвогуле няма надзеі на тое, што яно будзе выхаванае ў каталіцкай веры, хрост належыць адкласці згодна з наказамі партыкулярнага права (пар. № 25), паведаміўшы бацькам пра прычыну.
Пробашч, беручы пад увагу распараджэнні Канферэнцыі Біскупаў, прызначае час хросту дзяцей, калі толькі няма вышэйузгаданых абставінаў.
9. Каб паказаць пасхальную сутнасць хросту, рэкамендуецца ўдзяляць сакрамэнт у Пасхальную вігілію ці ў нядзелю, калі Касцёл успамінае ўваскрасенне Пана. У нядзелю хрост можна ўдзяляць таксама падчас Імшы, каб уся супольнасць магла браць удзел у абрадзе і каб выразней выяўлялася сувязь хросту і Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Аднак гэта не павінна адбывацца занадта часта. Нормы ўдзялення хросту ў Пасхальную вігілію альбо на нядзельнай Імшы падаюцца ніжэй.
10. Каб лепш выяўляць тое, што хрост — гэта сакрамэнт веры Касцёла, а таксама далучэння да народа Божага, звычайна яго належыць удзяляць у парафіяльным касцёле, у якім павінна быць хрысцільня.
11. Прыняўшы да ведама меркаванне мясцовага пробашча, мясцовы ардынарый можа дазволіць ці распарадзіцца, каб хрысцільня была таксама і ў іншым касцёле ці капліцы ў межах той жа парафіі. Звычайна пробашч мае права ўдзяляць хрост і ў гэтых месцах. Калі той, хто прымае хрост, з-за адлегласці ды іншых абставінаў не можа прыбыць ці быць прынесены без сур’ёзных перашкодаў, хрост можа і павінен быць удзелены ў бліжэйшым касцёле ці капліцы, альбо нават у іншым адпаведным месцы, з захаваннем таго, што вызначана адносна часу і структуры абраду (пар. №№ 8-9; 15-22).
12. Апрача выпадку неабходнасці хрост не трэба ўдзяляць у прыватных дамах, калі толькі гэтага не дазволіць мясцовы ардынарый з важнай прычыны.
13. Калі толькі інакш не пастановіць біскуп (пар. № 11), нельга ўдзяляць хрост у шпіталях, хіба толькі ў выпадку неабходнасці ці калі да гэтага схіляе іншая пастырская патрэба. Але пра гэта заўсёды належыць паведаміць пробашчу і адпаведна падрыхтаваць бацькоў.
14. Калі адбываецца літургія слова, пажадана адносіць дзяцей у асобнае памяшканне. Аднак неабходна клапаціцца, каб маці ці хросныя маці ўдзельнічалі ў літургіі слова; для гэтага належыць даручыць дзяцей іншым жанчынам.
ІV. СТРУКТУРА АБРАДУ ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ
А. Парадак хросту, які ўдзяляецца звычайным цэлебрантам
15. Незалежна ад таго, ці трэба хрысціць адно, некалькі альбо нават шмат дзяцей і калі не пагражае небяспека смерці, цэлебранту належыць выканаць поўны абрад, так, як падаецца тут.
16. Абрад пачынаецца з прыняцця дзяцей, у чым выяўляецца жаданне бацькоў і хросных, якія хочуць, каб дзіця было ахрышчана, і намер Касцёла, які жадае ўдзяліць сакрамэнт хросту. Выяўляецца гэта праз знак крыжа, які цэлебрант і бацькі робяць на чале дзіцяці.
17. Літургія Божага слова скіраваная на тое, каб перад удзяленнем сакрамэнту абудзіць веру бацькоў, хросных і ўсіх прысутных, а супольнаю малітваю выпрасіць плён сакрамэнту. Літургія слова складаецца з чытання аднаго ці некалькіх урыўкаў са Святога Пісання; гаміліі, пасля якой можа пэўны час захоўвацца маўчанне; малітвы вернікаў, якая павінна заканчвацца малітваю ў форме экзарцызму. Яна рыхтуе да намашчэння алеем катэхуменаў ці да ўскладання рук.
18. Само ўдзяленне сакрамэнту
непасрэдна падрыхтоўваецца:
урачыстаю малітваю цэлебранта, які, заклікаючы Бога і ўспамінаючы Яго план збаўлення, альбо асвячае хрысцільную ваду, альбо ўспамінае ўжо здзейсненае асвячэнне;
адрачэннем бацькоў і хросных ад сатаны і вызнаннем веры, якое пацвярджаюць цэлебрант і супольнасць, а таксама апошнім пытаннем, скіраваным да бацькоў і хросных;
здзяйсняецца праз абмыванне вадою, якое можа адбывацца праз акунанне ці праз паліванне, згодна з мясцовымі звычаямі, а таксама закліканнем Найсвяцейшай Тройцы;
дапаўняецца яно намашчэннем хрызмам, што азначае прыняцце ахрышчаным каралеўскага святарства і далучэнне яго да супольнасці Божага народа; а заканчваецца абрадамі ўскладання белага адзення, уручэння запаленай свечкі і абрадам «Эффата» (апошні можа быць прапушчаны).
