Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

13 сакавіка – 6-ая гадавіна пантыфікату папы Францішка

Рашучасць у рэфармаванні Касцёла, важныя экуменічныя жэсты і чарговыя навінкі, багаты план абвешчаных і рыхтуемых паездак – вось вобраз пантыфікату Святога Айца Францішка. Чым ён адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў? На якія важныя падзеі яго паслугі варта звярнуць увагу?

Інтэрв'ю з Апостальскім Нунцыям Габарам Пінтэрам

Ён хацеў стаць манахам, але стаў дыпламатам — другім у гісторыі Вугоршчыны дыпламатам Апостальскай Сталіцы. Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр — пра таямніцу паклікання, ролю каталіцкіх СМІ, фінансаванне Касцёла, а таксама пра адзінства хрысціянаў і планы служэння ў Беларусі.

У мінскім Чырвоным касцёле прэзентавалі рыма-каталіцкае выданне «Новага Запавету» на беларускай мове

Прэзентацыя першага поўнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» на беларускай мове прайшла ў межах біблійнага сімпозіума «Слова Божае 1517–2017», які 25 лістапада трываў у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску.