Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная

«Ружы рознага колеру...» 6 гадоў са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка

21 ліпеня, 6 гадоў назад, адышоў у вечнасць першы кардынал у Беларусі Казімір Свёнтэк. З гэтай нагоды публікуем размову Крыстыны Лялько з кардыналам «Ружы рознага колеру...» з нагоды 70-годдзя яго святарства, якая была надрукавана ў часопісе «Наша вера», № 3, 2009 г. Яшчэ болей артыкулаў, развітальных словаў і ўспамінаў пра кардынала чытайце ў спецвыпуску часопіса «Ave Maria», квартальніку «Наша вера» за 2011 г. і на нашым сайце. Заахвочваем таксама да малітвы за душу гэтага цудоўнага пастыра беларускага народа! Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Адпачыць і не стаміцца. Гутарка з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС

— Адпачынак. Ці мае сэнс увогуле гаворка пра яго ў часе эканамічнага крызісу? Бо нашыя галовы цяпер занятыя больш тым, як лепш працаваць ды грошы зарабляць.

— Важна, вядома, навучыцца добра працаваць. Але такімі ўжо нас задумаў Творца, што мы мусім таксама і адпачы­ваць. Адно што, варта навучыцца адпачываць так, каб гэта не стамляла ні таго, хто адпачывае, ні таго, хто знаходзіцца побач. Не выпадкова ж з’явіўся жарт: «Ад адпачынку адпачнем». На жаль, часцяком такое назіраецца асабліва сярод мужчын: чалавек працуе тыдзень, увечары ў пятніцу пачынае ўжо «адрывацца» з сябрамі, у суботу гэты працэс працягваецца, у нядзелю зранку трэба апахмяліцца, потым ён можа штосьці і зрабіць, каб жонка занадта не наракала, ну і ў панядзелак брыдзе стомлены на працу… «Падмацаваў», так бы мовіць, сілы. Таму адпачываць трэба таксама з розумам.

Езус не абяцаў жыццё без цяжкасцей

Пробашч парафіі і кусташ Дыяцэзіяльнага санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі кс. Чэслаў Паўлюкевіч разважае над праблемамі, якія вядуць чалавека да страты шчасця.

Інтэрв'ю з Апостальскім Нунцыям Габарам Пінтэрам

Ён хацеў стаць манахам, але стаў дыпламатам — другім у гісторыі Вугоршчыны дыпламатам Апостальскай Сталіцы. Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр — пра таямніцу паклікання, ролю каталіцкіх СМІ, фінансаванне Касцёла, а таксама пра адзінства хрысціянаў і планы служэння ў Беларусі.

Міфы пра манаства

У свята Ахвяравання Пана, 2 лютага, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. У гэты час мы звяртаем асаблівую ўвагу на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце – на манаскіх сясцёр і братоў, а таксама асоб, якія абралі індывідуальнае кансэкраванае жыццё па-за кляштарам.

На жаль, сёння часта можна пачуць меркаванне, што Касцёл перажывае крызіс пакліканняў. Можам назіраць, што грамадскае ўспрыманне манаства з цягам часу нарадзіла пэўныя стэрэатыпы.

Магчыма, гэта з’яўляецца адной з прычын таго, чаму вернікам, якія адчулі прагненне прысвяціць сябе Богу, часам не стае адвагі зрабіць гэты крок.
Разбіраюцца ў здагадках і аспрэчваюць іх кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Святарскае пакліканне: дар і таямніца

У IV Велікодную нядзелю, якую называюць Нядзеляй Добрага Пастыра, будзем адзначаць 55-ты Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. 

У гэты дзень молімся ў інтэнцыі пакліканняў да святарскага, кансэкраванага і місійнага жыцця. 

Святарства – гэта не адно з грамадзянскіх правоў, якія па сваёй прыродзе служаць чалавеку, але незвычайны дар Божай любові. Пакліканне ніколі не з’яўляецца такім відавочным, як многія рэчы, што акружаюць нас у будзённым жыцці. Дык як яго распазнаць? На гэтыя і іншыя пытанні, якія датычаць сур’ёзнай падрыхтоўкі да святарскай паслугі, адказвае кс. Ян Сарэла, духоўны айцец Гродзенскай ВДС.

Як прыняць пакліканне сваіх дзяцей? Гісторыя маці трох сыноў, двое з якіх сталі манахамі

Кожны першы чацвер месяца — гэта дзень, асаблівым чынам прысвечаны малітвам аб пакліканнях да служэння ў Касцёле, да святарства і кансэкраванага жыцця. Пра тое, як няпроста бывае згадзіцца з выбарам свайго дзіцяці прысвяціць жыццё Богу, распавяла ў інтэрв’ю карэспандэнтцы маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» мама трох сыноў Валянціна Варанюк.

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.