19. Пасля закліку святара, як прадвесце далейшага ўдзелу ў Эўхарыстыі, перад алтаром прамаўляецца малітва Панская. У ёй Божыя дзеці моляцца да Айца, які ёсць ў небе. Затым, каб усе напоўніліся Божаю ласкаю, бацькі і ўсе прысутныя атрымліваюць благаслаўленне.
Б. Скарочаны парадак хросту
20. У скарочаны парадак хросту, прызначаны для катэхетаў3, уваходзяць абрад прыняцця дзяцей, літургія Божага слова альбо настаўленне цэлебранта і малітва вернікаў. Перад хрысцільняю цэлебрант прамаўляе малітву, каб заклікаць Бога і нагадаць гісторыю збаўлення ў яе сувязі з хростам. Пасля хросту прапускаецца намашчэнне хрызмам, а прамаўляецца адпаведная формула і ўвесь абрад завяршаецца як звычайна. Такім чынам, прапускаюцца экзарцызм і намашчэнне алеем катэхуменаў, намашчэнне хрызмам і абрад «Эффата».
21. Скарочаны парадак хросту дзіцяці, якому пагражае небяспека смерці, пры адсутнасці звычайнага цэлебранта падаецца ў двух варыянтах:
Пры кананні ці пагрозе смерці, калі вымушае час, цэлебрант4, прапускаючы іншае, палівае вадой, якая можа быць не асвячанай, але натуральнай, на галаву дзіцяці, прамаўляючы звычайную формулу5.
Аднак, калі паводле пераканаўчага меркавання, часу яшчэ дастаткова, а сярод сабраных вернікаў ёсць хтосьці, хто здольны правесці кароткую малітву, належыць здзейсніць наступны абрад: цэлебрант прамаўляе настаўленне, а таксама адбываецца кароткая агульная малітва, вызнанне веры бацькоў ці аднаго хроснага і паліванне вадой са звычайнымі словамі. Калі ж прысутныя недастаткова дасведчаныя, цэлебрант, прамовіўшы гучным голасам вызнанне веры, хрысціць паводле абраду, які ўжываецца пры пагрозе смерці.
22. Пры пагрозе смерці таксама святар і дыякан могуць пры неабходнасці ўжыць скарочаны парадак. Пробашч альбо іншы святар, які валодае такім правам, калі мае пры сабе святое хрызма і яшчэ застаецца час, павінен не прамінуць удзяліць пасля хросту сакрамэнт канфірмацыі, прапускаючы ў гэтым выпадку намашчэнне хрызмам пасля хросту.
V. ДАСТАСАВАННІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ УВОДЗІЦЬ КАНФЕРЭНЦЫІ БІСКУПАЎ І БІСКУПЫ
23. Апрача дастасаванняў, прадугледжаных у Агульных уводзінах (№№ 30-33), у абрадзе хросту дзяцей дапускаюцца іншыя ўзгадненні, якія вызначаюць Канферэнцыі Біскупаў.
24. Як падаецца ў самім Рымскім Рытуале, па рашэнні гэтых канферэнцый можа быць устаноўлена наступнае:
Згодна з мясцовымі звычаямі, запытанне пра імя дзіцяці, якое прымае хрост, можна задаваць у розных формах, у залежнасці ад таго, ці імя ўжо дадзенае, ці будзе давацца падчас хросту.
Намашчэнне алеем катэхуменаў можна прапусціць.
Формула адрачэння ад зла можа быць скарочанаю ці пашыранаю (№№ 57, 94, 121).
Калі тых, хто прымае хрост, вельмі шмат, намашчэнне хрызмам можна прапусціць (№ 125).
Можна захаваць абрад «Эффата».
25. Паколькі ў многіх краінах бацькі часам бываюць не падрыхтаваныя да абраду хросту альбо просяць ахрысціць сваіх дзяцей, але пасля не выхоўваюць іх па-хрысціянску, так што тыя нават губляюць веру, то не дастаткова павучаць бацькоў і запытваць іх пра веру толькі падчас самога абраду. Таму Канферэнцыі Біскупаў у дапамогу пробашчам могуць выдаваць пастырскія інструкцыі, у якіх вызначаўся б даўжэйшы тэрмін падрыхтоўкі перад удзяленнем сакрамэнту.
26. Апрача таго, біскупам для сваіх дыяцэзій належыць прыняць рашэнне, ці могуць катэхеты адвольна звяртацца з прамоваю пасля біблійных чытанняў, ці павінны чытаць падрыхтаваны тэкст.
VІ. ДАСТАСАВАННІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ УВОДЗІЦЬ ЦЭЛЕБРАНТЫ ХРОСТУ
27. Важна, каб на сходах бацькоў, якія рыхтуюцца да хросту дзяцей, навучанне абапіралася на малітвы і абрады. Можна выкарыстоўваць для гэтага розныя элементы, якія прадугледжаныя ў парадку хросту для літургіі Божага слова.
28. Калі хрост удзяляецца дзецям у Пасхальную вігілію, абрад павінен адбывацца наступным чынам:
Перад цэлебрацыяй Пасхальнай вігіліі ў адпаведным месцы і ў вызначаны час адбываецца абрад прыняцця дзяцей, які заканчваецца малітвай-экзарцызмам і намашчэннем алеем катэхуменаў. Літургію слова можна прапусціць.
Сам сакрамэнт адбываецца (№№ 56-58, 60-63) пасля асвячэння вады, як падаецца ў літургічных прадпісаннях для Пасхальнай вігіліі.
Прапускаецца пацвярджэнне вызнання веры бацькоў цэлебрантам і супольнасцю (№ 59), уручэнне запаленай свечкі (№ 65) і абрад «Эффата».
Прапускаецца заканчэнне абраду (№№ 67-71).
29. Калі хрост удзяляецца падчас нядзельнай Імшы, цэлебруецца Імша гэтага дня. У нядзелі перыяду Нараджэння Пана і Звычайнага перыяду можна выкарыстаць фармуляр Імшы пры ўдзяленні хросту дзецям. Абрады адбываюцца наступным чынам:
Абрад прыняцця дзяцей (№№ 33-43) адбываецца на пачатку Імшы, у якой з гэтай прычыны прапускаюцца вітанне сабранага народа і чын пакаяння.
У літургіі слова:
Чытанні бяруцца з нядзельнай Імшы. У перыяд Нараджэння Пана і ў звычайны перыяд яны могуць быць узятыя таксама з Лекцыянарыя для абрадавых Імшаў альбо з тэкстаў, якія падаюцца ў гэтай кнізе (№ 44; Дадатак, №№ 1-30). Калі забаронены абрадавыя Імшы, адно чытанне можна ўзяць з тэкстаў, прадугледжаных для хросту дзяцей, але беручы пад увагу іх пастырскае значэнне і характар літургічнага дня.
У гаміліі неабходна абапірацца на святыя тэксты і пры гэтым браць пад увагу ўдзяленне хросту.
Сімвал веры не прамаўляецца, паколькі яго замяняе вызнанне веры, якое чыніць уся супольнасць перад хростам.
Агульная малітва бярэцца з тых, якія змешчаныя ў Парадку хросту (№№ 47-48), на заканчэнне якой, перад просьбай заступніцтва святых, дадаецца просьба за паўсюдны Касцёл і за патрэбы ўсяго свету.
Затым ідзе малітва-экзарцызм і намашчэнне, а таксама іншыя абрады, апісаныя ў Парадку хросту (№№ 49-66).
Пасля ўдзялення хросту Імша працягваецца, як звычайна, г. зн. пачынаючы з ахвяравання.
Для благаслаўлення на заканчэнне Імшы святар можа ўжыць адну з формулаў, якія прапануюцца для абраду хросту (№ 70).
30. Калі хрост удзяляецца падчас Імшы ў будні, парадак яго ўвогуле такі ж, як і ў нядзелю, а для літургіі слова можна ўзяць чытанні з тых, якія прапануюцца для абраду хросту (№№ 44, 186-215).
31. Згодна з нормаю, пададзенай у № 34 Агульных Уводзінаў, цэлебрант мае права ўводзіць у абрад некаторыя дастасаванні, якіх вымагаюць самі абставіны, напрыклад:
калі маці дзіцяці памерла пры родах, гэта неабходна ўзяць пад увагу ва ўступным слове (№№ 36, 75), у агульнай малітве (№№ 47, 84) і ў заключным благаслаўленні (№№ 70, 105);
у дыялогу з бацькамі (№№ 37-38, 76-77) неабходна зважаць на іх адказ. Калі яны не сказалі: Хросту, а: Веры, ці: Ласкі Хрыста, ці: Уваходу ў Касцёл, альбо: Вечнага жыцця, то цэлебрант не павінен пачынаць наступнага выказвання са словаў: Просячы хросту для дзяцей, але адпаведна: Просячы веры ці: Просячы ласкі Хрыста, ды інш;
Парадак прынясення ў касцёл ужо ахрышчанага дзіцяці (№№ 205-225), быў укладзены толькі на выпадак, калі дзіця было ахрышчанае пры небяспецы смерці. Але яго можна таксама дастасаваць і да іншых выпадкаў, напр., калі дзеці былі ахрышчаныя ў час рэлігійнага пераследу альбо часовай нязгоды паміж бацькамі.
Ян 3, 5.
S. Augustinus, Epist. 98, 5: PL 33, 362.
Пар. Conc. Vat. II, Const. de sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, n. 68.
Расклад заняткаў па падрыхтоўцы да Сакрамэнту Хросту
Дзень занятку
Пачатак занятку
Праводзіць
Чацвер
20:00
кс. Дзмітрый Іваноў
(!) Бацькі і хросныя бацькі забавязаныя прачытаць "Агульны катэхізіс". (!) Прынамсі адна асоба з хросных бацькоў, павінна быць каталіцкага веравызнання.
На хрышчэнне трэба прынесці:
Свечку
Асобнае белае адзенне або белая салфетка
Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пашпарты (бацькі, хросныя бацькі) або іх ксэра.
Пасведчанне аб тым дзе былі венчаныя родныя бацькі дзіцяці. (Грамадзянскае сужэнства Касцёлам не прызнаецца.)
(!) На хрышчэнне прыходзім за 15 хвілін перад вызначаным часам.
[Відэа] Как становиться на учет в женскую консультацию
Врач акушер-гинеколог Людмила Баракова рассказывает, как становиться на учет в женскую консультацию на семинаре по пониженной плодности в Могилеве в январе 2014 года.
Интервью врача акушер-гинеколога Людмилы Бараковой на тему защиты жизни, в котором она излагает свое жизненное кредо. Интервью было взято во время XVIII Азиатско-Тихоокеанского Конгресса в защиту жизни в сентябре 2011 г., на котором Людмила выступила с докладом "Современная контрацепция — безмолвный холокост".
Благодарим за предоставленный материал сибирское католическое телевидение "Кана".
[Відэа] Контрацептивы. Убойный бизнес (ТВЦ)
Тем, кто хочет знать - пить гормоны или не пить, что посоветовать знакомым, которые сомневаются - фильм смотреть обязательно!
Фильм-разоблачение, который открывает глаза на гормональные контрацептивы, которые калечат женщин. Они способны даже убить - и женщину, и зачатого ребенка. Это безусловное зло с точки зрения Церкви, государства и просто здравого смысла. Автор фильма - Мария Стародубцева.
Автор фильма - Мария Стародубцева, ТВ Центр, эфир - 11 февраля 2013 г.
[Відэа] Христианское отношение к контрацепции
В 65-минутной лекции Владислав Волохович представляет своим слушателям, семинаристам Пинской духовной семинарии, краткий обзор наиболее популярных средств контрацепции, а также угроз, которые контрацепция как явление несет с собой для современного мира и, в первую очередь, для христианских супругов.
Прочитана в Пинске 7 апреля 2014 года
[Відэа] Метод Распознавания Плодности
МРП – это стиль жизни супружеской пары, в основе которого - открытость на новую жизнь и уважение достоинства супруга. Кратко излагается суть симптотермального метода распознавания плодности с акцентом на то, что Католическая Церковь, выступая категорически против контрацепции, рекомендует супружеским парам именно МРП.
[Відэа] Аборты и их последствия
Преподаватель Борисовского медицинского колледжа врач акушер-гинеколог Светлана Фоминична Мозгунова профессионально, но в то же время доступным языком и очень наглядно рассказывает о последствиях разных видов абортов. Попутно дается масса полезной информации из области пролайфа, особенно в рамках ответов на вопросы из зала.
Семинар для защитников жизни, Могилев 4-5 февраля 2012 года.
[Відэа] Постабортный синдром
Семейный психолог Елена Волохович рассказывает о комплексе психологических последствий аборта, известном как постабортный синдром: его симптомы, влияние на окружающих. Даются примеры из жизни.
Семинар для защитников жизни, Могилев 4-5 февраля 2012 года.
[Відэа] ЕСЛИ БЫ МЫ ЗНАЛИ
Дар жизни - это период от зачатья человека, до естественной его смерти. И никто не в праве, ни на одном из этапов жизненного пути, прерывать этот дар.
Режиссеры - Давид Чебан и Яна Чебан
Директор - о.Роланд Жакенуд
Псіхатэрапія, кансультаванне
Шаноўнае спадарства! Хрысціянскі псіхолаг прапаноўвае індывідуальныя кансультацыі па пытаннях:
сямейных стасункаў;
узаемаадносінаў мужа/жонкі, хлопца/дзяўчыны;
узаемаадносінаў з дзецьмі;
узаемаадносінаў з бацькамі;
выхавання дзяцей;
фобіяў, страхаў, гневу, крыўды і г.д.;
разумення сябе; працы, самарэалізацыі і г.д.
Кошт кансультавання па дамоўленасці. Запіс па тэлефоне: +375 29 561-58-08 (Таццяна)
Сакрамэнт (ад лац. sacramentum – таямніца) – паводле св. Аўгустына (IV ст.) – гэта бачны знак нябачнай Божай ласкі. Сучасная тэалогія ўдакладняе, што гэты знак з’яўляецца дзейсным, гэта значыць, здзяйсняе тое, што азначае. Ёсць сем сакрамэнтаў: хрост, канфірмацыя, пакаянне, Эўхарыстыя, намашчэнне хворых, пасвячэнне і сужэнства. Сакрамэнты былі ўстаноўленыя самім Хрыстом і ўдзяляюцца толькі ў Касцёле. Найсвяцейшым Сакрамэнтам называюць сакрамэнт Эўхарыстыі.
8 жніўня, за тыдзень да свайго 99-га дня нараджэння, у Мінску прыняў хрост Іван Ліхашэрст, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які меў доўгі жыццёвы шлях і няпросты шлях да Бога.
1. Людзі, вызваленыя ад улады цемры праз сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання, разам з Хрыстом памерлыя, разам з Ім пахаваныя і ўваскрэшаныя, прымаюць Духа ўсынаўлення і разам з усім народам Божым здзяйсняюць успамін смерці і змёртвыхпаўстання Пана1.
2. Праз хрост ужыўленыя ў Хрыста, яны становяцца народам Божым і, атрымаўшы адпушчэнне ўсіх грахоў, вырваныя з улады цемры, пераходзяць у стан усыноўленых дзяцей2. Стаўшы новым стварэннем праз адраджэнне з вады і Духа Святога, яны называюцца і з’яўляюцца сынамі Божымі3. Пазначаныя дарам таго ж Духа ў канфірмацыі, яны яшчэ больш дасканала становяцца падобнымі да Пана і напаўняюцца Духам Святым, каб, несучы сведчанне пра Яго свету, як найхутчэй давесці да паўнаты Цела Хрыста4. Затым, беручы ўдзел у эўхарыстычным сходзе, яны спажываюць Цела Сына Чалавечага і п’юць Яго Кроў, каб атрымаць жыццё вечнае5 і выявіць адзінства народа Божага; а ахвяруючы сябе разам з Хрыстом, бяруць удзел ва ўсеагульнай ахвяры, якою з’яўляецца сама супольнасць адкупленых6, складзеная ў ахвяру Богу Найвышэйшым Святаром. Яны просяць таксама, каб праз больш поўнае дзеянне Духа Святога ўвесь чалавечы род прыйшоў да адзінства сям’і Божай7. Такім чынам тры сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання спалучаюцца паміж сабою так, каб давесці да поўнай сталасці Хрыстовых вернікаў, якія спаўняюць у свеце і ў Касцёле пасланніцтва, даручанае ўсяму хрысціянскаму народу8.
І. ГОДНАСЦЬ ХРОСТУ
3. Хрост, дзверы да жыцця і Валадарства Божага, з’яўляецца першым сакрамэнтам новага права, які Хрыстус даў усім, каб мелі жыццё вечнае9, а затым разам з Евангеллем даверыў свайму Касцёлу, калі наказаў апосталам: «Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога»10. Таму хрост перш за ўсё з’яўляецца сакрамэнтам той веры, у якой людзі, асветленыя ласкаю Духа Святога, даюць адказ на Евангелле Хрыста. Таму Касцёл лічыць сваім даўнім і асноўным абавязкам заахвочваць усіх: і катэхуменаў, і бацькоў тых дзяцей, якія атрымліваюць хрост, і хросных да той сапраўднай і дзейснай веры, у якой, трымаючыся Хрыста, яны заключаюць альбо пацвярджаюць дамову Новага Запавету. Менавіта на гэта скіраванае як пастырскае навучанне катэхуменаў і падрыхтоўка бацькоў, так і літургія слова Божага, а таксама вызнанне веры падчас хросту.
4. Апрача таго хрост — гэта сакрамэнт, праз які людзі далучаюцца да супольнасці Касцёла і разам будуюцца на жыллё Божае ў Духу Святым11, становяцца каралеўскім святарствам і людам святым12. Хрост — гэта таксама сакрамэнтальная повязь адзінства, якая яднае ўсіх, хто ім пазначаны13. Дзеля таго нязменнага ўздзеяння, якое выяўляе сам абрад сакрамэнту ў лацінскай літургіі, калі ў прысутнасці народа Божага ахрышчаных намашчаюць хрызмам, хрост павінен быць у найвышэйшай пашане ва ўсіх хрысціянаў, і яго нікому нельга паўтараць, калі ён як сапраўдны быў удзелены нават адлучанымі братамі.
5. Водная купель у слове жыцця14 — бо менавіта гэта і ёсць хрост — абмывае людзей ад усялякай заганы граху як першароднага, так і асабістага і чыніць іх удзельнікамі Божай натуры15 і ўсыноўленымі дзецьмі16, бо хрост, як абвяшчаецца ў малітвах благаслаўлення вады, з’яўляецца купеллю адраджэння17 сыноў Божых, даючы ім нараджэнне звыш. Закліканне Найсвяцейшай Тройцы над тымі, хто прымае хрост, чыніць тое, што пазначаныя Яе імем прысвячаюцца Ёй і ўваходзяць у лучнасць з Айцом і Сынам, і Духам Святым. Да гэтага галоўнага абраду падрыхтоўваюць і вядуць біблійныя чытанні, малітва супольнасці і патройнае вызнанне веры.
6. Хрост у значнай ступені пераўзыходзіць ачышчэнні, прадпісаныя Старым Запаветам, бо дае гэтыя вынікі моцаю таямніцы мукі і змёртвыхпаўстання Пана. А тыя, хто прымае хрост, з’яднаныя з Хрыстом падабенствам Яго смерці і пахаваныя разам з Ім у смерць18, таксама ў Ім вяртаюцца да жыцця і разам з Ім уваскрасаюць19. Бо ў хросце ўшаноўваецца і здзяйсняецца нішто іншае, як пасхальная таямніца, паколькі ў ім людзі пераходзяць ад смерці граху да жыцця. Таму ў абрадзе хросту, асабліва калі ён адбываецца ў Пасхальную вігілію ці ў нядзелю, павінна ззяць радасць змёртвыхпаўстання.
ІІ. АБАВЯЗКІ І ПАСЛУГІ ПРЫ ЎДЗЯЛЕННІ ХРОСТУ
7. Падрыхтоўка да хросту і хрысціянскае навучанне найбольш датычыць народа Божага, г. зн. Касцёла, які перадае і ўмацоўвае веру, прынятую ад апосталаў. Праз служэнне Касцёла Святы Дух кліча дарослых да Евангелля, а дзеці прымаюць хрост і выхоўваюцца ў веры таго ж Касцёла. Таму вельмі важна, каб ужо ў падрыхтоўцы да хросту са святарамі і дыяканамі супрацоўнічалі катэхеты ды іншыя свецкія людзі. Апрача таго, вельмі пажадана, каб пры ўдзяленні хросту народ Божы быў прадстаўлены не толькі хроснымі, бацькамі і блізкімі, але таксама, наколькі гэта магчыма, сябрамі і членамі сям’і, суседзямі ды іншымі прадстаўнікамі мясцовага Касцёла. Усім належыць браць чынны ўдзел, каб выявіць супольную веру і супольную радасць, з якою новаахрышчаныя прымаюцца ў Касцёл.
8. Згодна з найстаражытнейшым звычаем Касцёла, дарослы не можа быць дапушчаны да хросту без хроснага, абранага з хрысціянскай супольнасці, які павінен дапамагаць яму прынамсі ў апошняй падрыхтоўцы да прыняцця сакрамэнту, а пасля хросту клапаціцца, каб ён трываў у веры і ў хрысціянскім жыцці. На хросце дзіцяці таксама павінен прысутнічаць хросны, які тады прадстаўляе і сям’ю прымаючага хрост, пашыраную духоўна, і Касцёл, нашую Маці, а пры неабходнасці павінен дапамагаць бацькам у тым, каб дзіця прыйшло да вызнавання веры і выяўляла яе сваім жыццём.
9. Хросны бярэ ўдзел прынамсі ў апошніх абрадах катэхуменату і ў самім удзяленні хросту, каб пацвердзіць веру прымаючага хрост дарослага альбо каб разам з бацькамі вызнаць веру Касцёла, у якой прымае хрост дзіця.
10. Апрача таго, з душпастырскіх меркаванняў хросны, выбраны катэхуменам ці сям’ёю, павінен мець такія якасці, якія дазволілі б яму выконваць узгаданыя ў № 9 літургічныя чыннасці. Ім можа быць той, хто:
быў вызначаны самім прымаючым хрост ці яго бацькамі, альбо тым, хто іх замяняе, альбо, калі іх няма, пробашчам ці іншым служыцелем, а таксама мае адпаведныя якасці і жаданне выконваць гэты абавязак;
дастаткова сталы для спаўнення гэтага абавязку; гэта значыць, што ён мае поўных шаснаццаць гадоў, калі толькі дыяцэзіяльным біскупам не будзе ўстаноўлены іншы ўзрост, альбо пробашчам ці іншым служыцелем з важнай прычыны не будзе зроблена выключэнне;
прыняў тры сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання: хрост, канфірмацыю і Эўхарыстыю і вядзе жыццё, згоднае з вераю і абавязкам, які ён прымае на сябе;
не з’яўляецца бацькам ці маці прымаючага хрост;
з’яўляецца адным хросным ці адною хроснаю, хоць таксама можа быць і хросная маці, і хросны бацька;
належыць да каталіцкага Касцёла і права не забараняе яму спаўняць гэты абавязак. Той, хто ахрышчаны і прыналежыць да эклезіяльнай, але не каталіцкай супольнасці, можа быць дапушчаны толькі ў якасці сведкі хросту19 і толькі, калі хросным (хроснаю) будзе каталік (каталічка). Што датычыць адлучаных братоў з усходніх Цэркваў, належыць браць пад увагу асаблівыя прадпісанні для ўсходніх Цэркваў.
11. Звычайна хрост удзяляюць біскупы, святары і дыяканы.
Удзяляючы гэты сакрамэнт, яны павінны памятаць, што чыняць гэта ў Касцёле ў імя Хрыста і моцаю Духа Святога. Таму яны павінны быць руплівымі ў абвяшчэнні слова Божага і ў здзяйсненні сакрамэнту.
Яны павінны пазбягаць усялякіх дзеянняў, якія слушна могуць быць успрынятыя вернікамі як праяўленне асаблівых адносінаў да пэўных асобаў20.
За выключэннем выпадкаў неабходнасці, яны не могуць без належнага дазволу ўдзяляць хрост на чужой тэрыторыі нават тым, на каго распаўсюджваецца іх пастырская ўлада.
12. Біскупы, галоўныя эканомы (dispensatores) Божых сакрамэнтаў і кіраўнікі ўсяго літургічнага жыцця ў давераным ім Касцёле21, кіруюць удзяленнем хросту, у якім адкрываецца доступ да ўдзелу ў каралеўскім святарстве Хрыста22. Таму пажадана, каб яны не прапускалі нагоды, асабліва ў Пасхальную вігілію, удзяляць хрост асабіста. Менавіта да іх абавязкаў належыць хрост дарослых і клопат пра іхнюю падрыхтоўку.
13. Абавязак пастыраў — дапамагаць біскупу ў навучанні дарослых, якія былі ім даручаныя, і ва ўдзяленні ім хросту, калі толькі біскуп не вырашыць інакш. Апрача таго, да іх абавязкаў належыць падрыхтоўка і належная пастырская дапамога бацькам і хросным перад хростам дзяцей пры дапамозе катэхетаў ды іншых адпаведных свецкіх асобаў, а таксама ўдзяленне хросту дзецям.
14. Іншыя прэзбітэры, а таксама дыяканы, якія з’яўляюцца супрацоўнікамі біскупа і пробашчаў у іх паслузе, падрыхтоўваюць да хросту і ўдзяляюць яго па распараджэнні альбо са згоды біскупа ці пробашча.
15. Цэлебранту, асабліва калі прымаючых хрост вельмі шмат, могуць дапамагаць іншыя святары ці дыяканы, альбо таксама свецкія асобы, як гэта прадугледжана ў адпаведных частках абраду.
16. У выпадку небяспекі для жыцця, а асабліва пры кананні, калі няма святара ці дыякана, можа, а часам і павінен удзяляць хрост кожны вернік, і нават любы чалавек, кіруючыся належным намерам. Калі ж небяспека смерці не з’яўляецца непасрэднай, то сакрамэнт удзяляецца, наколькі гэта магчыма, вернікам і паводле карацейшага парадку, пададзенага ніжэй (№ 157-164). Пажадана, каб нават у гэтым выпадку сабралася невялікая супольнасць; альбо, наколькі гэта магчыма, хрост удзяляецца прынамсі ў прысутнасці аднаго ці двух сведкаў.
17. Усе свецкія католікі, паколькі яны — члены святарскага народа, а асабліва бацькі і, з увагі на свае абавязкі, катэхеты, акушэркі і жанчыны, якія займаюцца дапамогаю сем’ям, сацыяльнымі праблемамі ці даглядам хворых, а таксама медыкі і хірургі павінны старацца ў меру сваіх здольнасцяў добра засвоіць правільны спосаб хросту ў надзвычайных выпадках. Іх павінны навучаць гэтаму пробашчы, дыяканы і катэхеты, а ў межах дыяцэзіі адпаведныя захады для іхняга навучання павінны прадугледзець біскупы.
ІІІ. Што неабходна для ўдзялення Хросту
18. Вада для хросту павінна быць натуральнаю і чыстаю як для таго, каб паказаць сапраўднасць знаку, так і дзеля патрабаванняў гігіены.
19. Хрысцільня ці чаша, у якой, паводле патрэбы, рыхтуецца вада для здзяйснення абраду ў прэзбітэрыі, павінна ззяць чысцінёю і прыгажосцю.
20. Прадугледжваецца таксама, што, з увагі на мясцовыя ўмовы, вада, пры неабходнасці, можа падагравацца.
21. За выключэннем выпадкаў неабходнасці, ні святар, ні дыякан не павінны хрысціць іншаю вадою, а толькі асвячанаю для гэтага. Калі асвячэнне адбылося ў Пасхальную вігілію, то асвячаная вада, наколькі гэта магчыма, захоўваецца і ўжываецца на працягу ўсяго Велікоднага перыяду для больш выразнага сцвярджэння сціслай еднасці гэтага сакрамэнту з пасхальнай таямніцай. Пажадана, каб па-за Велікодным перыядам вада асвячалася пры кожным удзяленні хросту, каб у саміх словах асвячэння ясна выяўлялася таямніца збаўлення, якую ўшаноўвае і абвяшчае Касцёл. Калі хрысцільня зробленая так, што вада струменіць з яе, належыць асвяціць саму гэтую крыніцу.
22. Нароўні можна ўжываць як абрад акунання, які больш дакладна азначае смерць і змёртвыхпаўстанне Хрыста, так і абрад палівання вадою.
23. Словы, якімі ў лацінскім Касцёле ўдзяляецца хрост, наступныя:
Я ЦЯБЕ ХРЫШЧУ Ў ІМЯ АЙЦА І СЫНА, І ДУХА СВЯТОГА.
24. Для літургіі Божага слова рыхтуецца адпаведнае месца ў баптыстэрыі ці ў касцёле.
25. Баптыстэрый, альбо месца, у якім струменіць крыніца з вадою для хросту, ці дзе гэтая вада захоўваецца, павінна быць прызначанае для хросту і ў поўнай меры годнае таго, каб хрысціяне адраджаліся там з вады і Духа Святога. Нягледзячы на тое, ці будзе яно ў пэўнай капліцы ўнутры касцёла альбо па-за ім, ці ў якойсьці частцы касцёла ў полі зроку вернікаў, яго належыць уладкаваць такім чынам, каб яно давала магчымасць для ўдзелу многіх вернікаў. Пасля заканчэння Велікоднага перыяду ў баптыстэрыі належыць з пашанаю захоўваць пасхал і запальваць яго пры ўдзяленні хросту, каб ад яго можна было лёгка запальваць свечкі ахрышчаных.
26. Пажадана, каб абрады пры ўдзяленні хросту, якія павінны адбывацца па-за баптыстэрыем, адбываліся ў розных месцах касцёла, якія лепей адпавядаюць колькасці прысутных і розным часткам літургіі хросту. Калі ж хрысцільная капліца не можа змясціць усіх катэхуменаў альбо ўсіх прысутных, то для тых частак хросту, якія звычайна адбываюцца ў баптыстэрыі, можна выбраць іншыя, больш адпаведныя, месцы ў касцёле.
27. Наколькі гэта магчыма, хрост павінен удзяляцца ўсім нованароджаным разам, у адзін дзень. Але нельга без сур’ёзнай прычыны ў адзін дзень у тым самым касцёле ўдзяляць хрост больш за адзін раз.
28. Пра час хросту як дарослых, так і дзяцей больш дакладна гаворыцца ў адпаведным месцы. Аднак удзяленне гэтага сакрамэнту павінна заўсёды выяўляць яго пасхальны характар.
29. Пробашчы павінны дакладна і своечасова ўносіць у кнігу хросту імёны цэлебранта хросту, ахрышчаных, бацькоў і хросных, падаючы пры гэтым таксама месца і дзень удзялення хросту.
ІV. ДАСТАСАВАННІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ УВОДЗІЦЦА КАНФЕРЭНЦЫЯМІ БІСКУПАЎ
30. На падставе Канстытуцыі пра святую Літургію (арт. 63b), Канферэнцыі Біскупаў маюць права падрыхтаваць у мясцовых Рытуалах раздзел, які адпавядаў бы цяперашняму раздзелу Рымскага Рытуала, з дастасаваннем да патрэбаў асобных рэгіёнаў. Пасля зацвярджэння Апостальскай Сталіцаю, яго можна будзе ўжываць у тых рэгіёнах, для якіх ён прызначаны.
У гэтай справе Канферэнцыі Біскупаў павінны:
Вызначыць дастасаванні, пра якія гаворыцца ў арт. 39 Канстытуцыі пра святую Літургію.
Старанна і разважліва разгледзець, што з традыцый і характару кожнага асобнага народа было б карысна захаваць; а таксама прапанаваць Апостальскай Сталіцы іншыя дастасаванні, якія яны лічаць карыснымі ці неабходнымі, і якія з яе згоды могуць быць уведзеныя.
Калі ва ўжо існуючых мясцовых Рытуалах ёсць нейкія ўласныя элементы, яны могуць захаваць ці дастасаваць іх з той умовай, каб яны адпавядалі Канстытуцыі пра святую Літургію і надзённым патрэбам.
Рыхтаваць пераклады тэкстаў такім чынам, каб яны сапраўды адпавядалі характару розных моваў і культураў, і дадаваць, наколькі гэта будзе мэтазгодным, адпаведныя мелодыі для спеву.
Дастасоўваць і дапаўняць Уводзіны да Рымскага Рытуала такім чынам, каб цэлебранты цалкам разумелі значэнне абрадаў і належна іх здзяйснялі.
У выданнях літургічных кніг, якія рыхтуюцца намаганнямі Канферэнцый Біскупаў, укладаць матэрыял такім чынам, каб гэта найбольш адпавядала пастырскім патрэбам.
31. Перадусім беручы пад увагу нормы, пададзеныя ў №№ 37-40 і 65 Канстытуцыі пра святую Літургію, на тэрыторыях місій Канферэнцыі Біскупаў маюць права вырашаць, ці могуць элементы ўтаямнічання, якія існуюць у некаторых народаў, быць дастасаванымі да абраду хрысціянскага хросту і ці могуць яны быць у яго ўключанымі.
32. Там, дзе Рымскі Рытуал хросту падае некалькі формулаў на выбар, мясцовыя Рытуалы могуць дадаваць іншыя падобныя формулы.
33. Ва ўдзяленні хросту вялікую дапаможную ролю адыгрывае спеў: і таму, што абуджае духоўную еднасць прысутных, і таму, што спрыяе супольнай малітве, і, нарэшце, таму, што выяўляе пасхальную радасць, якая павінна напаўняць абрад. Таму Канферэнцыі Біскупаў павінны заахвочваць вопытных музыкаў і дапамагаць ім у тым, каб яны аздаблялі літургічныя тэксты адпаведнымі мелодыямі.
V. ДАСТАСАВАННІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ УВОДЗІЦЦА ЦЭЛЕБРАНТАМІ ХРОСТУ
34. Пажадана, каб цэлебрант, беручы пад увагу абставіны, а таксама патрэбы і жаданні вернікаў, ахвотна выкарыстоўваў розныя магчымасці, якія даюцца яму ў абрадзе.
35. Апрача тых дастасаванняў, якія прадугледжваюцца самім Рымскім Рытуалам у дыялогу і благаслаўленнях, цэлебрант можа, беручы пад увагу розныя абставіны, уводзіць іншыя, пра якія больш дакладна гаворыцца ва Уводзінах да хросту дарослых і да хросту дзяцей.
Conc. Vat. II, Decr. de activitate missionali Ecclesiae, Ad gentes, n. 14.
Пар. Conc. Vat. II, Decr. de activitate missionali Ecclesiae, Ad gentes, n. 36.
Пар. Ян 6, 55.
S. Augustinus, De Civitate Dei, X, 6: PL 41, 284; Conc. Vat. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, n. 11; Decr. de presbyterorum ministerio et vita, Presbyterorum ordinis, n. 2.
Пар. Conc. Vat. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, n. 28.
Пар. там жа, n. 31.
Пар. Ян 3, 5.
Мц 28, 19.
Пар. Эф 2, 22.
Пар. 1 П 2, 9.
Пар. Conc. Vat. II, Decr. de Oecumenismo, Unitatis redintegratio, n. 22.
Пар. Эф 5, 26.
Пар. 2 П 1, 4.
Пар. Рым 8, 15; Гал 4, 5.
Пар. Ціт 3, 5.
Пар. Рым 6, 5.4.
Пар. Эф 2, 5.6.
Пар. C.I.C., cann. 873 et 874 § 1 et § 2.
Пар. Conc. Vat. II, Const. de sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, n. 32; Const. past. de Ecclesia in mundo huius temporis, Gaudium et spes, n. 29.
Conc. Vat. II, Decr. de pastorali Episcoporum munere, Christus Dominus, n. 15.
Conc. Vat. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, n. 26.